Зь 1 лістапада гэтага ўсе прэтэндэнты на атрыманьне брытанскага пашпарту павінны будуць прайсьці тэст працягласьцю прыкладна 45 хвілінаў. Гэты тэст складаецца з 24 пытаньняў. Кошт працэдуры тэставаньня – 34 фунты стэрлінгаў. Пытаньні будуць датычыцца гісторыі Велікабрытаніі, а таксама законаў і традыцыяў краіны. Для падрыхтоўкі да тэсту было апублікаванае адмысловае выданьне “Жыцьцё ў Злучаным Каралеўстве”. Тэст можа будзе прайсьці ў любым зь 90 спэцыялізаваных цэнтраў па ўсёй краіне.
Пасьля пасьпяховага праходжаньня выпрабаваньняў кандыдата чакае святочная цэрымонія атрыманьня брытанскага падданства. Акрамя таго, ужо зараз патэнцыйныя новыя падданыя каралеўства павінны праходзіць тэст на веданьне ангельскай мовы.