Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
   новае на форуме
12 Снж 06.52  EUROPEAN MODEL UNITED NATIONS/MAASTRICHT

12 Снж 06.45  Міжнародная студэнцкая школа правоў чалавека

12 Снж 06.42  Конкурс эсэ па правох чалавека (дэдлайн 1 сакавіка 2009)

09 Кас 15.00  Сьпіс юрыдычных кансультацый у г.Менску

08 Кас 14.51  Дзе ўсе праўныя блёгеры-жанчыны?

   юрыдычная кансультацыя
28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

03 Снж 01.54  змена прозвішча

19 Ліс 05.16  Замежныя ПІФы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 02.12.2005 | Усе навіны
Альтэрнатыва Жыльлёваму кодэксу? | Ганна Жарабцова

Дзяржава вырашыла яшчэ больш ўдасканаліць праўнае рэгуляваньне ўліку, прадастаўленьня і выкарыстоўваньня памяшканьняў дзяржаўнага і прыватнага жыльлёвых фондаў. З гэтай мэтай Прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь 29 лістапада 2005 года быў падпісаў Указ №  565 “Аб некаторых мерах па ўрэгуляваньні жыльлёвых стасункаў”.

Дакумэнтам зацьверджанае Палажэньне аб парадку ўліку грамадзянаў, якім неабходнае паляпшэньне жыльлёвых умоваў, прадастаўленьня жыльлёвых памяшканьняў дзяржаўнага жыльлёвага фонду.

Дакумэнт забавязвае дзяржаўныя ворганы ажыцьцяўляць улік усяго жыльлёвага фонду, як дзяржаўнага, так і прыватнага, згодна з адзінай сыстэмай з уключэньнем тэхнічнага, статыстычнага і бухгальтарскага ўліку ўсіх відаў жыльлёвага памяшканьня. Праз улік чакаецца атрымаць дакладныя дадзеныя пра мейсца знаходжаньня, колькасны і якасны склад, характарыстыкі, віды жыльлёвых памяшканьняў (сацыяльнага карыстаньня, службовага, спецыяльнага жытла, інтэрнатаў і іншых), узровень дабраўпарадкаваньня, кошт, уласьніка ці іншага законнага ўладальніка, колькасьць пражываючых у жыльлёвым памяшканьні, а таксама пра зьмяненьне гэтых вестак.

Указам устаноўлены тэрмін у адзін месяц для засяленьня вольных (вызваленых) жыльлёвых памяшканьняў дзяржаўнага жыльлёвага фонду.

Больш жорсткія патрабаваньні ўводзяцца для карыстальнікаў сацыяльнага і службовага жытла. Так, калі на працягу пяці гадоў перад атрыманьнем жыльлёвага памяшканьня сацыяльнага карыстаньня грамадзянін адцураў уласную кватэру альбо ўчыніў іншыя дзеяньні, празь якія пагоршыліся ягоныя жыльлёвыя ўмовы, гэтаму грамадзяніну прадастаўляецца жыльлёвае памяшканьне з улікам памеру “згубленай” жыльлёвай плошчы.

Чальцы сям’і наймальніка жыльлёвага памяшканьня ў адпаведнасьці з Указам № 565 ня могуць пражываць у ёй бестэрмінова, калі наймальнік памрэ ці зьменіць мейсца пастаяннага жыхарства. Наймадаўца можа перазаключыць дамову наёму з адным з паўнагадовых чальцоў сям’і, але тэрмінам, ня большым за тры гады. Цягам гэтага тэрміну грамадзянам, якія пражываюць у такой кватэры на памянёных умовах, прадастаўляецца права на паляпшэньне сваіх жыльлёвых умоваў у парадку, што вызначаны заканадаўствам. Пасьля сканчэньня трохгадовага тэрміну жыхары службовага памяшканьня маюць быць высяленьню ў судовым парадку без прадастаўленьня іншага жыльлёвага памяшканьня.

Акрамя таго, адгэтуль Прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь будзе вызначаць, у якіх выпадках і якім катэгорыям грамадзянаў можа прадастаўляцца бясплатнае дзяржаўнае жытло.

Паводле агульнага правіла, што устаноўленае Ўказам № 565, заселеныя жыльлёвыя памяшканьні сацыяльнага карыстаньня і службовае жытло не маюць выключацца з складу такіх жыльлёвых памяшканьняў. Але Ўказам прадугледжваецца выключэньне з гэтага правіла, але толькі Прэзыдэнт мае права ў якасьці выключэньня перадаць ва ўласнасьць грамадзянаў службовых жыльлёвых памяшканьняў дзяржаўнага жыльлёвага фонду.

Яшчэ адной навэлай жыльлёвага заканадаўства неабходна разглядаць норму, у адпаведнасьці зь якой наймадаўцы жыльлёвых памяшканьняў прыватнага жыльлёвага фонду ня могуць устанаўліваць у дамовах наёму ўмовы, якія горшыя за ўмовы наёму жыльлёвага памяшканьня дзяржаўнага жыльлёвага фонду.

Указ № 565 прадугледжвае і адказнасьць для службовых асобаў за парушэньне палажэньняў памянёнага Ўказу. Парушальнікам пагражае штраф у памеры ад 4 да 30 базавых велічыняў.

Гэты Ўказ у поўным аб’ёме набывае моц толькі пасьля 1 красавіка 2006 года.




   
© 2004-2009, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!