Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
   новае на форуме
10 Крс 10.26  Women Slip-ons: Suggestions about Finding the right cheap So

03 Крс 02.10  gustav klimt

02 Сак 08.47  "уплата налога"

07 Стд 06.45  Пераклад Правілаў дарожнага руху паводле НЦПІ

05 Стд 02.52  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

   юрыдычная кансультацыя
03 Крс 01.08  Polo lacoste

05 Сак 03.26  Праязны дакумэнт як аб'ект аўтарскага права

04 Кас 17.10  атрыманне пенсіі

28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Blog - Паслядоўнасць ДНК як аб’ект праўнай аховы права інтэллектуальнай уласнасці | Усе допісы
Аўтар(-ы) допісу: Вольга ПАРФЕНЧЫК | 20.5.2011

З выдачай Ведамствам па патэнтах і таварных знаках ЗША у 1980 годзе першага патэнта на паслядоўнасць ДНК заяўніку Чакрабарці патэнтаванне генаў у наступныя дзесяцігоддзі стала звычайнай практыкай. Разам з тым, у акадэмічным асяроддзі ўсё часцей стала крытыкавацца правамернасць аднясення паслядоўнасцяў ДНК да аб’ектаў патэнтнага права. Прычынай, якая выклікае спрэчкі аб праўнай прыродзе паслядоўнасцяў ДНК, з’яўляецца, перадусім, іх складаны тэхнічны характар, і, адпаведна, цяжкасці яго інтэрпрэтацыі ў гуманітарнай і праўнай пласкасцях. У гэтым артыкуле мы паспрабуем вылучыць падставовыя напрамкі ў аднясенні паслядоўнасцяў ДНК да пэўнай катэгорыі права.  

ДНК як хімічнае злучэнне

Згодна з патэнтным заканадаўствам рэгіёнаў, якія валодаюць 82,7% патэнтаў на біятэхналагічныя прадукты, да якіх адносяцца ЗША, Еўропа і Японія, паслядоўнасці ДНК ўваходзяць у такую катэгорыю аб’ектаў патэнтнага права як хімічныя злучэнні, якія, у сваю чаргу, адносяцца да яшчэ больш шырокай катэгорыі – рэчывы [1]. Гэтая пазіцыя была публічна агучаная патэнтнымі ведамствамі згаданых краінаў: Еўрапейскім патэнтным ведамствам, Ведамствам па патэнтах і таварных знаках ЗША і Патэнтным ведамствам Японіі ў сумеснай заяве ў межах Трохбаковага праекта (TrilateralCo-operation) [2]. У наступным яна была падцверджаная практыкай патэнтных ведамстваў гэтых краінаў [3].

ДНК як біялагічны прадукт

Разам з тым, існуе шэраг краінаў, заканадаўства якіх таксама прызнае патэнтаздольнасць паслядоўнасцяў ДНК, але, тым не менш, адносіць іх да абсалютна іншай катэгорыі аб’ектаў патэнтнага права. Так, згодна з патэнтным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь паслядоўнасці ДНК адносяцца да такой катэгорыі, як біятэхналагічныя прадукты [4]. Вылучэнне паслядоўнасцяў ДНК ў асобную катэгорыю права падкрэслівае іх спецыфіку і адрозненне ад звычайных хімічных злучэнняў. На нашую думку, гэтая спецыфіка заключаецца ў наступным.

Згодна з патэнтным закандаўствам Рэспублікі Беларусь ў формуле патэнтнай заявы абавязковым патрабаваннем з’яўляецца пазначэнне функцыі біятэхналагічнай вынаходкі [5]. Адначасова з гэтым, патэнтнае заканадаўства не забавязвае заяўнікоў патэнтаў на хімічныя злучэнні пазначаць у формуле вынаходкі іх функцыю. Функцыя для паслядоўнасці ДНК азначае ні што іншае, як інфармацыю пра тое, які белок кадыруе паслядоўнасць ДНК, т.б. інфармацыю аб пэўнай якасці біялагічнага арганізму. Звычайныя хімічныя злучэнні гэтай інфармацыі не ўтрымліваюць, што і складае іх галоўнае адрозненне ад ДНК.

