Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
   новае на форуме
12 Снж 06.52  EUROPEAN MODEL UNITED NATIONS/MAASTRICHT

12 Снж 06.45  Міжнародная студэнцкая школа правоў чалавека

12 Снж 06.42  Конкурс эсэ па правох чалавека (дэдлайн 1 сакавіка 2009)

09 Кас 15.00  Сьпіс юрыдычных кансультацый у г.Менску

08 Кас 14.51  Дзе ўсе праўныя блёгеры-жанчыны?

   юрыдычная кансультацыя
28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

03 Снж 01.54  змена прозвішча

19 Ліс 05.16  Замежныя ПІФы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 02.10.2005 | Усе навіны
Арбітраж па працоўных спрэчках | Ганна Жарабцова

23 верасьня 2005 года была прынятая Пастанова Рады Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1062 “Аб унясеньні зьмяненьняў і дадаткаў у Пастанову рады Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 жніўня 1999 года № 1340”. Зьмяненьні і дадаткі былі ўнесеныя ў парадак вырашэньня калектыўных працоўных спрэчкаў Рэспубліканскім працоўным арбітражам.

Прынятая Пастанова ўдакладняе, што інтарэсы бакоў спрэчкі і трэціх асобаў у арбітражым працэсе прадстаўляюцца іх прадстаўнікамі, якія павінны прад’явіць дакумэнты, якія пацьвярджаюць іх паўнамоцтвы на ўдзел у вырашэньні спрэчкі. У выпадку, калі ўзьнікае неабходнасьць у растлумачэньні ўзьніклых пры разглядзе спрэчкі пытаньняў, што патрабуючць спэцыяльных ведаў, Арбітраж мае права прыняць рашэньне аб прызначэньні экспэртызы.

Цікавым палажэньнем зьяўляецца ўстанаўленьне тэрміну разгляду спрэчкі. Арбітраж разглядае спрэчку і выносіць рашэньне па ёй у арбітражным паседжаньні не пазьней за двухтыднёвы тэрмін зь дню атрыманьня заявы бакоў (бока) спрэчкі. Тэрмін рагляду спрэчкі можа быць падоўжаны Старшынём Арбітражу ў залежнасьці ад складанасьці спрэчкі за стараньнем старшыні арбітражнага паседжаньня. Але заканадаўствам устаноўлены максымальна магчымы тэрмін падаўжэньня – ня больш за адзін месяц. То бок максымальна магчымы тэрмін разгляду складаных спрэчак ня можа быць большым за паўтары месяцы.

Акрамя таго ўстаноўлены 5-дзённы тэрмін для падачы заявы ў Арбітраж пры нязгодзе аднаго з бакоў з прапановамі прыміральнай камісіі (пасярэдніка), а таксама пералік дакумэнтаў, якія павінны быць прыкладзеныя да такой заявы.




   
© 2004-2009, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!