Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
   новае на форуме
12 Снж 06.52  EUROPEAN MODEL UNITED NATIONS/MAASTRICHT

12 Снж 06.45  Міжнародная студэнцкая школа правоў чалавека

12 Снж 06.42  Конкурс эсэ па правох чалавека (дэдлайн 1 сакавіка 2009)

09 Кас 15.00  Сьпіс юрыдычных кансультацый у г.Менску

08 Кас 14.51  Дзе ўсе праўныя блёгеры-жанчыны?

   юрыдычная кансультацыя
28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

03 Снж 01.54  змена прозвішча

19 Ліс 05.16  Замежныя ПІФы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 02.11.2005 | Усе навіны
Што да ўдасканаленьня парадку прадастаўленьня службовага жытла | Ганна Жарабцова

На паседжаньні Канстытуцыйнага Суду Рэспублікі Беларусь было разгледжана пытаньне аб парадку прадастаўленьня службовага жытла і практыкі яго рэалізацыі. Нагодай для вывучэньня гэтага пытаньня стаў зварот грамадзяніна, які пры атрыманьні службовага жытла ажыцьцявіў адцураньне кватэры, што знаходзілася ў яго ўласнасьці. Пасьля звальненьня з працы ён разам з чальцамі сваёй сям’і быў выселены з займаемага жыльлёвага памяшканьня без прадастаўленьня іншага памяшканьня.

Патрабаваньне аб адцураньні памяшканьня прад’явіла раённая адміністрацыя на падставе п. 30 Правілаў уліку грамадзянаў, якія маюць патрэбу ў паляпшэньні жыльлёвых умоваў, і прадастаўленьня жыльлёвых памяшканьняў у Рэспубліцы Беларусь. У адпаведнасьці з гэтымі Правіламі, калі грамадзяніну на момант прыняцьця рашэньня аб прадастаўленьні жыльлёвага памяшканьня належыць на праве ўласнасьці жыльлёвае памяшканьне ці ён займае яго па дамове наёму ў дамох дзяржаўнага жыльлёвага фонду (у якім не застаюцца пражываць чальцы яго сям’і), ён забавязаны правесьці адцураньне (здачу) гэтага жыльлёвага памяшканьня мясцовай Радзе дэпутатаў, выканаўчаму і распараджальнаму воргану, аганізацыі, якія прадастаўлялі такое памяшканьне.

Суд мяркуе, што патрабаваньні аб абавязковым адцураньні жыльлёвага памяшканьня ўласьнікам у выпадку прадастаўленьня яму жыльлёвага памяшканьня ў дамах дзяржаўнага жыльлёвага фонду ня могуць ужывацца пры прадастаўленьні службовага жыльля асобам, якія ўжо маюць жыльлё на праве ўласнасьці. Службовае жыльлё мае свой асаблівы статус і прадастаўляецца, паводле агульнага правіла, на час працы. Пры гэтым заканадаўства устанаўлівае, што ў выпадку спыненьня працоўных стасункаў грамадзяне маюць быць выселеныя са службовых памяшканьняў без прадастаўленьня ім іншага жыльлёвага памяшканьня, за выняткам выпадкаў, якія прадугледжвае заканадаўства.

У такім выпадку адбываецца наступная сытуацыя: калі для атрыманьня жыльлёвага памяшканьня грамадзянін адцурае ўласную кватэру альбо дом, то ў выпадку згубы права на пражываньне ў службовым памяшканьні ён застаецца наагул без жытла.

У сваім рашэньні Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь прапанаваў Радзе Міністраў Рэспублікі Беларусь вырашыць пытаньне што да належнага праўнага рэгуляваньня прадастаўленьня службовых жыльлёвых памяшканьняў грамадзянам, якія маюць жыльлё на праве ўласнасьці.




   
© 2004-2009, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!