 |
 |
Blog
Пра канцэпцыю блёґа Праўніка – чытайце тут. Калі Вы хочаце прапанаваць свой blog-допіс, калі ласка,
зьвяжыцеся з рэдакцыяй – глядзіце разьдзел "Кантакты".
|
|
 |
 |
 |
 |
Лісабонская дамова. Новы чыннік у беларуска-еўрапейскіх дачыненнях.
Аўтар(-ы) допісу:
Вольга ПАРФЕНЧЫК
| 03.11.2008 | Камэнтары (0)
Тэматыка: Паліталёгія, Эўрапейскае канстытуцыйнае права
|
 |
 |
 |
“Беларусь у Еўропу!” – любіць паўтараць еўрапейска-арыентаваная частка беларускага грамадства, адначасова падзяляючы русафобскія погляды на свайго усходняга суседа. Еўропа ўяўляюцца большасцю з іх як “выспа свабоды”, імкненне да якой мусіць стаць падставовым напрамкам замежнапалітычнай стратэгіі краіны, якая можа вызваліць Беларусь з-пад расейскага “ярма”, выправіць памылкі мінулага і вярнуць яе ва ўлонне гістарычнай спадчыны.
Пры вызначэнне напрамкаў замежнай палітыкі, першаснымі метадалагічнымі пытаннямі выступаюць пытанні “Куды”, “Навошта?” і “Як?”. Адказ на іх падразумоўвае правядзенне паўнавартаснага аналізу рэгіёна, з якім краіна мае намер ажыццяўляць шчыльнае супрацоўніцтва, у выніку чаго суб’екты палітычнага дыскурсу павінны высвятліць, што падобнае супрацоўніцтва прынясе для развіцця краіны, а таксама якім чынам яно мусіць быць здзейсненае, улічваючы ўсе ўнутраныя і знешнія, суб’ектыўныя ды аб’ектыўныя чыннікі.
Працяг допісу Лісабонская дамова. Новы чыннік у беларуска-еўрапейскіх дачыненнях. ...

|
 |
 |
 |
 |
 |
Аборт – мужчына без права голасу?
Аўтар(-ы) допісу:
Алесь МАРТЫНАЎ
| 03.11.2008 | Камэнтары (0)
Тэматыка: Фэмінізм
|
 |
 |
 |
Бясспрэчна, што адным з найвялікшых дасягненняў ХХ стагоддзя ў сферы правоў чалавека сталіся поспехі фемінісцкага руху і юрыдычнае замацаванне роўнасці палоў. Аднак калі такія аспекты полавай роўнасці, як патрабаванне аднолькавага заробку за аднолькавую працу ці маёмасныя правы жанчыны ў выпадку разводу, больш не не стаюцца прадметам палемікі, кантраверсійным застаецца цэнтральнае пытанне міжполавых стасункаў – хто і пры якіх умовах мае права вырашаць лёс яшчэ ненароджанага дзіцяці. Дакладней, хто і на якой падставе мусіць валодаць правам прымаць рашэнне рабіць аборт?
Працяг допісу Аборт – мужчына без права голасу?...

|
 |
 |
 |
 |
 |
Межы права: чырвонае бяз чырвані
Аўтар(-ы) допісу:
Уладзіслаў БЕЛАВУСАЎ
| 27.10.2008 | Камэнтары (1)
Тэматыка: Сацыялёгія права, Тэорыя права , Філязофія права
|
 |
 |
 |
Часам мне падаецца, што ніводная іншая дысцыпліна ня траціць гэтак шмат высілак на вызначэньне ўласнага ладу, як гэта робіць праўная тэорыя. Ці знойдзем мы бясконцыя фаліянты, пісаныя на тэму “Чым ёсьць мэдыцына?” як адметныя спробы вылучыць крытэры адрозьненьня ўласнага нарматыўнага поля ад шэрагу іншых сумежных і часьцяком ўзаемападмяняльных практыкаў? Бясконцыя мэтады дыягностыкі спрараджаюць тэндэнцыі максымальнай інкарпарацыі “карысных сумежнасьцяў” (народная травяная тэрапія, азіяцкія масажныя традыцыі, іглатэрапія і г.д.). Апошнія звычайна самапрэзэнтуюцца як ўсемажлівыя “нетрадыцыйныя” практыкі і паступова інтэгруюцца ў сфэру актыўнае мэдыцыны.
Фундамэнтальнае адрозьненьне права палягае акурат на жорсткай апазыцыі да дыфузіі ўласнага нарматыўнага поля. Гэткая апазыцыя тлумачыцца адметнай далікатнасьцю: дазваляючы празьмерную пэнэтрацыю іншых нарматыўных парадкаў у праўнае поле, мы рызыкуем пазбавіць права падмурку для сьцьвярджэньня ўласнае над-нарматыўнасьці. Размываючы межы права, мы змываем этычны грунт для кіроўнае рэгулятыўнасьці праўнага ладу (legal order) ды спрычыняемся да дэвальвацыі законнасьці-як-каштоўнасьці. Больш за тое, мы рызыкуем пазбавіць канкрэтных сацыяльных актораў, што прадукуюць, ацэньваюць ды імплемэнтуюць праўны лад (судзьдзі, пракуроры, адвакаты і г.д.), – канцэптуальнае пэўнасьці, якое права яны прымяняюць. Па сутнасьці, гісторыя паўставаньня сучаснага разуменьня права ў заходняй культуры дэманструе імкненьне да максымальнага самаадасабленьня ад іншых нарматыўных парадкаў. І найперш ад рэгуляцыйных путаў рэлігійных догмаў. Аднак перад тым, як заняцца вызначэньнем элястычнасьці права, то бок ацэнкай ступені адкрытасьці да узаемадзеяньня гэтага нарматыўнага ладу зь іншымі нарматыўнымі парадкамі, мы немінуча спатыкаемся аб танталавыя пакуты з акрэсьленьнем дэфініцыі і межаў права.
Працяг допісу Межы права: чырвонае бяз чырвані ...

