Пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 2 лістапада 2005 года № 44 былі зацьверджаныя фактычна дзьве Інструкцыі: Інструкцыя аб парадку інфармаваньня насельніцтва аб аказаньні мэдычнай дапамогі ў арганізацыях аховы здароўя і Інструкцыя аб парадку накіраваньня хворых на дасьледваньне і лекаваньне ў арганізацыі аховы здароўя.
Мэтай Інструкцыі аб парадку інфармаваньня насельніцтва аб аказаньні мэдычнай дапамогі ў арганізацыях аховы здароўя зьяўляецца паляпшэньне даступнасьці й якасьці аказаньня мэдычнай дапамогі насельніцтву ў арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць першасную мэдыка-санітарную дапамогу і спэцыялізаваную мэдычную дапамогу.
Інфармаваньне насельніцтва аб аказаньні мэдычнай дапамогі арганізуецца праз:
1) разьмяшчэньне стэндаў зь інфармацыяй у дасягальнай форме;
2) разьмяшчэньне кнігаў заўвагаў і прапановаў;
3) разьмяшчэньне скрыні для ананімных паведамленьняў і прапановаў;
4) арганізацыю гарачай лініі і тэлефону даверу;
5) анкетаваньне насельніцтва;
6) сустрэчы з насельніцтвам;
7) выступленьні на радыё, тэлебачаньні;
8) сродкі масавай інфармацыі.