Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
   новае на форуме
12 Снж 06.52  EUROPEAN MODEL UNITED NATIONS/MAASTRICHT

12 Снж 06.45  Міжнародная студэнцкая школа правоў чалавека

12 Снж 06.42  Конкурс эсэ па правох чалавека (дэдлайн 1 сакавіка 2009)

09 Кас 15.00  Сьпіс юрыдычных кансультацый у г.Менску

08 Кас 14.51  Дзе ўсе праўныя блёгеры-жанчыны?

   юрыдычная кансультацыя
28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

03 Снж 01.54  змена прозвішча

19 Ліс 05.16  Замежныя ПІФы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
усе навіны Старонкі:  <<Папяр | 21  22  23  24  25  26  27  28  29  30 Наст>>  
Кошт чэкаў “Маёмасьць” ізноў зьмяняецца. | Ганна Жарабцова | 14.07.2005

Ужо чарговы раз Урад Рэспублікі Беларусь зьмяняе кошт чэкаў “Маёмасьць”. На гэты раз кошт аднога нявыкарыстанага іменнага прыватызацыйнага чэку “Маёмасьць” складае 4400 беларускіх рублёў.

Другі разьліковы рахунак | Ганна Жарабцова | 13.07.2005

Заканадаўства Рэспублікі Беларусь дазваляе прадпрыемствам і індывідуальным прадпрымальнікам мець толькі адзін рахунак у беларускіх рублях. Аднак, з гэтага правіла былі зробленыя выняткі для некалькіх дзесяткаў беларускіх прадпрыемстваў.

Стаўкі для ІП у Менску былі зьніжаны | Ганна Жарабцова | 13.07.2005

Дэпутаты Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту на 13-ай пазачарговай сэсіі зацьвердзілі стаўкі адзінага падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў, якія займаюцца гандлем і аказваюць паслугі. У сярэднім стаўкі зьніжаныя на 15-20 адсоткаў.

Узмацненьне сацыяльнай абароны грамадзянаў-выканаўцаў | Ганна Жарабцова | 08.07.2005

Дзеля забесьпячэньня своечасовага разьліку з грамадзянамі за выкананую працу, аказаныя паслугі і створаныя аб’екты інтэлектуальнай уласнасьці па грамадзянска-прававых дамовах і абароны асобных сацыяльна-працоўных правоў 6 ліпеня Прэзідэнт падпісаў Указ “Аб некаторых мерах па абароне правоў грамадзянаў, якія выконваюць працу па грамадзянскім і працоўным дамовам”.

Упарадкаваньне дзейнасьці фондаў | Ганна Жарабцова | 05.07.2005

1 ліпеня Прэзідэнт падпісаў Указ № 302 “Аб некаторых мерах па ўпарадкаваньні дзейнасьці фондаў”. Указам зацьверджанае Палажэньне, у адпаведнасьці зь якім зь 1 верасьня 2005 года ўстанаўліваецца новы адзіны парадак утварэньня, дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі фондаў у Рэспубліцы Беларусь.

Рэгуляваньне аказаньня спонсарскай дапамогі | Ганна Жарабцова | 03.07.2005

1 ліпеня 2005 года Прэзідэнт падпісаў Указ “Аб прадастаўленьні і выкарыстаньні бясплатнай (спонсарскай) дапамогі”. Указ накіраваны на тое, каб унікнуць неабгрунтаваных патрабаваньняў юрыдычных і фізычных асобаў наконт аказаньня ім бясплатнай дапамогі, удасканаліць парадак прадастаўленьня такой дапамогі, не дапусьціць яе бязмэтавага выкарыстаньня.

Зацьвярджэньне формавага адзеньня і нарукаўных знакаў адрозьненьня судовых выканаўцаў | Ганна Жарабцова | 02.07.2005

Дзеля падвышэньня статусу і ролі судовых выканаўцаў агульных і гаспадарчых судоў Рэспублікі Беларусь 24 чэрвеня 2005 года Прэзідэнт падпісаў Указ № 295 “Аб зацьвярджэньні формавага адзеньня судовых выканаўцаў агульных і гаспадарчых судоў Рэспублікі Беларусь”.

Мяжа стане платнай | Ганна Жарабцова | 30.06.2005

Адной з крыніцаў папаўненьня дзяржаўнага бюджэту ў 2005 годзе будзе плата фізычнымі асобамі збору пры перасячэньні імі Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь: пры выезьдзе з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь альбо пры ўезьдзе на яе тэрыторыю.

Даходы з-за мяжы | Аляксандра Рагажынская | 28.06.2005

Міністэрства па падатках і зборах Беларусі ў 2005 годзе плануе ўзмацніць кантроль па выяўленні незадэклараваных даходаў, якія атрымліваюць грамадзяне Беларусі з-за мяжы. Пра гэта паведаміў 24 чэрвеня намеснік Міністра па падатках і зборах Беларусі, сп. Аляксандр Дарашэнка.

Eŭraparlament: za adnolkavuju pracu adnolkavyja zarobki? | Kirył Kaścian | 25.06.2005

U čaćvier, 23 červienia, Eŭraparlament uchvaliŭ bolšaściu hałasoŭ prajekt statutu deputata.Zhodna ź jim, kožny siabar Eŭraparlamentu maje atrymlivać štomiesiac 7000 eŭra. Zaraz zarobki vypłačvajucca z nacyjanalnych biudžetaŭ, ale Eŭraparlament žadaje, kab vypłata ažyćciaŭlałasia niepasredna ź biudžetu Eŭrapiejskaha Źviazu.

Старонкі:  <<Папяр | 21  22  23  24  25  26  27  28  29  30 Наст>>  
   
© 2004-2009, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!