Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
   новае на форуме
10 Крс 10.26  Women Slip-ons: Suggestions about Finding the right cheap So

03 Крс 02.10  gustav klimt

02 Сак 08.47  "уплата налога"

07 Стд 06.45  Пераклад Правілаў дарожнага руху паводле НЦПІ

05 Стд 02.52  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

   юрыдычная кансультацыя
03 Крс 01.08  Polo lacoste

05 Сак 03.26  Праязны дакумэнт як аб'ект аўтарскага права

04 Кас 17.10  атрыманне пенсіі

28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
усе навіны Старонкі:  <<Папяр | 21  22  23  24  25  26  27  28  29  30 Наст>>  
На адно пакараньне будзе менш | Ганна Жарабцова | 14.10.2005

13 верасьня Ўрад Расейскай Фэдэрацыі ўхваліў законапраект аб адмене арышту ў якасьці віду пакараньня. Такое рашэньне было прынятае зыходзячы з прынцыпаў гуманнасьці і эканоміі. На паседжаньні Ўраду было адзначана, што арышт выпадае з канцэпцыі сыстэмы пакараньня.

Падаткаабкладаньне рэзыдэнтаў Парку высокіх тэхналёгіяў | Ганна Жарабцова | 13.10.2005

У разьвіцьцё Дэкрэту Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь № 12 ад 22 верасьня 2005 года “Аб парку высокіх тэхналёгіяў” на 15 сэсыі Менскай гарадзкой Рады дэпутатаў было прынята рашэньне аб вызваленьні ад выплаты мясцовых падаткаў і збораў рэзыдэнтаў Парку высокіх тэхналёгіяў.

Камітэт па правах чалавека ААН падтрымаў беларускіх крышнаітаў | Аляксандра Рагажынская | 10.10.2005

26 ліпеня 2005 года Камітэт па правах чалавека ААН разгледзеў скаргу двух грамадзян Рэспублікі Беларусь сп. Сяргея Малахоўскага ды сп. Аляксандра Пікуля, прадстаўнікоў адной з 7 дзеючых на тэрыторыі краіны суполак крышнаіцкага напрамку, № 1207/2003 на дзейнасць дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь.

Рэгуляваньне выезду дзяцей за мяжу | Ганна Жарабцова | 07.10.2005

Прэзыдэнт Рэспyблікі Беларусь 4 кастрычніка 2005 года падпісаў Указ № 470 “Аб унясеньні зьмяненьняў і дадаткаў у Указ Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 лютага 2004 года № 98”.

“Дазвольныя” штампы застаюцца. | Ганна Жарабцова | 06.10.2005

Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь сваім заключэньнем ад 4 кастрычніка 2005 года № З-189/2005 пакінуў "дазвольныя" штампы ў пашпартах фактычна на няпэўны тэрмін.

Зямельны падатак | Ганна Жарабцова | 05.10.2005

29 верасьня 2005 года Прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Указ № 460 “Аб некаторых пытаньнях спагнаньня зясельнага падатку”.

Estonija: dyplom u "Savieckim budaŭnictvie" nia jość paŭnavartasnaj adukacyjaj | Kirył Kaścian | 04.10.2005

Urad Estonii pryniaŭ pastanovu zhodna ź jakoj adukacyja, atrymanaja ŭ savieckich vyšejšych partyjnych škołach, pryraŭnoŭvajecca da hetak zvanaje volnaje adukacyi. Zhodna z dakumentam, specyjalisty z dyplomami VPŠ u budavańni "śvietłych budučyniaŭ" bolej nia buduć ličycca ŭ Estonii specyjalistami z paŭnavartasnaj dadatkovaj vyšejšaj adukacyjaj.

“Плата” за сацыяльныя прытулкі. | Ганна Жарабцова | 03.10.2005

Пастановай Рады Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 верасьня 2005 года № 1059 устаноўлена, што спецыялізаваныя ўстановы ў адпаведнасьці зь іх статутамі прадастаўляюць часовыя месцы знаходжаньня, у тым ліку і спальныя месцы і харчаваньне, ахвярам гандлю людзьмі ва ўзросьце ад трох да пятнаццаці гадоў.

Арбітраж па працоўных спрэчках | Ганна Жарабцова | 02.10.2005

23 верасьня 2005 года была прынятая Пастанова Рады Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1062 “Аб унясеньні зьмяненьняў і дадаткаў у Пастанову рады Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 жніўня 1999 года № 1340”. Зьмяненьні і дадаткі былі ўнесеныя ў парадак вырашэньня калектыўных працоўных спрэчкаў Рэспубліканскім працоўным арбітражам.

Страхаваньне адказнасьці адваката ў Расеі | Ганна Жарабцова | 30.09.2005

У адпаведнасьці з Фэдэральным законам “Аб адвакацкай дзейнасьці і адвакатуры ў Расейскай Фэдэрацыі” зь 1 студзеня 2007 года адвакаты забавязаныя страхаваць рызыку сваёй прафэсыйнай маёмаснай адказнасьці за парушэньне ўмоваў заключанага з давяральнікам пагадненьня.

Старонкі:  <<Папяр | 21  22  23  24  25  26  27  28  29  30 Наст>>  
   
© 2004-2012, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!