Ганконгцам забаранілі карміць галубоў пад пагрозай штрафу і высяленьня з кватэры, бо ўлады лічаць, што галубы могуць стань разносьнікамі птушынага грыпу.
Жыхар Ганконгу, які будзе карміць галубоў, вымушаны будзе заплаціць штраф у памеры 1500 ганконгскіх даляраў (USD 190). Акрамя таго, яму будзе налічана пяць штрафных пунктаў за паводзіны.
Дзейныя правілы ўстанаўліваюць, што ганконгцы, якія жывуць у грамадзкіх, субсыдаваных урадам кватэрах, могуць быць выселеныя з дамоў, калі цягам двух гадоў набяруць больш за 16 пунктаў. Пункты таксама налічваюцца за выкіданьне сьмецьця і рэчаў з вокнаў, невыкананьне правілаў гігіены на агульнай плошчы і шэраг іншых дробных парушэньняў.
Сыстэма штрафных пунктаў для жыхароў сацыяльнага жыльлёвага фонду ў Ганконзе была ўведзена ў 2003 годзе пасьля эпідэміі атыповай пнэўманіі. Тады мясцовыя ўлады палічылі, што праз устанаўленьне больш жорсткіх патрабаваньняў да правілаў гігіены памяшканьняў можна пазьбегнуць у горадзе новых выбухаў інфэкцыйных захворваньняў.
