Спрашчэньне візавага рэжыму ЭЗ з Украінай
| Ганна Жарабцова
Эўракамісарка ў пытаньнях зьнешніх стасункаў і палітыцы суседзтва Бэніта Фэрера-Вальднэр выказала ўпэўненасьць, што мандат на правядзеньне перамоваў з Украінай па спрашчэньню візавага рэжыму будзе зацьверджаны на паседжаньні Рады Міністраў замежных справаў Эўразьвязу 7 лістапада.
Нагадаем, што саміт Украіна-Эўрапейскі Зьвяз заплянаваны на 1 сьнежня гэтага году ў Кіеве.