Кітайскі парлямэнт вырашыў удасканаліць сфэру падаткаабкладаньня ў краіне. З гэтай мэтай быў распрацаваны пакет законапраектаў, які, як плянуецца, набудзе моц ад 1 студзеня 2006 года.
Кітайскі парлямэнт перагледзіў падатковыя законы дзеля скарачэньня значнай розьніцы паміж багатымі і беднымі. Чакаецца вызваленьне ад выплаты падаткаў усіх тых, хто зарабляе менш за 1600 юаняў (198 даляраў) у год.
У пакет падатковых законапраектаў, якія набываюць моц зь 1 студзеня 2006 года, уваходзяць меры па стымуляваньні дробнага бізнэсу. Галоўнай мэтай такіх мераў зьяўляецца скарачэньне разрыву ў даходах сярод насельніцтва.
Законапраект таксама падкрэсьлівае, што мясцовым уладам ня будзе прадастаўлена права на зьмяненьне стаўкі падаходнага падатку. Пакуль жа буйныя гарады ў асоўным устанаўлівалі ніжэйшы ўзровень стаўкі за той, які прадугледжаны заканадаўствам.
Сярод іншых захадаў, якія былі ўхваленыя парлямэнтам, - устанаўленьне больш жорсткіх законаў аб каштоўных паперах. Заканадаўствам прадугледжваецца ўвядзеньне новых, больш жорсткіх у параўнаньні з пакуль што дзейнымі мераў у абароне правоў мінарытарных акцыянэраў у акцыянэрных кампаніях. Галоўная задача такіх мераў – стварэньне здаровай і стабільнай атмасфэры на кітайскіх рынках капіталу, мінімізацыя рызыкі і ўзмацненьне абароны правоў інвэстараў.
