Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
   новае на форуме
21 Снж 12.23  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

02 Лют 21.58  візыт старшыні ПАРЭ ў Беларусь

12 Снж 15.45  Юрыдычная тэрміналёгія - Стварайма разам!

07 Снж 20.28  Віншую ўсіх з Днём юрыста!

09 Ліс 11.42  Шукаю працу

   юрыдычная кансультацыя
02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

03 Снж 01.54  змена прозвішча

19 Ліс 05.16  Замежныя ПІФы

09 Ліс 15.27  Акцыянерныя таварыствы

бел eng
Галоўная Навіны Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Каляндар - 17.7.2006 | Усе падзеi
Дзень заснаваньня Віленскага Ўнівэрсытэту

17 ліпеня 1570 г. заснаваны езуіцкі калегіюм, які ў 1579 годзе прывілеем вялікага князя Сьцяпана Батуры быў ператвораны ў акадэмію з усімі правамі эўрапейскага ўнівэрсытэту. Першым рэктарам Віленскай акадэміі стаў Пётра Скарга, знакаміты каталіцкі прапаведнік, пісьменьнік і палеміст, які, дарэчы, добра валодаў беларускай мовай і напісаў на ёй шэраг твораў.

Напачатку Віленская «alma mater» мела тэалягічны і філязофскі факультэты, а  ад 1641 года - і юрыдычны. У 1586 годзе пры акадэміі была адчыненая друкарня.

Ад 1773 года, пасьля пастановы Папы рымскага пра скасаваньне Ордэну езуітаў, акадэмія перайшла пад кіраўніцтва Адукацыйнай камісіі (па сутнасьці, першага ў Эўропе міністэрства адукацыі) і ў 1781-м была пераўтвораная ў Галоўную школу Вялікага Княства Літоўскага. Паводле ўнівэрсытэцкага архіву, ад 1583 да 1781 года навуковыя ступені былі прысвоеныя тут 4076 асобам.

У 1803 годзе старажытная школа стала называцца імпэратарскім Віленскім унівэрсытэтам. На той час у ім існавалі факультэты літаратуры і вольных навукаў, маральных і палітычных навукаў, мэдычны і фізыка-матэматычны. Унівэрсытэт быў цэнтрам Віленскай навучальнай акругі.

На працягу ўсёй ягонай гісторыі значную частку студэнтаў і выкладнікаў Віленскага ўнівэрсытэту складалі выхадцы з беларускіх земляў. У гэтым асяродку навукі чыталі лекцыі прапаведнік і красамоўца Пётра Скарга; славуты новалацінскі паэт, філёзаф і тэарэтык літаратуры ХVІІ стагодзьдзя Мацей Казімір Сарбеўскі; ягоны сучасьнік, выбітны знаўца рыторыкі Жыгімонт Лаўксмін; асьветнік і астраном Марцін Пачабут-Адляніцкі; гісторык, аўтар крылатага закліку лістападаўскіх (1830-31) паўстанцаў «За нашу і вашу свабоду! (Za naszą i waszą wolność!)» Яўхім Лялевель ды іншыя навукоўцы з эўрапейскай вядомасьцю. Сярод гадаванцаў унівэрсытэту былі Сімяон Полацкі, выдатны паэт Юльюш Славацкі, гісторык Сымонас Даўкантас, адзін зь першых дасьледнікаў заканадаўчых і летапісных помнікаў Беларусі Ігнат Даніловіч... Віленскімі студэнтамі былі Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Тамаш Зан, Ігнат Дамейка, якія ўваходзілі ў разгромленыя царскай паліцыяй таемныя таварыствы філяматаў і філярэтаў. У розны час вучнямі Акадэміі былі дзеці беларускіх магнатаў ды найбольш знанае шляхты: Радзівілаў, Сапегаў, Пацаў, Тышкевічаў, Хадкевічаў, Завішаў, Валовічаў...

У першай траціне ХІХ стагоддзя пры Віленскім універсітэце дзейнічалі мастацкія катэдры гравюры, скульптуры, жывапісу і малюнку, дзе студэнты атрымлівалі падрыхтоўку для паступленьня ў акадэміі мастацтваў. Тут выкладалі вядомыя жывапісцы і графікі Францішак Смуглевіч, Ян Рустэм, скульптар Казімір Ельскі. Выхаванцамі Віленскай мастацкай школы сталі беларускія мастакі Язэп Аляшкевіч, Валенты Ваньковіч, Іван Хруцкі, Напалеон Орда, Генрых і Вінцэнт Дмахоўскія.

Да сярэдзіны ХVІІ стагодзьдзя ў езуіцкіх навучальных установах (як, дарэчы, і ў іншых каталіцкіх, а таксама ў вуніяцкіх, праваслаўных і пратэстанцкіх) мовамі навучаньня былі беларуская і лацінская. Але па меры палянізацыі шляхты з другое паловы ХVІІ стагодзьдзя адбываўся пераход на польскую мову.

Пасьля прымусовага далучэньня Беларусі да Расейскай імпэрыі ўнівэрсытэт быў магутным асяродкам духоўнай апазыцыі калянізатарам. Шэраг віленскіх выкладнікаў і студэнтаў узялі чынны ўдзел у нацыянальна-вызвольным паўстаньні 1830-1831 гадоў (лістападаўскім). Гэта адыграла вызначальную ролю ў закрыцьці ўнівэрсытэта царскімі ўладамі ў 1832 годзе.

У Беларусі такім чынам не засталося аніводнае вышэйшае школы. Замест зачыненых навучальных асяродкаў пачалі стварацца расейскія “народные училища” ды іншыя русыфікатарскія ўстановы з даволі нізкім узроўнем навучаньня. Дэструкцыя адукацыйнае сыстэмы ішла поруч са спыненьнем дзеяньня Статуту і дэмакратычных інстытуцыяў, заменай адміністрацыі, фальшаваньнем гісторыі краю. Беларусь такім чынам ператваралася ў задворкі Расейскае імпэрыі (Паводле “100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі” / І. Саверчанка, Зм. Санько; “10 вякоў беларускай гісторыі” / У Арлоў, Г. Сагановіч).




   
© 2004-2007, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!

 
?>