Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
   новае на форуме
12 Снж 06.52  EUROPEAN MODEL UNITED NATIONS/MAASTRICHT

12 Снж 06.45  Міжнародная студэнцкая школа правоў чалавека

12 Снж 06.42  Конкурс эсэ па правох чалавека (дэдлайн 1 сакавіка 2009)

09 Кас 15.00  Сьпіс юрыдычных кансультацый у г.Менску

08 Кас 14.51  Дзе ўсе праўныя блёгеры-жанчыны?

   юрыдычная кансультацыя
28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

03 Снж 01.54  змена прозвішча

19 Ліс 05.16  Замежныя ПІФы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 28.10.2005 | Усе навіны
Базавыя валюты рынку FOREX: тэхнічны прагноз | Раман Мамчыц

EUR/USD. Агульная тэндэнцыя для эўра сыходная. Цана ў доўгатэрміновым маштабе на месячным графіку рухаецца ўніз, адштурхнуўшыся ад 23.6%-га ўзроўня Фібаначы 1.2402. У сярэднетэрміновым маштабе цана накіраваная таксама ўніз і рухаецца ў сыходным канале, абмежаваным узроўнямі 1.1230 і 1.2399. Экспанэнцыйныя сьлізгальныя сярэднія з пэрыядымі 8 і 9 упэўнена паказваюць сярэднетэрміновае панаваньне вядзьмежых настрояў. Стахастыка з пэрыядам 4 і запавольваньнем 5 уваходзіць у зону перапрададзенасьці, што сьведчыць аб працягу дамінаваньня мядзьвежага трэнду, аднак, невялічкі адкат ўсё ж магчымы ў пэрспэктыве, калі індыкатар выйдзе з зоны перапрададзенасьці. Пакуль прыкметаў спыненьня гэтага дамінаваньня ня бачна.

У кароткатэрміновым маштабе трэнд мядзьвежы, слаба накіраваны. Цана рухаецца ў сыходным канале, абмежаваным узроўнямі 1.2079 і 1.1855. У рамах каналу цана накіраваная ўніз. Прагноз для трэйдэраў – магчымыя мэты цаны знаходзяцца ў раёне 1.1630 і 1.0000. Магчымы ўзровень стопаў для “мядзьведзяў” – ледзь вышэй за 1.2654.

GBP/USD. Цана рухаецца ўніз, на месячным графіку адштурхнуўшыся зь нязначнай хібнасьцю ад 23.6%-га ўзроўня Фібаначы 1.8191. Аднак на тыднёвым графіку бачна, што курс прыпыніўся блізу 38.2%-га ўзроўню Фібаначы 1.7339. Прагназаваць, колькі працягнецца тэставаньне гэтага ўзроўню, немагчыма.

Экспанэнцыйныя сьлізгальныя сярэднія з пэрыядамі 24 і 29 паказваюць працяг дамінаваньня мядзьвежага трэнду. Стахастыка з пэрыядам 18 і запавольваньнем 20 паказвае ўгору і набліжаецца да сярэдняй лініі. Індыкатар Mesa SineWave дэманструе мядзьвежую тэндэнцыю. Мядзьвежыя тэндэнцыі дамінуюць.

У кароткатэрміновым маштабе тэндэнцыя хутчэй нэўтральная. Такім чынам, трэйдэрам лепш не ўваходзіць у рынак, чакаючы прабіцьця ўзроўню 1.7339. Пасьля гэтага мэтамі курсу могуць быць 1.6666 і 1.5977.

USD/CHF. Цана рухаецца ва ўсходным канале, абмежаваным узроўнямі 1.2853 і 1.4255, тэстуючы 100%-ы ўзровень Фібаначы 1.3087. Экспанэнцыйныя сьлізгальныя сярэднія з пэрыядамі 2 і 5 дэманструюць узмацненьне панаваньня быкоў. Стахастыка з пэрыядам 11 і 3 рухаецца ўніз, выходзячы з зоны перапрададзенасьці. Індыкатар MesaSine Wave дэманструе бычую тэндэнцыю.

Магчымыя мэты цаны знаходзяцца ў раёне 1.4196 і 1.4255. Узровень стопаў для быкоў – трохі ніжэй за 1.2853.

USD/JPY. Курс працягвае рух угару. Курс рухаецца ва ўсходным канале, абмежаваным узроўнямі 110.38 і 117.09. У рамках каналу цана накіраваная ўгару. Цана прабіла 100%-ы ўзровень Фібаначы 113.84. Наступная мэта – 121.30. Тэхнічныя індыкатары пацьвярджаюць бычы трэнд. Аднак рух стахастыкі паказвае, што цана ўжо знаходзіцца ў стане перакупленасьці, з-за чаго магчымы адкат. Пакуль трэйдэрам адкрываць пазыцыі непажадана.




   
© 2004-2009, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!