Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
   новае на форуме
07 Стд 06.45  Пераклад Правілаў дарожнага руху паводле НЦПІ

05 Стд 02.52  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

05 Стд 02.49  Як будзе "сделка" па-беларуску?

04 Стд 09.51  задаток (маск.(рас.)) -- як Беларускаю?

17 Кас 07.26  Шукаю беларускамоўнага натарыюса

   юрыдычная кансультацыя
07 Лют 20.02  Праязны дакумэнт як аб'ект аўтарскага права

04 Кас 17.10  атрыманне пенсіі

28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
усе навіны Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  8  9  10 Наст>>  
Грамадзяніна Беларусі абвінавацілі ў ганьбаваньні беларускай амбасады ў Маскве | Уладзіслаў Белавусаў | 08.07.2006

10 ліпеня Басманны суд Масквы пачне разглядаць крымінальную справу па абвінавачаньні грамадзяніна Беларусі Юрася Іванюковіча ў “вандалізьме, то бок ганьбаваньні будынкаў ды іншых пабудоваў”. 9 траўня ён напісаў маркерам на шыльдах, што знаходзяцца на сьцяне будынку амбасады Беларусі ў Расеі: “Жыве Беларусь!!!” ды “БТ хлусіць!!!”. Надпісы былі адразу ж сьцертыя, а Іванюковіч быў затрыманы.

Зацьверджана Тыповая дамова на аказаньне паслугаў у сфэры аграэкатурызму | Ганна Жарабцова | 07.07.2006

29 чэрвеня 2006 года Радай Міністраў Рэспублікі Беларусь была прынята Пастанова № 818 “Аб зацьверджаньні Тыповай дамовы на аказаньне паслугаў у сфэры аграэкатурызму”.

Дадатковыя захады ў рэгуляваньні падатковых стасункаў | Ганна Жарабцова | 07.07.2006

Дзеля ўдасканаленьня рэгуляваньня падатковых стасункаў, забесьпячэньня правоў юрыдычных і фізычных асобаў і выкананьня імі сваіх абавязкаў, абароны інтарэсаў дзяржавы ў сфэры падаткаабкладаньня Прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Указ № 419 ад 30 чэрвеня 2006 года “Аб дадатковых захадах у рэгуляваньні падатковых стасункаў”.

Расея: законапраект, якім абмяжоўваецца рэкляма сэкс-паслугаў ды эратычных праграмаў тэлебачаньня | Ганна Жарабцова | 06.07.2006

У расейскую Дзяржаўную Думу ўнесены законапраект, якім уносяцца зьмяненьні і дапаўненьні ў законы Расійскай Фэдэрацыі “Аб рэкляме” ды “Аб сродках масавай інфармацыі”. У адпаведнасьці з законапраектам плянуецца ўвядзеньне абмежаваньняў на рэкляму сэксуальных паслугаў ды эратычных праграмаў тэлебачаньня.

Узмацненьне пакараньня для манапалістаў у ЭЗ | Ганна Жарабцова | 06.07.2006

Эўрапейская камісія падвысіла штрафы для парушальнікаў антыманапольнага заканадаўства.

Сынгапур: чарговая краіна, дзе ўводзіцца забарона на паленьне ў кавярнях ды рэстарацыях | Ганна Жарабцова | 05.07.2006

Ад 3 ліпеня 2006 года ў Сынгапуры набыў моц закон, у адпаведнасьці зь якім устанаўліваецца забарона на паленьне ва ўсіх кавярнях ды рэстарацыях.

За “накруткі” 5 млн. даляраў | Ганна Жарабцова | 04.07.2006

Фэдэральны суд Злучаных Штатаў Амэрыкі даў папярэднюю згоду на ўрэгуляваньне пазову рэклямадаўцаў да Yahoo! з нагоды махлярства з накручваньнем колькасьці клікаў.

Расейскім дэпутатам забаронена зьмяняць партыйную прыналежнасьць | Ганна Жарабцова | 03.07.2006

Дзяржаўная Дума Расеі прыняла ў трэцім чытаньні Закон, у адпаведнасьці зь якім дэпутатам забараняецца зьмяняць сваю партыйную прыналежнасьць. Пры неабходным кворуме ў 226 галасоў за прыняцьце закону прагаласавалі 378 дэпутатаў, а супраць – 57.

Забарона на капіяваньне нотаў | Ганна Жарабцова | 02.07.2006

Зь 1 ліпеня 2006 года ў Эстоніі набыла моц новая рэдакцыя закону “Аб аўтарскім праве”.

Малдова адмяніла сьмяротнае пакараньне | Ганна Жарабцова | 01.07.2006

29 чэрвеня 2006 году Парлямэнт Малдовы ўнёс зьмяненьні ў Канстытуцыю, у адпаведнасьці зь якімі ў краіне адмяняецца сьмяротнае пакараньне.

Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  8  9  10 Наст>>  
   
© 2004-2012, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!