Указам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 кастрычніка 2005 года № 501 “Аб стварэньні ў Міністэрстве культуры дэпартамэнту ў кінаматаграфіі і ўнясеньні зьмяненьняў і дадаткаў у некаторыя ўказы Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь” прадугледжана стварэньне ў Міністэрстве культуры дэпартамэнту ў кінаматаграфіі.
Дэпартамэнт з правамі юрыдычнай асобы ствараецца праз аб’яднаньне ўправы кіна-відыё-мастацтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага рэгістра кіна-відыё-фільмаў і кіна-відыё-праграмаў.
Дэпартамэнт ў кінаматаграфіі будзе каардынаваць працу кіна-відыё-пракатных арганізацыяў Рэспублікі Беларусь, разьмяшчаць дзяржаўную сацыяльна-творчую замову на вытворчасьць фільмаў і клясыфікацыйныя пасьведчаньні на права праказу, пракату, тыражаваньня, продажу фільмаў. Дэпартамэнт таксама будзе браць удзел у працы Рэспубліканскай экспэртнай камісіі па папярэджваньні прапаганды парнаграфіі, гвалту і жорсткасьці, фармаваць нарматыўную прававую базу галіны, ажыцьцяўляць фэставую дзейнасьць і выконваць шэраг іншых функцыяў.
Стваральнікі лічаць, што дзейнасьць дэпартамэнту дазволіць удасканаліць працу ў галіне кінаматаграфіі, пазьбегнуць дубляваньня функцыяў у дзейнасьці паасобных дзяржаўных ворганаў і арганізацыяў.
