Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31
   новае на форуме
12 Снж 06.52  EUROPEAN MODEL UNITED NATIONS/MAASTRICHT

12 Снж 06.45  Міжнародная студэнцкая школа правоў чалавека

12 Снж 06.42  Конкурс эсэ па правох чалавека (дэдлайн 1 сакавіка 2009)

09 Кас 15.00  Сьпіс юрыдычных кансультацый у г.Менску

08 Кас 14.51  Дзе ўсе праўныя блёгеры-жанчыны?

   юрыдычная кансультацыя
28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

03 Снж 01.54  змена прозвішча

19 Ліс 05.16  Замежныя ПІФы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Каляндар - 10.8.2006 | Усе падзеi
Дзень народзінаў Ігната Даніловіча

10 жніўня 1787 года нарадзіўся вядомы беларускі праўнік і гісторык права Ігнат Даніловіч, дасьледнік летапісных і заканадаўчых помнікаў Беларусі, які ўпершыню апісаў усе рукапісныя ды друкаваныя асобнікі Статута Вялікага княства Літоўскага.

Нарадзіўся ён на Беласточчыне, якая, як вядома, ад апошняга падзелу Рэчы Паспалітай і да Тыльзыцкага міру 1807 году, была далучаная да Прусіі. Улады Прусіі, у адрозьненьне ад расейскіх, зрабілі захады да арганізацыі Беластоцкай уніяцкай эпархіі, адчынілі парафіяльныя школы і гімназію ў Беластоку, а моладзі было дазволена вучыцца ў Кёнігсбэргскім унівэрсытэце. За словамі Сяргея Абламейкі, беларускае сьвятарства бяз Польшчы таксама вельмі хутка перавяло дыханьне і задумалася над сваім і свайго народу лёсам. А дакладней было б сказаць: над сваім паходжаньнем задумаліся дзеці беластоцкіх уніяцкіх сьвятароў. Лепшыя зь іх пасьля Тыльзіту, стаўшы таксама сьвятарамі, сталі і прафэсарамі Віленскага Ўнівэрсытэту. Гэта Ігнат Анацэвіч, Язэп Ярашэвіч, Ігнат Даніловіч, Платон Сасноўскі і Міхал Баброўскі. Паходзілі яны з так званай Беластоцкай Радзіны. Гэтак у тыя часы называлі кола беластоцкага ўніяцкага сьвятарства, якое было ўсё між сабой праз шлюбы дзяцей і сваякоў параднёнае. Сьвядомасьць іх была вельмі дзіўная, але звычайная для нашых краёў. Самі сябе яны лічылі часам русінамі часам ліцьвінамі. А вось дзяржаўную мову Вялікага Княства Літоўскага Ігнат Даніловіч лічыў беларускай. Гэтаксама мову Бібліі Скарыны Міхал Баброўскі адназначна ўважаў за беларускую.

Ігнат Даніловіч лічыцца першым дасьледнікам беларуска-літоўскага летапісаньня, які знайшоў і апублікаваў летапіс, дзе апісаны падзеі гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Сам навукоўца прызнаваўся, што „вучоны Чацкі паведамленнем аб канчатковай страце рускіх рукапісаў старога Статута літоўскага, г.зн. Жыгімонта І, з 1529 г., распаліў у ім жаданьне шукаць іх”. Падчас гэтых пошукаў трапіў яму ў рукі „першы ўласна літоўскі летапісец”. Па месцы, дзе ён быў знойдзены, сёньня летапіс называецца Супрасльскім. У ХІХ ст. яго таксама называлі летапісам Даніловіча. Знойдзены ён быў з дапамогай праф. М. К. Баброўскага, відаць, летам 1822 г. У Вільні зь летапісу была зроблена копія, потым ён быў адпраўлены зноў у Супрасль. Пасля 1824 г. летапіс зьнік з поля зроку дасьледнікаў і пра яго нічога не было вядома да 1900 года, пакуль ён не „знайшоўся” ў Археаграфічнай камісіі ў Пецярбургу. 

