Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
   новае на форуме
12 Снж 06.52  EUROPEAN MODEL UNITED NATIONS/MAASTRICHT

12 Снж 06.45  Міжнародная студэнцкая школа правоў чалавека

12 Снж 06.42  Конкурс эсэ па правох чалавека (дэдлайн 1 сакавіка 2009)

09 Кас 15.00  Сьпіс юрыдычных кансультацый у г.Менску

08 Кас 14.51  Дзе ўсе праўныя блёгеры-жанчыны?

   юрыдычная кансультацыя
28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

03 Снж 01.54  змена прозвішча

19 Ліс 05.16  Замежныя ПІФы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Каляндар - 5.11.2006 | Усе падзеi
Кастусь Езавітаў

     5 лістапада 1893 года ў Дзвінску нарадзіўся Кастусь Езавітаў, беларусазнаўца, палітык, дыпламат. Яшчэ ў 1913 годзе свядома звязаў свой лёс з беларускай справай: стаў сябрам Беларускай Сацыялістычнай Грамады.

     У Першую сусветную вайну ладзіў актыўную тлумачальную і арганізацыйную работу сярод жаўнераў-беларусаў Паўночнага фронту. Быў абраны намеснікам старшыні Цэнтральнай Беларускай вайсковай рады. За ўдзел у працы Першага Ўсебеларускага кангрэса і дзейнасць па стварэнні беларускага войска ў студзені 1918 года быў арыштаваны ВЧК, але неўзабаве здолеў уцячы з астрогу. Пасля адступлення бальшавікоў быў прызначаны камендантам Менска і Менскага гарнізона.

     25 сакавіка 1918 года Кастусь Езавітаў удзельнічаў у абвяшчэнні незалежнасці Беларускае Народнае Рэспублікі, уваходзіў у склад яе Рады. Займаў пасаду народнага сакратара па вайсковых справах (г.зн. міністра абароны).

     У 1919-1920 гадах быў кіраўніком Вайскова-дыпламатычнай місіі БНР у Латвіі ды Эстоніі. Наладзіў дыпламатычныя стасункі беларускага ўрада з урадамі Ўкраіны, Летувы, Латвіі, Эстоніі ды Фінляндыі, звяртаўся з просьбай па ваенную дапамогу да ўрада ЗША. Ладзіў працу па арганізацыі беларускага войска, пошуку сродкаў на яго ўзбраенне. Арганізаваў пераход на службу БНР корпуса С.Булак-Балаховіча. У траўні 1920 года «за выдатную працу на карысць Беларускай Народнай Рэспублікі» атрымаў званне генерал-маёра.

     У 1921-1944 гадах жыў у Латвіі. Дзякуючы К. Езавітаву беларуская супольнасць тут сталася, бадай, найлепш арганізаванай за межамі БССР. Ён быў намеснікам старшыні таварыства «Бацькаўшчына» ў Латгаліі, ачольваў беларускае выдавецтва, таварыства беларусаў-выбарцаў, беларускіх настаўнікаў, навукова-краязнаўчае. Браў удзел у Пражскай і Берлінскай палітычных канферэнцыях. Рэдагаваў газету «Голас беларуса» і часопіс «Беларуская школа ў Латвіі». За сваю нацыянальную працу чатыры разы арыштоўваўся латвійскімі ўладамі: у 1924, 1930, 1933 і 1935 гадах.

     Выпрабаванні лёсу не вымусілі мужнага генерала здрадзіць абраным ідэалам. У Другую сусветную вайну ён знаходзіўся сярод тых, хто спрабаваў выкарыстаць барацьбу імперыяў-монстраў дзеля адраджэння сапраўды незалежнай беларускай дзяржавы. На Другім Усебеларускім кангрэсе быў абраны ў склад Беларускай Цэнтральнай Рады, у 1945 годзе займаў пасаду вайсковага міністра ва ўрадзе БЦР. Рабіў усё, каб не ператварыць жаўнераў-беларусаў у гарматнае мяса.

     Схоплены савецкай вайсковай контрвыведкай ў красавіку 1945 года. Паводле афіцыйнай версіі, памёр ад сухотаў 23 траўня 1946 года падчас следства. Ёсць, аднак, звесткі, што яго пасля жорсткіх катаванняў расстралялі. Па ўспамінах Лявона Случчаніна, які сядзеў тым часам у менскай «амерыканцы», аднаго разу ўначы яго разбудзіў гучны голас: «Вядуць на расстрэл беларускага генерала Езавітава!»

     Кастусь Езавітаў напісаў шэраг кніг і артыкулаў па гісторыі нацыянальна-вызвольнага руху, беларусазнаўстве, ён аўтар арыгінальных пачуццёвых вершаў, укладальнік школьных дапаможнікаў. Меў багаты кнігазбор, падрыхтаваў да друку невядомыя раней творы Максіма Багдановіча. Па сведчаннях сучаснікаў, быў чалавекам надзвычай высокай асабістай маралі, духоўнай чысціні і нацыянальнага гонару.

 

(Паводле выданьня “150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі.” Менск, 1999)

 




   
© 2004-2009, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!

 
?>