Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
   новае на форуме
07 Стд 06.45  Пераклад Правілаў дарожнага руху паводле НЦПІ

05 Стд 02.52  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

05 Стд 02.49  Як будзе "сделка" па-беларуску?

04 Стд 09.51  задаток (маск.(рас.)) -- як Беларускаю?

17 Кас 07.26  Шукаю беларускамоўнага натарыюса

   юрыдычная кансультацыя
07 Лют 20.02  Праязны дакумэнт як аб'ект аўтарскага права

04 Кас 17.10  атрыманне пенсіі

28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Каляндар - 22.3.2006 | Усе падзеi
Дзень памяці Кастуся Каліноўскага

1864 году на пляцы Лукішкі ў Вільні быў павешаны наш нацыянальны герой, правадыр паўстаньня 1863-64 гг., праўнік паводле адукацыі, 26-гадовы Кастусь Каліноўскі.

Кастусь нарадзіўся ў беднай шляхецкай сям’і ў Мастаўлянах каля Ваўкавыску. Навучаўся ў Сьвіслацкай павятовай навучальні, пазней – у на юрыдычным факультэце ў Петраградзе. Там жа браў удзел у нелегальным студэнцкім гуртку. Вялікі ўплыў на Кастуся аказаў ягоны старэйшы брат Віктар, што таксама вывучаў права ў Петраградзе.

Напярэдадні паўстаньня Каліноўскі наладзіў выпуск першай беларускай нелегальнай газэты – “Мужыцкая праўда”-- у якой заклікаў беларусаў да барацьбы за нацыянальнае вызваленьне, вяртаньня да вуніі і скіданьня маскальскага панаваньня.

З восені 1862 г. Каліноўскі ўзначальваў т.зв. Літоўскі правінцыйны камітэт, увесну 1863 г. заняў пасаду рэвалюцыйнага камісара Гарадзеншчыны, а ў жніўні ўзначаліў краёвы паўстанцкі цэнтр, тады моцна аслаблены з-за карных акцый Мураўёва-Вешальніка. Дзякуючы Каліноўскаму паўстанцы ўтрымаліся да вясны 1864 г. Ваенна-палявы суд прысудзіў Кастуся да пакараньня сьмерцю. Перад гэтым “кароль Літвы”, як называлі яго ў народзе, перадаў з-за кратаў знакаміты “Ліст з-пад шыбеніцы”, у якім пісаў: “Ваюй, народзе, за сваё чалавечае і народнае права, за сваю веру, за зямлю сваю родную. Бо я табе спад шыбеніцы кажу, народзе, што тады толькі зажывеш шчасьліва, калі над табой Маскаля ўжо ня будзе.”




   
© 2004-2012, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!

 
?>