30 лістапада ў Японіі быў ухвалены закон, у адпаведнасьці зь якім чакаецца рэфармаваньне сацыяльнага забесьпячэньня. Цалкам дзейнічаць рэфармаванная сістэма пачне з 2008 года.
У адпаведнасьці з новымі палажэньнямі, функцыя сацыяльнага забесьпячэньня будзе зараз адміністрацыйна замацаваная не за гарадамі, пасёлкамі і вескамі, а за сталіцамі, абласьцямі і прэфэктурамі, да якіх і пераходзяць функцыі па зьбіраньні ўсіх сацыяльнай плацяжоў.
Таксама прадугледжваецца сістэма зьніжак на мэдычнае абслугоўваньне: грамадзяне, якія старэйшыя за 75 гадоў будуць аплачваць толькі 10% мэдычных паслугаў, людзі ў веку 65-74 – 20%, а тыя, хто маладзейшыя за 65 гадоў – 30%.
Аднаразовыя выплаты за нараджэньне ў сям’і дзіцяці будуць падвышаны з 300 тысячаў іенаў (каля 2,8 тыс. даляраў ЗША) да 350 тысячаў іенаў (каля 3,2 тыс. даляраў ЗША).
