За 10 месяцаў 2005 года ў Беларусі рэфармавана 14 аб’ектаў, у тым ліку 3 аб’екты рэспубліканскай і 11 – камунальнай уласнасці.
Паводле інфармацыі Міністэрства эканомікі да канца бягучага году плануецца скончыць працу па рэфармаванні яшчэ 57 аб’ектаў: 27 – рэспубліканскай і 30 – камунальнай уласнасці.
За ўвесь перыяд прыватызацыі – з 1991 году па 1 лістапада 2005 году – у Беларусі рэфармавана 4 069 аб’ектаў дзяржаўнай уласнасці, у тым ліку 1 065 – рэспубліканскай і 3 004 – камунальнай уласнасці.
За гэты перыяд рафармавана 211 буйных прадпрыемстваў з колькасцю працуючых звыш 1 000 чалавек, з іх – 179 – рэспубліканскай уласнасці. На рэфармаваных прадпрыемствах працуюць звыш 954 тысяч чалавек.