Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
   новае на форуме
07 Стд 06.45  Пераклад Правілаў дарожнага руху паводле НЦПІ

05 Стд 02.52  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

05 Стд 02.49  Як будзе "сделка" па-беларуску?

04 Стд 09.51  задаток (маск.(рас.)) -- як Беларускаю?

17 Кас 07.26  Шукаю беларускамоўнага натарыюса

   юрыдычная кансультацыя
07 Лют 20.02  Праязны дакумэнт як аб'ект аўтарскага права

04 Кас 17.10  атрыманне пенсіі

28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты

Blog: Сацыялёгія права

Межы права: чырвонае бяз чырвані
Аўтар(-ы) допісу: Уладзіслаў БЕЛАВУСАЎ | 14.01.2009 | Камэнтары (0)

Тагi: Сацыялёгія права, Тэорыя права , Філязофія права


Часам мне падаецца, што ніводная іншая дысцыпліна ня траціць гэтак шмат высілак на вызначэньне ўласнага ладу, як гэта робіць праўная тэорыя. Ці знойдзем мы бясконцыя фаліянты, пісаныя на тэму “Чым ёсьць мэдыцына?” як адметныя спробы вылучыць крытэры адрозьненьня ўласнага нарматыўнага поля ад шэрагу іншых сумежных і часьцяком ўзаемападмяняльных практыкаў? Бясконцыя мэтады дыягностыкі спрараджаюць тэндэнцыі максымальнай інкарпарацыі “карысных сумежнасьцяў” (народная травяная тэрапія, азіяцкія масажныя традыцыі, іглатэрапія і г.д.). Апошнія звычайна самапрэзэнтуюцца як ўсемажлівыя “нетрадыцыйныя” практыкі і паступова інтэгруюцца ў сфэру актыўнае мэдыцыны.

 

Фундамэнтальнае адрозьненьне права палягае акурат на жорсткай апазыцыі да дыфузіі ўласнага нарматыўнага поля. Гэткая апазыцыя тлумачыцца адметнай далікатнасьцю: дазваляючы празьмерную пэнэтрацыю іншых нарматыўных парадкаў у праўнае поле, мы рызыкуем пазбавіць права падмурку для сьцьвярджэньня ўласнае над-нарматыўнасьці. Размываючы межы права, мы змываем этычны грунт для кіроўнае рэгулятыўнасьці праўнага ладу (legal order) ды спрычыняемся да дэвальвацыі законнасьці-як-каштоўнасьці. Больш за тое, мы рызыкуем пазбавіць канкрэтных сацыяльных актораў, што прадукуюць, ацэньваюць ды імплемэнтуюць праўны лад (судзьдзі, пракуроры, адвакаты і г.д.), – канцэптуальнае пэўнасьці, якое права яны прымяняюць. Па сутнасьці, гісторыя паўставаньня сучаснага разуменьня права ў заходняй культуры дэманструе імкненьне да максымальнага самаадасабленьня ад іншых нарматыўных парадкаў. І найперш ад рэгуляцыйных путаў рэлігійных догмаў.[1] Аднак перад тым, як заняцца вызначэньнем элястычнасьці права, то бок ацэнкай ступені адкрытасьці да узаемадзеяньня гэтага нарматыўнага ладу зь іншымі нарматыўнымі парадкамі, мы немінуча спатыкаемся аб танталавыя пакуты з акрэсьленьнем дэфініцыі і межаў права.

 

Працяг допісу Межы права: чырвонае бяз чырвані ...


   
© 2004-2012, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!