20 кастрычніка 2005 году была прынятая Пастанова Міністэрства па падатках і зборах № 112 “Аб унясеньні зьменаў у Інструкцыю аб парадку арганізацыі дзейнасьці падатковых ворганаў па кантролю за выкананьнем парадку дэкляраваньня фізычнымі асобамі даходаў, маёмасьці і крыніцаў грашовых сродкаў”.
У адпаведнасьці з унесенымі зьменамі ўстаноўлена, што ў выпадку зьмяненьня да ўчыненьня ўгоды дадзеных, пазначаных у дэклярацыі аб крыніцах грашовых сродкаў (прозьвішча, імя, імя па бацьку, сумы і віду ўчыняемай угоды, зьвесткі пра сталае мейсца жыхарства, назва юрыдычнай асобы, прозьвішча, імя, імя па бацьку індывідуальнага прадпрымальніка), фізычная асоба прадастаўляе ў падатковы ворган удакладненную дэклярацыю аб крыніцах грашовых сродкаў.
Дэклярацыя аб крыніцах грашовых сродкаў не лічыцца прадастаўленай, калі:
- у дэклярацыі не запоўненыя ўсе прадугледжаныя рэквізыты;
- у дэклярацыі не адлюстраваныя крыніцы атрыманьня грашовых сродкаў у грашовых адзінках, у якіх ажыцьцяўляюцца разьлікі па ўгодзе, за выключэньнем выпадкаў, прадугледжанных Інструкцыяй ( ч. 1 п. 22 Інструкцыі аб парадку арганізацыі дзейнасьці падатковых ворганаў па кантролю за выкананьнем парадку дэкляраваньня фізычнымі асобамі даходаў, маёмасьці і крыніцаў грашовых сродкаў);
- сума сродкаў, пазначаных у дэклярацыі, меншая за суму ўгоды.
Не пазьней за першы працоўны дзень, пасля дню прадастаўленьня дэклярацыі аб крыніцах грашовых сродкаў, фізычная асоба пісьмова паведамляецца. У выніку гэтага дэклярацыя аб крыніцах грашовых сродкаў не лічыцца прадастаўленай.
Пастанова № 112 набывае моц 1 студзеня 2006 года.
