Сплаты за камунальныя паслугі не выходзячы з дому
| Ганна Жарабцова
З новага году “Белпошта” рыхтуе для сваіх кліентаў новую сістэму прыйманьня плацяжоў – па прынцыпу адзінага асабістага рахунку.
Як плянуюць кіраўнікі “Белпошта”, заплаціць за ўсё паслугі можна будзе не выходзячы з уласнага дому (кватэры). Дзеля ажыцьцяўленьня такой аплаты неабходны будуць толькі кампутар і падлучэньне да інтэрнэту. Усе сплаты будуць ажыцьцяўляцца ў адным мейсцы, з атрыманьнем аднаго чэка, цераз адную апэрацыю.