Брытанскі Ўрад 19 кастрычніка аб’явіў аб новых захадах, якія накіраваны на падтрымку сям’і. Галоўнай мэтай такіх захадаў зьяўляецца дапамога сям’і і стымуляцыя нараджальнасьці ў краіне.
Плянуецца павелічэньня аплочваемых вакацыяў для жанчынаў па нагляду за навароджанным з шасьці месяцаў да дзевяці месяцаў. У тым выпадку, калі маці пасьля першых шасьці месяцаў вырашыць вярнуцца да працы, права на догляд за дзіцём дома будзе здольным і бацька.
У адпаведнасьці з брытанскім заканадаўствам, хто б не выхоўваў маленькага грамадзяніна на працягу першых дзевяці месяцаў, Урад краіны выплочвае яму 106 фунтаў на тыдзень. Акрамя таго, працадаўца працягвае плаціць маці, незалежна ад таго ці зьяўляецца ён прыватнаю фірмай, ці дзяржаўнаю ўстановай. Зараз такая магчымасьць прадастаўляецца і бацьку.