ДНК як унікальны матэрыяльны носьбіт інфармацыі

Простае прадстаўленне інфармацыі ў патэнтным праве традыцыйна прызнаецца непатэнтаздольным аб’ектам. Так, пункт d падпункта 2 артыкула 53 Еўрапейскай патэнтнай канвенцыі забараняе патэнтаванне ўласна інфармацыі [6]. Падобная норма замацаваная ў артыкуле 2 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб патэнтах на вынаходкі, карысныя мадэлі і прамысловыя ўзоры” (далей – Закон) [7]. Інфармацыя пра тое, якую малекулу ДНК кадыруе пэўная паслядоўнасць ДНК, па сутнасці з’яўляецца тым унёскам ва ўзровень тэхнікі, дзякуючы якому вынаходка прызнаецца новай. Гэтая інфармацыя існуе ва ўнікальна існучай паслядоўнасці ДНК, якая з’яўляецца, такім чынам, унікальным матэрыяльным носьбітам гэтай інфармацыі. Забарона на выкарыстанне паслядоўнасці ДНК трэцімі асобамі як вынік яе патэнтавання няўхільна цягне за сабой забарону на выкарыстанне інфармацыі ўвогуле. У сувязі з падобнай неразрыўнасцю злучэння “структура-функцыянальнасць”, патэнтаванне паслядоўнасяцў ДНК можа разглядацца як неправамернае, паколькі адбываецца патэнтаванне defacto і самой інфармацыі, што ўтрымліваецца ў ДНК.

ДНК як кампутарная праграма

Некаторымі навукоўцамі таксама падкрэсліваецца, што паслядоўнасць ДНК па сваёй структуры і фунцыянаванні падобная на кампутарную праграму [8]. Азоцістыя аснаванні ДНК (АСTG), складзеныя ў паслядоўнасці, маюць той жа выгляд, што і машынная мова кампутарнай праграмы. Аналагічна кампутару, які атрымлівае імпульсы звонку і прадукуе патрабаваныя дзеянні і аперацыі, што ўмоўна завецца “апрацоўкай інфармацыі”, ДНК, перадаючы інструкцыі іншай малекуле – РНК, стварае пратэіны праз рэагаванне на пэўныя біялагічныя стымулы. У сувязі з гэтым, некаторымі даследчыкамі прапануецца ўвесці ахову паслядоўнасцяў ДНК не патэнтным, а аўтарскім правам [8][9].

Такім чынам, незважаючы на афіцыйнае замацаванне на заканадаўчым узроўні патэнтаздольнасці паслядоўнасцяў ДНК, у акадэмічным асяроддзі пытанне, якую галіну права мэтазгодна распаўсюдзіць на іх (патэнтнае, аўтарскае) ці ўвогуле выключыць іх з праўнай аховы у сувязі з іх інфармацыйным характарам, яшчэ не дадзены. 



  

[1] The OECD Compendium of patent statistics 2008 // OECD patent database [Electronic resource]. – 2008. – Mode of access: http://www.oecd.org/dataoecd/5/19/37569377.pdf.  – Date of access: 19.02.2011.

[2] Trilateral Co-operation of the US, European and Japanese Patent Offices // Biotechnology Law Review. – 1988. – № 7. – p. 159-193. 

[3] Hormone Relaxin // European Patent Office Official Journal. – 1995.  p. 388-407.

[4] Правила составления, подачи и предварительной экспертизы заявки на выдачу патента на изобретение, утвержденных постановлением Комитета по науке и технологиям при Совете Министров Республики Беларусь 16.06.2003 №19 (далее – Правила №19

[5] Там же, с. 50.

[6] European Patent Convention  // Special edition of European patent Organization Official Journal №1. – 2007. p. 228.

[7] Закон Республики Беларусь 16.12.2002 № 160-3 «О патентах на изобретения, полезные модели, промышленные образцы» (в ред. законов Республики Беларусь от 29.10.2004 №319-3, от 07.05.2007 № 211-3, от 24.12.2007 № 299-3)  // Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь. 2003. – № 1. с.9-25.

[8]  Holman C.H. Copyright on Engineered DNA: An Idea Whose Time Has Come? / Holman C.H. // West Virginia Law Review. – 2010. – №113. p. 700 – 738.  

[9] Burk D. Copyrightability of Recombinant DNA Sequences / Burk D. // Jurimetrics. – 1988. - №29. p. 469 – 492.

 


 





Камэнтары:

Аўтар(-ы) камэнтара: SteveBrad | 25.4.2012 04:03 | [Цытаваць]

I found that your blog contains a Excellent information.
I will tell my others friends to visit this site!!!!

____________________________
http://www.callpills.com



Blog - дадаць камэнтар:

    Хуткі камэнтар | Увайсьці | Рэгістрацыя
(для аўтарызацыі трэба выкарыстоўваць экаўнт форуму)

Вашае імя:
E-mail:
Камэнтар:
Смайлы:






Фарматаваньне тэксту камэнтароў:
[B]тлусты[/B], [I]нахільны[/I],
[U]падкрэсьлены[/U], [S]закрэсьлены[/S].

Файл малюнка:
(да 500x500 100Кб)

Перадрукуйце
гэты тэкст, к.л.:
 
   
© 2004-2012, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!