Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
   новае на форуме
12 Снж 06.52  EUROPEAN MODEL UNITED NATIONS/MAASTRICHT

12 Снж 06.45  Міжнародная студэнцкая школа правоў чалавека

12 Снж 06.42  Конкурс эсэ па правох чалавека (дэдлайн 1 сакавіка 2009)

09 Кас 15.00  Сьпіс юрыдычных кансультацый у г.Менску

08 Кас 14.51  Дзе ўсе праўныя блёгеры-жанчыны?

   юрыдычная кансультацыя
28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

03 Снж 01.54  змена прозвішча

19 Ліс 05.16  Замежныя ПІФы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 06.12.2005 | Усе навіны
Цывільныя партнэрствы ў Вялікай Брытаніі | Ганна Жарабцова

Ад 5 сьнежня 2005 года ў Вялікай Брытаніі набывыў моц прыняты ў мінулым годзе закон аб цывільных партнэрствах, якім дазваляецца афіцыйная рэгістрацыя аднаполых шлюбаў (Civil Partnership Act 2004). У адпаведнасьці з прадугледжаным нарматыўна-прававым актам першыя рэгістрацыі павінны пачацца з 21 сьнежня 2005 года.

У Ангельшчыне, Валіі і Паўночнай Ірляндыі любая пара старэйшая за 18 гадоў (16 гадоў пры згодзе бацькоў), а ў Шкотыі – старэйшая за 16 гадоў зараз маюць права на заключэньне грамадзянскага партнэрства (16 гадоў у Вялікай Брытаніі ёсьць “узростам згоды”, калі чалавек па закону можа свабодна ўступаць у сэксуальныя стасункі).

Цывільнае партнэрства – адмысловы від легальных стасункаў, прызначаных для аднаполых параў. Пры ўступленьні ў гэткае партнэрства аднаполыя пары паводле праўнага статусу будуць прыраўнаныя да сем’яў. Партнэры змогуць разьлічваць на выкарыстаньне палёгкаў пры беспрацоўі, атрыманьне выплатаў па нагляду за дзіцём, а таксама пэнсыйных выплатаў. Закон прадугледжвае спрошчаную працэдуру прызнаньня стасункаў на выпадак хваробы альбо сьмерці партнэра. Некаторым парам закон аб цывільным партнэрстве дапаможа вырашыць іміграцыйныя праблемы.

Паміж шлюбам і цывільным партнэрствам можна вылучыць два галоўных адрозьненьня. Шлюб можа быць заключаны ў царкве і ў цывільнай установе, а цывільнае партнэрства можа быць зарэгістравана толькі ў адпаведнай установе. Акрамя таго, шлюб лічыцца заключаным пасьля памены вуснымі абяцаньнямі, а партнэрства вымагае подпісаў абодвух бакоў на пасьведчаньні аб рэгістрацыі.




   
© 2004-2009, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!