Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пачалі працу над законапраектам аб унясеньні зьмяненьняў і дадаткаў у некаторыя заканадаўчыя акты ў пытаньнях пэнсыйнага забесьпячэньня.
Заканапраектам плянуецца прадаставіць права на добраахвотнае пэнсыйнае ўбесьпячэньне грамадзянаў, якія працуюць за мяжой, у памеры 30 адсоткаў ад даходу, які яны атрымліваюць. Праект таксама прадугледжвае абавязковае пэнсыйнае ўбесьпячэньне непрацуючых інвалідаў, якія не дасягнулі пэнсыйнага веку. Устанаўліваецца 5-гадовы мінімальны перыяд выплаты абавязковых страхавых унёскаў для прызначэньня пэнсыяў па ўзросьце.
У законапраекце таксама плянуецца скараціць пералік пэрыядаў, якія залічваюцца ў стаж працы без абавязковых страхавых унёскаў. Дзейнае заканадаўства ў пералік уключае налічэньне пэнсыяў за ваенны пэрыяд: час знаходжаньня на акупаванай тэрыторыі СССР, у канцлягерох, пэрыяд пражываньня ў блякадным Ленінградзе, час удзелу ў спэцыяльных падразьдзялах па разьмінаваньні тэрыторыі пасьля вызваленьня ад нямецка-фашысцкай акупацыі, пэрыяд знаходжаньня ў лягерох для інтэрнаваных.
Заканадаўцы плянуюць ўнесьці шэраг папраўкаў што да прызначэньня пэнсыяў асобам, якія працавалі ў калгасах пасьля 1 ліпеня 1998 года, і дзяржаўным служачым.
Прадугледжваецца ўнясеньне зьмяненьняў у парадак прызначэньня індывідуальнага каэфіцыэнту і пераразьліку пэнсыяў.
