Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
   новае на форуме
08 Снж 11.58  Працоўны кантракт: за ці супраць?

08 Кас 07.53  Работа игроком в покер онлайн

25 Вер 09.42  Это действительно нужная и интересная информация.

16 Вер 05.45  Это действительно нужная и интересная информация.

12 Снж 06.52  EUROPEAN MODEL UNITED NATIONS/MAASTRICHT

   юрыдычная кансультацыя
07 Лют 20.02  Праязны дакумэнт як аб'ект аўтарскага права

04 Кас 17.10  атрыманне пенсіі

28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Каляндар - 14.11.2006 | Усе падзеi
Злучэньне "Беларусяў"

14 лістапада 1939 года на 3-й сэсіі Вярхоўнага Савету БССР была прынятая пастанова аб афіцыйнам аб`яднаньні Заходніх абласьцей Беларусі, “вызваленых” ад польскага панаваньня, з савецкай Беларусьсю.

Заходняя Беларусь у складзе Польшчы ня мела нават культурнай аўтаноміі, ня кажучы пра мясцовае самакіраваньне ці свой урад. У перабудовачны час, напярэдадні распаду Савецкага Зьвязу, 11 студзеня 1990 года Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету БССР прыняў указ "Аб абвяшчэньні 14 лістапада Днём аб`яднаньня Заходняй Беларусі зь Беларускай ССР". Але і пасьля гэтага ўказу ніхто яго не сьвяткаваў: ні мітынгаў, ні ўрачыстых сходаў, ні дэманстрацыяў, ні ўзнагародаў удзельнікам аб`яднаньня. Можа з прычыны такой прышчэпленай абыякавасьці да ўласнага гістарычнага лёсу беларусы саромеюцца сказаць, што менавіта з пачаткам Другой Сусьветнай Вайны - гэтай найвялікшай эўрапейскай трагедыі - злучана аднаўленьне тэрыторыі Беларусі, што дзень жалобы для Польшчы стаўся днём адраджэньня нацыянальнай цэласнасьці беларускага народу.

  У Заходняй Беларусі, якую ленінскі ўрад аддаў Польшчы ў 1921 годзе пасьля прайгранай вайны, беларусам не засталося месца, бо, на думку палякаў, Рэч Паспалітая атрымала нібыта не Беларусь, а вярнула сабе "крэсы", ды і тое ня ўсе. Калі б не трагічны 1939 год, гэтая частка Беларусі была б ужо спалянізаваная цалкам і неадваротна.

Узьяднаньне павялічыла тэрыторыю Беларусі ўдвая - з 125,6 тысячаў кв. кілямэтраў да 225,6 тысячаў кв. кілямэтраў. Удвая ўзрасло насельніцтва: зь 5 мільёнаў 562 тысячаў да 10 мільёнаў 239 тысячаў чалавек. Беларускі народ апынуўся ў складзе адной дзяржавы. Дзяржава была таталітарная, антычалавечая. Але дзяржаўны лад падлягае зьменам, а дзяржаўныя межы ніколі не зьмяняліся без войнаў.

Другая сусьветная вайна скончылася для Беларусi вызваленьнем ад нямецка-фашыстоўскіх захопнiкаў i вяртаньнем іншай акупацыйнай сыстэмы – таталiтарнай  савецкай. Пра тое, хто ў беларускай хаце сапраўдны гаспадар, Крэмль нагадаў у 1944-1945 гг. падпiсаньнем памежных пагадненьняў з Польшчай аб перадачы ёй Беласточчыны i часткi Белавескай пушчы. Гэта быў апошнi падзел Беларусi перыяду 1918-1945 гг. Нават ганаровы статус дзяржавы - заснавальнiцы ААН не выратаваў БССР ад чарговага падзелу

 

(з выкарыстаньнем матэрыялу “66-я ўгодкі ўзьяднаньня” Альбіны Грынкевіч)

 

 




   
© 2004-2009, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!

 
?>