Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
   новае на форуме
12 Снж 06.52  EUROPEAN MODEL UNITED NATIONS/MAASTRICHT

12 Снж 06.45  Міжнародная студэнцкая школа правоў чалавека

12 Снж 06.42  Конкурс эсэ па правох чалавека (дэдлайн 1 сакавіка 2009)

09 Кас 15.00  Сьпіс юрыдычных кансультацый у г.Менску

08 Кас 14.51  Дзе ўсе праўныя блёгеры-жанчыны?

   юрыдычная кансультацыя
28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

03 Снж 01.54  змена прозвішча

19 Ліс 05.16  Замежныя ПІФы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 03.12.2005 | Усе навіны
ПАР: зьмены ў сямейна-шлюбным заканадаўстве | Ганна Жарабцова

Канстытуцыйны Суд Паўдзённа-Афрыканскай Рэспублікі 1 сьнежня 2005 года вырашыў, што забарона на аднаполыя шлюбы не адпавядае канстытуцыі краіны.

Дзейны закон вызначае шлюб як “зьвяз паміж мужчынам і жанчынай”. Аднак, у мінулым годзе Найвышэйшы апэляцыйны суд краіны пры разглядзе позыва пары лесбіек вынес рашэньне, што гэткае палажэньне закону дыскрымінуе гомасэксуалістаў. Як адзначыў у сваім рашэньні суд, вызначэньне шлюбу ў законе пазбаўляе аднаполыя пары статусу і заканадаўчых прывілеяў, якія маюць рознаполыя пары, а таксама супярэчыць канстытуцыі краіны.

Такім чынам, апэляцыйны суд краіны дазволіў шлюб дзьвюм лесбійкам, вызначыўшы тым самым шлюб як “зьвяз паміж дзьвюма асобамі”. Але нягледзячы на рашэньне апэляцыйнага суду, пара лесбійкаў ня здолела афіцыйна зарэгістраваць свой шлюб. Міністэрства ўнутраных справаў не пагадзілася з вынесеным рашэньнем і падало скаргу на такое рашэньне ў Канстытуцыйны Суд краіны.

Канстытуцыйны Суд ПАР адхіліў скаргу Міністэрства, захаваўшы моц рашэньня апэляцыйнага суду. Акрамя таго, Канстытуцыйны Суд зьвярнуўся да Парлямэнту з просьбай аб зьмяненьні сямейна-шлюбнага заканадаўства цягам году.




   
© 2004-2009, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!