У разьвіцьцё Дэкрэту Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь № 12 ад 22 верасьня 2005 года “Аб парку высокіх тэхналёгіяў” на 15 сэсыі Менскай гарадзкой Рады дэпутатаў было прынята рашэньне аб вызваленьні ад выплаты мясцовых падаткаў і збораў рэзыдэнтаў Парку высокіх тэхналёгіяў.
Акрамя таго, дэпутаты прынялі рашэньне не спаганяць з памянёных асобаў, якія выступаюць у якасьці замоўніка будаўніцтва і рэканструкцыі будынкаў і ўзбудаваньняў на тэрыторыі Парку, сродкі на долевы ўдзел у разьвіцьці галінаў гарацкой гаспадаркі і кампэнсацыю выдаткаў на стварэньне інжынэрна-транспартнай і сацыяльнай інфраструктуры. Да адміністрацыі Парку высокіх тэхналёгіяў і ягоных рэзыдэнтаў не будуць выкарыстоўваць падвышальныя каэфіцыэнты да ставак зямельнага падатку.
Кантроль за выкананьнем рашэньня Менскай гарадзкой Рады дэпутатаў ускладваецца на сталую камісыю па эканамічным разьвіцьці, фінансах і бюджэце.