Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
   новае на форуме
30 Чэр 07.02  Предлалгаем вашему вниманию очень интересный проект.

06 Трв 07.44  Техника скоростного управления автомобилем

15 Сак 17.26  Шукаю беларускамоўнага натарыюса

15 Сак 15.48  моўныя ляпы

08 Снж 11.58  Працоўны кантракт: за ці супраць?

   юрыдычная кансультацыя
07 Лют 20.02  Праязны дакумэнт як аб'ект аўтарскага права

04 Кас 17.10  атрыманне пенсіі

28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Каляндар - 25.3.2006 | Усе падзеi
Жыве Беларусь!

“... Цяпер мы, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, ськідаем з роднага краю апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасьці, якое гвалтам накінулі расейскія цары на наш вольны і незалежны край. Ад гэтага часу Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчаецца незалежнаю і вольнаю дзяржавай... На моцы гэтага трацяць сілу ўсе старыя дзяржаўныя  зьвязі, якія далі магчымасьць чужому ўраду падпісаць і за Беларусь трактат у Берасьці, што забівае на сьмерць беларускі народ, дзелячы зямлю яго на часткі... Абвяшчаючы аб незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, Рада яе пакладае свае надзеі на тое, што ўсе любячыя волю народы дапамогуць беларускаму народу ў поўнай меры зьдзейсьніць яго палітычна-дзяржаўныя ідэалы.”

Трэцяя ўстаўная грамата Рады Беларускае Народнае Рэспублікі

25 сакавіка 1918 году ў Менску Рада Беларускай Народнай Рэспублікі абвясьціла Беларусь вольнай і незалежнай дзяржавай. У той час на  Беларусі пасьля пераходу ўлады ў Расеі да бальшавікоў дзейнічаў орган савецкай улады – Аблвыкамзах (Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласьці і фронту). У сьнежні 1917 году па загадзе Аблвыкамзаху быў разагнаны Усебеларускі з’езд, які, аднак, пасьпеў стварыць Выканаўчы камітэт зьезду, перайменаваны пасьля ў Раду БНР.

21 лютага 1918 г. Выканаўчы камітэт абвесьціў сябе часовай уладай на тэрыторыі Беларусі. 3 сакавіка Расея і Нямеччына заключылі ў Берасьці дамову, паводле якой землі, што ляжалі на захад ад лініі Дзьвінск - Сьвяньцяны - Пружаны й належалі раней Расеі, перадаваліся Нямеччыне й Аўстра-Вугоршчыне, а немцы абавязаліся не прызнаваць новых дзяржаўных утварэнняў на тэрыторыі былой Расейскай імпэрыі. 9 сакавіка Рада БНР прыняла Другую Устаўную грамату, згодна з якой была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. Рада аб’яўлялася заканадаўчым органам да скліканьня Устаноўчага зьезду. 25 сакавіка пасьля доўгіх спрэчак паміж прыхільнікамі незалежнасьці й прыхільнікамі аўтаноміі Беларусі ў складзе Расеі большасьцю галасоў была прынята трэцяя Устаўная грамата, якая абвяшчала незалежнасьць БНР. Афіцыйнай мовай была прынята беларуская, сталіцай новай дзяржавы стаў Менск. Граматай пацьвярджаліся правы і вольнасьці, абвешчаныя 9 сакавіка, а менавіта: свабода слова, друку, сходаў, страйкаў, хаўрусаў, свабода сумленьня, незачэпнасьць асобы і памяшканьня, а таксама роўнае права ўсіх моваў народаў Беларусі. Незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі была прызнана Армэніяй, Аўстрыяй, Грузіяй, Латвіяй, Летувой, Польшчай, Турэччынай, Украінай, Фінляндыяй, Чэхаславаччынай, Эстоніяй.

Угодкі Трэцяй Устаўной граматы сталіся беларускім нацыянальным сьвятам, якое ўрачыста сьвяткуецца беларусамі ўсяго сьвету.




   
© 2004-2009, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!

 
?>