Пасьля смерці І. Даніловіча ў Грэфэнбергу лёсам яго каштоўных папераў зацікавіўся расейскі вучоны М. Пагодзін. Але лёс іх быў сумны. Перад сваім ад’ездам з Масквы Даніловіч перадаў свае паперы ў кантору дыліжансаў для адпраўленьня іх у Кіеў. „Прыехаўшы сюды, — паведамляў Аўсенеў Пагодзіну, — чакаў ён свайго вучонага грузу; але атрымаў толькі рэчы і кнігі, а ўсе рукапісы не дайшлі да яго і было абвешчана, што яны прапалі. Аб гэтым цяпер ідзе судовае следзтва, пачатае яшчэ нябожчыкам. Між іншым зьнікненьне гэтых пісьмовых скарбаў было адной з галоўных прычынаў яго душэўна-цялавага расстройства, якое паскорыла ягоную сьмерць”. У іншым сваім лісце да Пагодзіна Аўсенеў паведаміў аб сваіх перамовах з удавою Даніловіча, ад якой ён даведаўся, што ўся бібліятэка з усімі рукапісамі павінна перайсьці ў спадчыну да брата Ігната Даніловіча, Міхаіла, які жыў у той час у Смаленску. Удава даследніка, якая знаходзілася за мяжой, паведаміла, што ў бібліятэцы нябожчыка, якая знаходзілася „недзе ў Маскве”, ёсьць пералік манускрыптаў, і калі не адшукаюцца згубленыя рукапісы, то прынамсі можна даведацца, што зьнікла і выкрыць злодзея, калі ён задумае выкарыстаць скрадзеныя дакумэнты.

Так што з рукапісамі І. Даніловіча паўтарылася тая ж гісторыя, што з Супрасльскім летапісам. Калі ўзгадаць яшчэ пра зьнікненьне хронікі Быхаўца, аб загінуўшых рукапісах і матэрыялах Ігната Анацэвіча ды іншых беларускіх гісторыкаў ХІХ ст., напрошваецца думка аб невыпадковасьці падобных стратаў, якія напэўна нельга тлумачыць толькі нядбайнасьцю расійскай пошты ў XIX ст. Хутчэй за ўсё яны зьвязаныя з дзейнасьцю сумнавядомых ідэолягаў заходнерусізму.

На жаль, гвалтоўная высылка даследніка з Радзімы ў 1824 г. за сувязь з гуртком філяматаў назаўсёды перарвала археаграфічную працу па выяўленьні ды публікацыі беларуска-літоўскіх летапісаў. Іншыя матэрыялы па гісторыі ВКЛ, якія пазней І. Даніловічу ўдалося адшукаць у архіўных сховішчах і бібліятэках Расійскай імпэрыі, пасьля ягонай сьмерці апублікаваў Я. Сідаровіч у кнізе пад назвай „Skarbiec dyplomatów papieskich, cesarskich, królewskich, książęcych; uchwał narodowych, postanowień różnych władz i urzędów posługujących do krytycznego wyjaśnienia dziejów Litwy, Rusi Litewskiej i ościennych im krajów zebrał i w treści opisał Ignacy Daniłowicz” (т. 1-2, Вільня 1860-1862). На жаль, гэтае выданьне не перадае асаблівасьцяй археаграфічнага мэтаду І. Даніловіча і ня можа лічыцца публікацыяй крыніц у поўным сэнсе слова, аднак дае ўяўленьне аб маштабе навуковых інтарэсаў і творчых плянаў даследніка.


Пры напісаньні навіны выкарыстаныя наступныя матэрыялы:

  • Перадача Радыё “Свабода”. Беласточчына: Беларуская Галіччына. Гутарка з Алегам Латышонкам (аўтар і вядучы Сяргей Абламейка): http://www.svaboda.org/prahram/belraz/razd3.html
  • Альбіна Семянчук. Ігнат Даніловіч як даследчык беларуска-літоўскіх летапісаў // Беларускі гістарычны зборнік – Białoruskie Zeszyty Historyczne, nr 12 // http://kamunikat.fontel.net/www/czasopisy/bzh/12/12kom_siemienczuka.htm



   
© 2004-2009, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!

 
?>