Прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь 1 сьнежня падпісаў Указ № 571 “Аб вызваленьні рэлігійных арганізацыяў ад сплаты зямельнага падатку і падатку на нерухомасьць”.
У адпаведнасьці з Указам рэлігійныя арганізацыі ўсіх канфэсыяў і напрамкаў, якія зарэгістраваны на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, вызваляюцца ад выплаты падаткаў на дзялянкі, якія прадастаўлены ім дзеля ўтрыманьня і (ці) абслугоўваньня культавых будынкаў, а таксама на асноўныя сродкі , якія належаць да культавай маёмасьці.
Ад выплаты падатку на нерухомасьць вызваляецца маёмасьць рэлігійных арганізацыяў, якая належыць да асноўных сродкаў і выкарыстоўваецца дзеля рэлігійных, а не гаспадарчых мэтаў.
Да Ўказу прыкладзены пералік рэлігійных арганізацыяў, якія вызваляюцца ад сплаты зямельнага падатку і падатку на нерухомасьць, а таксама пералік асноўных сродкаў рэлігійных арганізацыяў, якія належаць да культавай маёмасьці і не абкладаюцца падаткам на нерухомасьць.
Указ № 571 набывае моц ад дню яго афіцыйнага апублікаваньня.
