Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
   новае на форуме
12 Снж 06.52  EUROPEAN MODEL UNITED NATIONS/MAASTRICHT

12 Снж 06.45  Міжнародная студэнцкая школа правоў чалавека

12 Снж 06.42  Конкурс эсэ па правох чалавека (дэдлайн 1 сакавіка 2009)

09 Кас 15.00  Сьпіс юрыдычных кансультацый у г.Менску

08 Кас 14.51  Дзе ўсе праўныя блёгеры-жанчыны?

   юрыдычная кансультацыя
28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

03 Снж 01.54  змена прозвішча

19 Ліс 05.16  Замежныя ПІФы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Каляндар - 24.10.2006 | Усе падзеi
Трэці падзел Рэчы Паспалітай

     24 кастрычніка 1795 г. была падпісаная Пецярбурская дэклярацыя, паводле якой адбыўся апошні, трэці падзел Рэчы Паспалітай. Гэты падзел стаўся гістарычным сконам дзяржавы. Па ім да Расеі адышлі Заходняя Беларусь, Летува, Курляндыя і частка заходняй Украіны, а Прусія і Аўстрыя падзялілі паміж сабой Польшчу. Да Прусіі таксама адышла частка беларускай Гарадзеншчыны (да 1807 г.). Апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст ператварыўся ў вязьня пецярбурскай цытадэлі і сядзеў па суседзтве з Касьцюшкам.

 

      Далучаная ў 1795 г. да Расеі тэрыторыя Вялікага Княства Літоўскага была падзеленая на тры адміністрацыйныя часткі з цэнтрамі ў гарадах Вільні, Гародні і Коўні. У тым жа 1795 г. былі ўнесеныя зьмены ў адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленьне і замест трох частак былі ўтвораныя Віленская і Слонімская губэрні, якія пасьля ўступленьня на трон Паўла 1 былі аб’яднаныя ў адну губэрню. Аляксандр 1 у 1801 г. распарадзіўся пра ўтварэньне на тэрыторыі Заходняй Беларусі і Літвы дзьвюх губэрняў: Гарадзенскай і Віленскай. У 1807 г. Расея заключыла Тыльзыцкую мірную дамову з Францыяй, паводле якой перадавалася ёй Беластоцкая акруга (паводле “Гісторыі дзяржавы і права Беларусі “ // Я.А.Юхо).

     Кацярына ІІ і яе сын Павал І раздалі ў беларускіх губэрнях сваім памешчыкам 208,5  тысячы душ «мужеска полу». Па такіх душах лічылі семьі, а яны мелі ў сярэднім па чатыры-пяць чалавек. Такім чынам, больш за мільён беларусаў зрабіліся прыгоннымі расейскіх памешчыкаў, прычым значная частка гэтых сялянаў раней была асабіста вольная. Фэадальная гаспадарка ў Расеі вылучалася скрайняй прымітыўнасьцю. Беларускіх сялянаў, якія ў бальшыні сваёй раней плацілі грашовы аброк, пагналі на паншчыну. Формы прыгону ў Расеі былі больш жорсткія. Якраз пасля першага этапу «ўзьяднаньня», у 1773-1775 гадах, імпэрыю трэсла «пугачоўшчына».

     Беларускія гарады пазбавіліся магдэбурскага самакіраваньня і старых гербаў. Дробную шляхту, што не магла давесьці дакумэнтамі сваіх правоў, пераводзілі ў падатковае саслоўе. Падаткі ў беларускіх губэрнях, у адрозьненьне ад расейскіх, дзяржава да 1811 года зьбірала не ў асыгнацыях, а ў звонкай манэце. Па неафіцыйным курсе 100 папяровых рублёў былі роўныя 22 рублям срэбрам. Значыцца, на нашую зямлю лёг цяжар падаткаў у чатыры-пяць разоў большы, чым у нутраных губэрнях. Расейскі ўрад злачынна выбіраў адсюль золата і срэбра.

     На зьмену расфармаванаму новымі ўладамі прафэсійнаму войску Вялікага Княства Літоўскага (ягоных жаўнераў і афіцэраў высылалі на вечнае пасяленьне ў Кацярынаслаўскае намесьніцтва) прыйшлі невядомыя дагэтуль Беларусі рэкруцкія наборы. У рэкруты бралі маладых здаровых мужчын ва ўзросьце ад 19 да 35 гадоў. Мірным часам Пецярбург вымагаў ад 500 душ аднаго жаўнера, у вайну - чатыры, пяць і нават восем. Родныя праводзілі іх, не раўнуючы як на той свет. Да 1793 года рэкруты служылі ўсё жыцьцё, потым тэрміны абмежавалі «ўсяго» чвэрцю стагодзьдзя, а наступнае скарачэньне службы - да дваццаці гадоў - адбылося толькі ў 1834-м.

Беларусаў не прызнавалі за народ, лічылі крыху папсаванымі пальшчызнаю расейцамі. Адпаведнае стаўленьне было і да мовы. Продкаў пазбавілі нават права на ўласныя імёны і прозьвішчы. Адразу пасьля захопу ўсходніх беларускіх земляў царскія пісарчукі пазапісвалі Язэпаў - «Иосифами», Міхасёў - «Михаилами», Тамашоў - «Фомами». Жукі ператварыліся ў «Жуковых», Каты - у «Котовых», Кавалі - у «Ковалёвых»...

     Расейцы не маглі пакінуць без увагі і навучальныя ўстановы. Над некаторымі ўвялі вайсковы нагляд. Новых падданых пазбавілі трохсотгадовага права набываць адукацыю ў замежных унівэрсытэтах. Рабіліся спробы вярнуць тых, хто ўжо вучыўся ў Эўропе. За імі сачылі, чыталі іхную карэспандэнцыю. Такога панятку, як таямніца ліставаньня, ў імпэрыі не існавала.

     Моваю навучаньня ў абсалютнай бальшыні беларускіх школ і вучэльняў у першыя дзесяцігодзьдзі пасьля далучэньня была польская. Гэта можа здавацца дзіўным, але якраз тады, ўжо ў Расейскай імпэрыі, палянізатары дасягнулі вялікіх поспехаў. У Пецярбурзе лічылі, што на захопленых землях лепей мець справу з аднымі палякамі.

     Зь іншага боку, няўхільна набірала абароты русыфікацыя. Не было даверу нават ляяльнаму да Пецярбурга праваслаўнаму духавенству, не кажучы ўжо пра вуніятаў. Сьвятароў-беларусаў пераводзілі ўглыб імпэрыі, а на вызваленыя месцы адтуль ехалі расейцы, што ня ведалі ні мовы, ні мясцовых традыцыяў і глядзелі на прыхаджанаў як на сьхізматыкаў. Яны падазрона перачытвалі сьпісы тутэйшых сьвятых, паніжалі іх у рангах, бязьлітасна змагаліся з калядаваньнем, купальлямі ды іншымі спрадвечнымі звычаямі.

    Каляніяльны стан былога Вялікага Княства Літоўскага змушаў многіх патрыётаў пакідаць радзіму. Сотні беларусаў уступілі ў створаныя ў Міляне касьцюшкаўскім генэралам Янам Дамброўскім легіёны і ваявалі ў напалеонаўскай арміі супроць Аўстрыі, аднаго з далакопаў Рэчы Паспалітай. Яны марылі, што Напалеон дапаможа Бацькаўшчыне адрадзіцца.

 

(паводле “Дзесяць вякоў беларускай гісторыі” // Уладзімір Арлоў, Генадзь Сагановіч)

 




   
© 2004-2009, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!

 
?>