28 лістапада 2005 года Прэзідэнт падпісаў указ № 551 “Аб мерах па падвышэнні бяспекі дарожнага руху”.
Гэты дакумент звязаны з неабходнасцю перагляду палажэнняў дзейных Правілаў дарожнага руху, паколькі яны не стварылі патрэбных умоваў для реальнай бяспекі дарожнага руху, неабходнасці скарачэння людзкіх і матэрыальных стратаў і падвышэння ўзроўню кіравання ў сферы арганізацыі дарожнага руху.
Правілы дарожнага руху ўпершыню зацверджаныя на ўзроўні кіраўніка дзяржавы. Новыя правілы набываюць моц 1 студзеня 2006 года.
Навацыямі правілаў з’яўляюцца палажэнні аб упарадкаванні руху маршрутных транспартных сродкаў, парадку абгону, стварэнне дадатковых гарантыяў пешаходаў, калі яны вымушаны знаходзіцца на праезнай частцы дарогі і іх руху па праезнай частцы ў цёмны час.
Прадугледжваецца таксама ажыццяўленне шэрагу арганізацыйна-практычных і кантрольных мерапрыемстваў у сферы падвышэння бяспекі дарожнага руху, да 1 чэрвеня 2006 года будзе праведзена комплексная праверка дзейнасці аўташколаў па падрыхтоўцы кіроўцаў транспартных сродкаў, а з 1 ліпеня 2006 года ўведзеная абавязковая сертыфікацыя іх дзейнасці ў Нацыянальнай сістэме пацверджання адпаведнасці.
Тэхнічны агляд транспартных сродкаў і выдача сертыфікатаў аб допуску іх да ўдзелу ў дарожным руху з 1 лютага 2006 года будзе праводзіцца паводле прынцыпу “аднаго вакна” па месцу праходжання тэхагляду.
З 1 красавіка 2006 года будзе дзейнічаць забарона на ўдзел у дарожным руху транспартных сродкаў з таніраваным ветразевым шклом, а таксама шкло якіх таніравана з парушэннем іншых патрабаванняў дзяржаўнага стандарту (ступень светапрапускання пярэдняга бакавога шкла менш за 7%, а іншага шкла – менш за 60%).
