26 кастрычніка 2005 года мэр Рыму Вальтэр Вэльтроні зацьвердзіў новыя “Правілы абыходжаньня з жывёламі ў горадзе Рыме і ягоных ваколіцах”. Гэтыя павілы зьмяшчаюць шмат значных абмежаваньняў.
Напрыклад, нельга запускаць у сфэрычныя акварыюмы залатых і іншых рыбкаў, бо яны ад гэтага сьлепнуць. Не дазваляецца абцінаць хвасты і вушы сабакам і стрыгчы кіпці катам і коткам. Нельга ўзьдзяваць на жывёлаў “электрычныя” аброжкі, а таксама такія, якія наносяць боль шыпамі. Нельга таксама замоцна зацягваць аброжкі на шыі жывёлаў. Забараняецца выстаўленьне сабакаў, шчанюкоў, а таксама іншых жывёлаў у вітрынах заалягічных крамаў. Нельга пакідаць жывёлаў зачыненымі ў аўтамабілях у сьпякотны час году. Уведзеная забарона на разбурэньне гнёздаў птушкаў падчас рамонту дахаў і будынкаў.
За парушэньне памянёных ды іншых забаронаў прадугледжваецца штраф у памеры ад 50 да 500 эўра.
