Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
   новае на форуме
21 Снж 12.23  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

02 Лют 21.58  візыт старшыні ПАРЭ ў Беларусь

12 Снж 15.45  Юрыдычная тэрміналёгія - Стварайма разам!

07 Снж 20.28  Віншую ўсіх з Днём юрыста!

09 Ліс 11.42  Шукаю працу

   юрыдычная кансультацыя
02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

03 Снж 01.54  змена прозвішча

19 Ліс 05.16  Замежныя ПІФы

09 Ліс 15.27  Акцыянерныя таварыствы

бел eng
Галоўная Навіны Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
усе навіны Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  8  9  10 Наст>>  
Зьмены ў беларускім заканадаўстве аб прафсаюзах | Тацяна Куляшова | 14.10.2006

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў канцэпцыю праекта новага Закона РБ “Аб прафэсійных саюзах” і падпісаў Загад № 605 “Аб некаторых пытаньнях дзяржаўнай рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў і іх зьвязаў (асацыяцыяў)”. Прэс-служба кіраўніка дзяржавы паведаміла, што дакумэнты падрыхтаваныя ў мэтах рэалізацыі падыходаў, накіраваных на разьвіцьцё прафсаюзнага руху ў краіне, замацаваных у Пасланьні Прэзыдэнта да беларускага народа і Нацыянальнага схода 2006 года.

Беларусь прадставіла ў ААН праект рэзалюцыі аб барацьбе з гандлем людзьмі | Аляксандра Рагажынская | 13.10.2006

11-га кастрычніка Беларусь афіцыйна прадставіла да разгляду Трэцім Камітэтам Генеральнай Асамблеі ААН праект рэзалюцыі аб умацаванні каардынацыі і супрацоўніцтва ў сферы барацьбы з рабствам і гандлем людзьмі.

Змаганьне з паленьнем: краіны забараняюць паленьне у грамадзкіх месцах | Тацяна Куляшова | 10.10.2006

З лютага 2007 года на тэрыторыі Францыі бярэ сілу забарона паленьня ва ўсіх грамадзкіх месцах. У катэгорыю падобных месцаў уключаныя станцыі, музэі, дзяржаўныя ўстановы і крамы, аднак у яе не ўваходзяць вуліцы і прыватныя памяшканьні – такія, як дамы ці нумары гатэляў. Адміністрацыі кавярняў, начных клюбаў і рэстарацыяў атрымалі “адтэрміноўку” да студзеня 2008 году.

Выбары на тле канфлікту | Аляксандар Мартынаў | 06.10.2006

У Грузіі завяршыўся падлік галасоў на мясцовых выбарах. У іншых варунках гэтая падзея не мела б значнага грамадскага рэзанансу, аднак чарговае і надзвычай рэзкае пагаршэнне расійска-грузінскіх стасункаў ператварыла яе ў іспыт даверу да палітычнага курсу прэзідэнта Саакашвілі.

Карэйскі “Пан” ў барацьбе за пасаду Генеральнага сакратара ААН | Аляксандра Рагажынская | 05.10.2006

2-га кастрычніка Рада Бяспекі ААН ажыццявіла чацьвертае рэйтынгавае галасаванне па кандыдатурах прэтэндэнтаў на пасаду наступнага Генеральнага сакратара ААН. Як і ў папярэднія разы, у гэтым туры перамог міністр замежных справаў і гандлю Рэспублікі Карэя Пан Гі Мун. Падчас ананімнага галасавання за ягоную кандыдатуру выказаліся 14 з 15 чальцоў Рады Бяспекі. Пры гэтым ніводны заўсёдны ўдзельнік Рады не прагаласаваў супраць.

Зачынены праз карыкатуры тыднёвік зноў зарэгістраваны | Тацяна Куляшова | 30.09.2006

Зачыненая праз карыкатурны скандал ў лютым бягучага году валагодзкая газэта “Наш регион” атрымала пасьведчаньне аб дзяржаўнай рэгістрацыі. Аб гэтым паведаміла былая галоўная рэдактарка тыднёвіка Ганна Смірнова.

Кангрэс ЗША прагаласаваў за новы законапраект барацьбы з тэрарызмам | Тацяна Куляшова | 30.09.2006

У сераду палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША 253 галасамі супраць 168 прыняла законапраект аб стварэньні вайсковых камісіяў для суду над тэрарыстамі. Адміністрацыя Буша лічыць яго “важным інструмэнтам у барацьбе з тэрарызмам”.

ЦВК РФ адмовілася ад правядзеньня рэфэрэндуму аб трэцім тэрміне Пуціна | Тацяна Куляшова | 27.09.2006

ЦВК РФ адмовілася выносіць на агульнарасейскі рэфэрэндум пытаньне аб трэцім прэзыдэнцкім тэрміне. Пытаньне, якое прапаноўвалася для вынясеньня на рэфэрэндум, гучыць наступным чынам: “Ці згодныя Вы, што адная і тая ж асоба ня можа займаць пасаду прэзыдэнта РФ болей двух разоў запар?”.

Усталяваны мінімальны памер статутнага фонду банкаў | Аляксандра Рагажынская | 23.09.2006

Нацыянальны Банк Беларусі ўсталяваў мінімальны памер статутнага фонду, які павінен быць сфармаваны ва ўсіх банках краіны. Ён будзе складаць у беларускіх рублях суму, эквівалентную 5 млн.еўра.

Судовы працэс у Турэччыне: пісьменьніца ледзь не апынулася за кратамі за ўспамін генацыду армянаў | Тацяна Куляшова | 21.09.2006

Стамбульскі суд апраўдаў турэцкую пісьменьніцу Эліф Шафак, якая апублікавала вясной 2006 года раман “Пазашлюбны сын Стамбула”, дзеяньне якога адбываецца ў гады рэзьні армянаў у Атаманскай імпэрыі.

Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  8  9  10 Наст>>  
   
© 2004-2007, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!