23 лістапада 2005 году 18 чальцоў Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (IATA) падалі судовы позыў на суму 2,9 млн. шэкеляў супраць кампаніі Business Data Israel (BDI).
Як сьцьвярджаюць пазыўнікі, BDI прадставіла ім памылковы прагноз аб фінансавым палажэньні кампаніі Geographical Tours за восем месяцаў да банкруцтва апошняй.
BDI рэкамэндавала ім заключыць пагадненьне з Geographical Tours на звычайных рынкавых умовах: крэдытны цыкл 45 дзён і банкаўскія гарантыі на 75000 даляраў. Але ў хуткім часе высьветлілася, што супраць крэдытаатрымальніка была распачатая працэдура банкруцтва. Такім чынам, кампаніі панесьлі значныя страты. Пазыўнікі лічаць, што кампанія BDI нядбайна выканала сваю працу і, як вынік, патрабуюць ад кампаніі пакрыцьця панесеных стратаў.
