Прэзыдэнт Рэспyблікі Беларусь 4 кастрычніка 2005 года падпісаў Указ № 470 “Аб унясеньні зьмяненьняў і дадаткаў у Указ Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 лютага 2004 года № 98”.
Дадзены дакумэнт прадугледжвае новы парадак выезду школьнікаў на аздараўленьне за мяжу. Так, дакумэнт устанаўлівае, што на тэрмін большы за 15 навучальных дзён з арганізацыяй навучальнага працэсу могуць накіроўвацца толькі навучэнцы 1-4 клясаў установаў, якія забясьпечваюць атрыманьне агульнай сярэдняй адукацыі, і навучэнцы 1-5 клясаў (пачатковая школа) установаў, якія забясьпечваюць атрыманьне спэцыяльнай адукацыі. Пры гэтым аздараўленьне падчас навучальнага часу за мяжой дзяцей, якія выяжджаюць у складзе арганізаваных групаў, ажыцьцяўляецца без арганізацыі навучальнага працэсу.
Указам таксама ўстаноўлены новы парадак інфармаваньня аб фактах невяртаньня дзяцей ці асобаў, якія іх суправаджаюць у тэрміны, што прадугледжаныя праграмай аздараўленьня. Арганізацыі, якія накіроўваюць на аздараўленьне дзяцей, забавязаныя інфармаваць пра падобныя факты невяртаньня цягам сутак ня толькі Дэпартамэнт па гумантарнай дзейнасьці Ўпраўленьня справамі Прэзыдэнта, але і адпаведныя міністэрствы, што ўзгаднялі сьпісы дзяцей, якія выяжджаюць за мяжу, і асобаў, што суправаджаюць.