13 верасьня Ўрад Расейскай Фэдэрацыі ўхваліў законапраект аб адмене арышту ў якасьці віду пакараньня.
Такое рашэньне было прынятае зыходзячы з прынцыпаў гуманнасьці і эканоміі. На паседжаньні Ўраду было адзначана, што арышт выпадае з канцэпцыі сыстэмы пакараньня. З улікам асаблівасьцяў адбываньня гэтага віду пакараньня асуджаныя да арышту апынуліся ў тых жа ўмовах адбываньня пакараньня, што і асобы, якія асуджаны да пазбаўленьня волі. Як было выказана на паседжаньні “арышт – гэта мінулае, каменнае стагодзьдзе”.
Акрамя таго, па падліках расійскага Міністэрства юстыцыі, для асуджаных арыштантаў неабходна будзе пабудаваць 140 арыштавых дамоў, у якіх неабходна будзе абсталяваць камэры прыкладна на 70 тысячаў месцаў. Такое будаўніцтва абыйдзецца дзяржаве ў 75 мільёнаў рублёў.
У выніку дадзены дзьвюх акалічнасьцяў Урад Расійскай Фэдэрацыі вырашыў унесьці ў Дзяржаўную Думу законапраект, якім з Крымінальнага кодэксу і іншых законаў будзе выключана палажэньне аб арышце як відзе пакараньня.