Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
   новае на форуме
12 Снж 06.52  EUROPEAN MODEL UNITED NATIONS/MAASTRICHT

12 Снж 06.45  Міжнародная студэнцкая школа правоў чалавека

12 Снж 06.42  Конкурс эсэ па правох чалавека (дэдлайн 1 сакавіка 2009)

09 Кас 15.00  Сьпіс юрыдычных кансультацый у г.Менску

08 Кас 14.51  Дзе ўсе праўныя блёгеры-жанчыны?

   юрыдычная кансультацыя
28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

03 Снж 01.54  змена прозвішча

19 Ліс 05.16  Замежныя ПІФы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 25.11.2005 | Усе навіны
Мы ў друкаванай вэрсыі | Ганна Васілевіч

Нарэшце адбылося тое, на што мы так доўга чакалі. Акурат праз год пасьля стварэньня юрыдычнага он-ляйн праекту зьявілася яго друкаваная вэрсыя.

Прэзэнтацыя друкаванага нумару “Праўніка” адбылася 22 лістапада ў касьцёле Сьв. Сымона й Сьв. Алены ў Менску.

Уласна часопіс ёсьць своеасаблівым працягам праекту. У ім, на думку рэдкалегіі, падаюцца самыя цікавыя і актуальныя артыкулы з сайту. Артыкулы, зьмешчаныя ў друкаваным нумары, як і на сайце, падаюцца ў двух варыянтах – па-беларуску й па-ангельску. Часопіс мае на мэце прыцягнуць большую ўвагу да праекту ня толькі з боку моладзі, але й аўтарытэтных і дасьведчаных юрыстаў, якіх, між іншым, плянуецца запрасіць ў якасьці рэцэнзэнтаў. Мы спадзяемся, што такім чынам замежныя праўнікі атрымаюць магчымасьць ня толькі пазнаёміцца з праблемамі беларускай рэчаіснасьці, але і напісаць рэцэнзію на разьмешчаны на сайце альбо ў друкаванай вэрсыі артыкул. Што, дарэчы, шчыра вітаецца.

Уласна прэзэнтацыя прайшла ў цёплай атмасфэры добразычлівасьці. Пытаньняў было шмат. Асноўным пытаньнем стала ці ня зьнікне праект пасьля заканчэньня ВНУ, бо большасьць аўтараў і раднікаў ёсьць студэнтамі старэйшых курсаў і асьпірантамі. Але мы ўвесь час знаходзімся ў пошуках новых аўтараў, і ня важна, ці зьяўляюца яны студэнтамі, асьпірантамі альбо ўжо сталымі юрыстамі. Галоўным, што мае задзіночыць усіх, ёсьць жаданьне выкладаць, вывучаць, разглядаць “Наша права – Нашай мовай”. Таму мы ласкава вітаем усіх, каму хацелася б выказацца, паразважаць ці запытацца на праўніцкія тэмы.

Прэзэнтацыю наведалі прадстаўнікі сродкаў масавай інфаомацыі, юрыдычных фірмаў, выкладаньнікі юрыдычных і паліталягічных дысцыплінаў, прадстаўнікі замежных місіяў, Пэн-цэнтру, Таварыства беларускай мовы, Беларускага калегіюму, Беларускай асацыяцыі журналістаў, Вышэйшага гаспадарчага суду і г.д. Некаторыя зь іх дагэтуль нічога ня ведалі пра “Праўнік”. Але іх цікаўнасьць да нашага праекту прыемна ўразіла.

За ўвесь вечар мы не пачулі аніводнай крытыкі ў свой бок. Мажліва, да нас паставіліся даволі лібэральна, але для нас гэта азначае толькі адное – мы робім “Праўнік” не дарма.

Шаноўныя наведвальнікі! Рэдакцыя часопісу “Праўнік” плянуе бясплатна пераслаць пэўную колькасьць паасобнікаў тым наведвальнікам інтэрнэт-старонкі, якія першымі адпішуць свае кантакты на e-mail адрэсу praunik@praunik.org. Раім пасьпяшацца, бо часопіс выдадзены малым накладам.




   
© 2004-2009, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!