Забарона паленьня ў закрытых месцах
| Ганна Жарабцова
У Ангельшчыне плянуецца ўвядзеньне забароны на паленьне ў закрытых памяшканьнях. Вынятак будзе зроблены адно для клюбаў і пабаў, у якіх не падаецца ежа, а таксама для закрытых прыватных клюбаў. У адпаведнасьці з ухваленым Урадам краіны законапраектам памянёным установам будзе прадастаўленае права самым вырашаць, ці дазваляць паленьне. Аднак прадугледжваецца, што ўсе барныя стойкі будуць аб’яўленыя зонай, вольнаю ад тытунёвага дыму.