Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
   новае на форуме
12 Снж 06.52  EUROPEAN MODEL UNITED NATIONS/MAASTRICHT

12 Снж 06.45  Міжнародная студэнцкая школа правоў чалавека

12 Снж 06.42  Конкурс эсэ па правох чалавека (дэдлайн 1 сакавіка 2009)

09 Кас 15.00  Сьпіс юрыдычных кансультацый у г.Менску

08 Кас 14.51  Дзе ўсе праўныя блёгеры-жанчыны?

   юрыдычная кансультацыя
28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

03 Снж 01.54  змена прозвішча

19 Ліс 05.16  Замежныя ПІФы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 01.11.2005 | Усе навіны
Закон аб абароне правоў непаўнагадовых ад паліцыі | Ганна Жарабцова

Урад Ізраілю ухваліў законапраект аб абароне правоў непаўнагадовых, якія падазраюцца ў крымінальных злачынствах.

У адпаведнасьці з ухваленым законапраектам непаўнагадовыя маюць права на адваката з моманту іх затрыманьня. Толькі ў прысутнасьці адвакату можа быць вырашана пытаньне аб падаўжэньні тэрміну іх утрыманьня пад вартай. Акрамя таго, адвакат павінен прысутнічаць і пры прад’яўленьні абвінавачваньня непаўнагадовай асобе.

Усе слуханьні па справах непаўналетніх павінен весьці судзьдзя, які прайшоў спэцыяльную падрыхтоўку. Усе паседжаньні судоў павінны быць закрытымі. Непаўнагадовай асобе забясьпечваецца права на разуменьне таго, што яму кажуць, а дзеля дасягненьня гэтай мэты будзе наймацца перакладнік.

Законапраект таксама патрабуе выкарыстаньня такой меры крымінальнага затрыманьня як утрыманьне пад вартай толькі ў скрайніх выпадках, калі інтарэсы сьледства немагчыма абараніць іншымі спосабамі. У любым выпадку, тэрмін заключэньня ня можа быць працяглым.

Адзін з параграфаў новага законапраекту прадугледжвае незвычайную працэдуру: арышт непаўнагадовай асобы дзеля забесьпячэньня яе асабістае бясьпекі. Але выкарыстоўвацца такая мера можа толькі ў скрайніх і рэдкіх выпадках.

Сьледства ў ювэнальных справах павінна будзе весьціся больш мякімі мэтадамі, з улікам таго, што непаўгадовыя асобы менш устойлівыя да ціску і могуць прызнацца ў злачынствах, якіх яны не ўчынялі.

Забараняецца дапытваць падлеткаў у начны час, ад 22:00 да 7:00. Перад выклікам на допыт непаўнагадовага, паліцыя абавязаная паведаміць пра гэта яго бацькоў і апекуноў.




   
© 2004-2009, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!