Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
   новае на форуме
12 Снж 06.52  EUROPEAN MODEL UNITED NATIONS/MAASTRICHT

12 Снж 06.45  Міжнародная студэнцкая школа правоў чалавека

12 Снж 06.42  Конкурс эсэ па правох чалавека (дэдлайн 1 сакавіка 2009)

09 Кас 15.00  Сьпіс юрыдычных кансультацый у г.Менску

08 Кас 14.51  Дзе ўсе праўныя блёгеры-жанчыны?

   юрыдычная кансультацыя
28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

03 Снж 01.54  змена прозвішча

19 Ліс 05.16  Замежныя ПІФы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Каляндар - 20.10.2006 | Усе падзеi
Калі Беларусі няма...

20 кастрычніка 1920 г. у Рызе адбылася Беларуская нацыянальна-патрыятычная канфэрэнцыя, якая прыняла спэцыяльную рэзалюцыю адносна прэлімінарнай мірнай дамовы ад 12 кастрычніка 1920, згодна зь якой войскі Польшчы і РСФСР павінны былі спыніцца на лініі паблізу Бягомля, Заслаўя, Негарэлага, Турава, і якая падзяляла Беларусь паміж Польшчай і Расеяй, тым самым выклікаўшы абурэньне сярод дзеячаў Беларускай народнай Рэспублікі. У рэзалюцыі адзначалася:

    1. РСФСР і Польшча, ня маючы агульных межаў і бязьлітасна спусташаючы да гэтага часу Беларусь, змагаючыся на яе тэрыторыі, цяпер палічылі магчымым вырашаць лёс беларускага народу і распараджацца ягонымі землямі без удзелу ягоных прадстаўнікоў, ігнаруючы справядлівыя дамаганьні беларускага народу і ягонага законнага ўраду, не дапусьцілі да ўдзелу ў перамовах ягонай правамоцнай дэлегацыі.

     2. Польшча і РСФСР, нягледзячы на энэргічныя пратэсты дэлегацыі БНР, 12 кастрычніка 1920 года падпісалі дамову аб прэлімінарным міры, згодна зь якой з мэтаю ўвесьці ў зман беларускі народ і яго кіраўнікоў, прызнаюць незалежнасьць Беларусі, але ў той жа час абыходзяць моўчкі пытаньне аб прызнаньні яго ўраду як у цяперашні час, так і ў будучым, г.зн. пакідаюць за сабой поўную свабоду дзеяньняў адносна Беларусі…

     Канфэрэнцыя пастанавіла:

     1. Дамова аб прэлімінарным міры паміж РСФСР і Польшчай, заключаны 12 кастрычніка 1920 г. і які можа легчы ў падмурак канчатковага міру, лічыць для беларускага народа неабавязковым.

      2. Усімі спосабамі і сродкамі працягваць барацьбу за незалежную Беларускую Народную Рэспубліку з усімі яе ворагамі…”

     Гэты заклік да барацьбы за непадзельную і незалежную Беларусь пачулі жыхары Случчыны, якія ў лістападзе-сьнежані 1920 г. выступілі са зброяй у руках супраць расійскай Чырвонай Арміі.




   
© 2004-2009, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!

 
?>