|
 |
 |
 |
 |
 |
BLOG Praŭnika
Аўтар(-ы) допісу:
Рэдакцыя
| 27.10.2008 | Камэнтары (0)
Тэматыка:
|
 |
 |
 |
Шаноўныя наведвальнікі Праўніка,
Прапануем Вашай увазе новую інтэрактыўную рубрыку. Як Вы маглі заўважыць, гэтая рубрыка займае мейсца былой сэкцыі “Навіны”. Апошняя пераехала ў заархіваваны стан і ў будучым магчыма ізноў будзе адноўленая. На першым этапе існаваньня Праўніка (з 2004 года) мы бачылі задачу ў стварэньні прэцэдэнту беларускамоўнага юрыдычнага тэксту, назапашваньні юрыдычнай тэрміналёгіі ды задзіночаньні адпаведнага кола. Прэзэнтаваная рэформа мае адлюстроўваць новую стадыю ў разьвіцьці праекту. Перадусім нас цікавіць акцэнт на камунікацыю ўнутры беларускага юрыдычнага кола, а таксама з нашымі рэгулярнымі ды (спадзяемся!) новымі чытачамі. Такая інтэрактыўная мадэль уэб-камунікацыі ёсьць асабліва важнай для нас, бо дазваляе падтрымліваць супольнасьць беларускамоўных праўнікаў у тым ліку па-за межамі Беларусі.
Вось жа, гэтая рубрыка мае на мэце стварыць пэўную дыскусійную пляцоўку актуальных ідэяў права і палітычнай філязофіі. Штосуботу на ўэб-бачыне Праўніка будуць зьяўляцца невялічкія аўтарскія тэксты, якія можна ахарактарызаваць, як праўныя эсэі, нарысы праблематыкі альбо інтэлектуальны праўны блёґінґ. Тэксты будуць асьвятляць канкрэтныя праблемы з самых розных галінаў права (тэорыя, крымінальнае права, цывілістыка, працоўнае права, канстытуцыйная кампаратывістыка і г.д.). Праз гэтую рубрыку будуць таксама прэзэнтавацца пераклады ды аналіз судовых рашэньняў, актуальных для сучаснага міжнароднага і эўрапейскага права. Пэўная частка тэкстаў будзе прысьвечаная пытаньням палітычнай філязофіі, этычным праблемам права, сацыялёгіі і паліталягічнаму аналізу.
Калі Вы хацелі б далучыцца да пісаньня гэткіх тэкстаў, запрашаем зьвязацца з рэдакцыяй праз адрас электроннай пошты. У далейшым плянуецца публікацыя зборніку найбольш цікавых аўтарскіх тэкстаў гэтай рубрыкі. Вы таксама маеце магчымасьць падпісацца на штотыднёвую рассылку новых тэкстаў, каб сачыць за рубрыкай.
У пачатку было слова і гэтае слова было “Праўнік”. Слова мусіла адлюстроўваць прафэсійную скіраванасьць ды аб’ект дасьледаваньня праекту – ПРАВА. Таму першы тэкст у прэзэнтаванае рубрыцы задаецца простым пытаньнем – дык што такое права? Ці ведаем мы, чым займаемся, і ці патрэбнае нам наагул азначэньне?
Запрашаем усіх ахвотных узяць актыўны ўдзел у стварэньні рубрыкі ды абмеркаваньні тэкстаў!
Рэдакцыя
Працяг допісу BLOG Praŭnika...

|
 |
 |
|
 |
|