Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
   новае на форуме
09 Кас 15.00  Сьпіс юрыдычных кансультацый у г.Менску

08 Кас 14.51  Дзе ўсе праўныя блёгеры-жанчыны?

21 Снж 12.23  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

02 Лют 21.58  візыт старшыні ПАРЭ ў Беларусь

12 Снж 15.45  Юрыдычная тэрміналёгія - Стварайма разам!

   юрыдычная кансультацыя
02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

03 Снж 01.54  змена прозвішча

19 Ліс 05.16  Замежныя ПІФы

09 Ліс 15.27  Акцыянерныя таварыствы

бел eng
Галоўная Навіны Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
усе навіны Старонкі:  <<Папяр | 11  12  13  14  15  16  17  18  19  20 Наст>>  
Ці конь скача ня ў тым кірунку? | Кірыл Касьцян | 13.03.2006

Ад 12 сакавіка Вэнэсуэла мае новую дзяржаўную сымболіку. На сьцягу краіны, які складаецца з трох пасаў – жоўтага, блакітнага і чырвонага – зьявілася восьмая зорка, што сымбалізуе правінцыю Гаяна. Акрамя таго на сьцягу знайшлі адлюстраваньне сымбалі, зьвязаныя з карэннай індзейскай культурай.

Палітыка па-жаночы | Сьвятлана Лакотка | 08.03.2006

Паводле дадзеных Міжпарлямэнцкага зьвязу ў 2005 годзе па ўсім свеце зафіксаваная рэкордная колькасьць жанчынаў-дэпутатак.

Łatvija: dzień maci zamiest dniu žančynaŭ | Kirył Kaścian | 04.03.2006

2 sakavika Sejm Łatvii ŭ čarhovy raz adchiliŭ prapanovy ab papraŭkach da zakonu ab śviatočnych, pomnych dy adznačajemych dniach. Takim čynam, 8. sakavika, mižnarodny žanočy dzień, zastaniecca ŭ Łatvii pa-za miežami pieraliku aficyjnych vychodnych.

“Кодэкс паводзінаў” для абароны хатніх жывёлаў | Ганна Жарабцова | 03.03.2006

Брытанцы вядомыя ва ўсім сьвеце як аматары братоў нашых меншых. Пры гэтым іх любоў з кожным годам расьце. Нават паляваньне на лісаў з сабакамі было забаронена Парлямэнтам. На тых жа, хто кепска ставіцца да хатніх жывелаў, таксама ёсьць управа – Каралеўскае таварыства ў папярэджаньні жорсткага абыходжаньня з жывёламі.

Камісія ААН праводзіць 50-ю сэсію | Сьвятлана Лакотка | 03.03.2006

У Новым Ёрку пачалася 50-я сэсія Каміссіі ААН па палажэнні жанчынаў. У ёй вазьмуць удзел прадстаўнікі ўрадаў, міжнародных арганізацыяў сістэмы ААН, а таксама дэлегаты ад недзяржаўных арганізацыяў. Яны падвядуць вынікі дзейнасці ў забеспячэнні гендэрнай роўнасці і вылучаць далейшыя шляхі барацьбы за правы жанчынаў у цэлым свеце.

Зьмяненьне парадку вызначэньня арэнднай платы за дзяржаўныя дзялянкі | Ганна Жарабцова | 02.03.2006

1 сакавіка набыў моц Указ Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь года № 74 ад 7 лютага 2006 “Аб удасканальваньні парадку вызначэньня памеру арэнднай платы за дзялянкі, што знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасьці”. У адпаведнасьці з гэтым дакумэнтам падставай для вызначэньня базавай стаўкі гадавой арэнднай платы за дзялянкі ёсць вынік іх кадастравай ацэнкі.

Ільготнае крэдытаваньне для капітальных рамонтаў і рэканструкцыі | Ганна Жарабцова | 02.03.2006

1 сакавіка 2006 году набыў моц Указ Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2006 году № 75 “Аб прадастаўленьні грамадзянам, якія пастаянна пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасьцю насельніцтва да 20 тасячаў чалавек, ільготных крэдытаў на капітальны рамонт і рэканструкцыю жыльлёвых памяшканьняў, будаўніцтва інжынерных сетак, пабудову гаспадарчых памяшканьняў і пабудоваў”. У адпаведнасьці з новым нарматыўна-праўным актам пэўнае кола асобаў маюць права на атрыманьне ільготных крэдытаў для мэтаў,што вызначанае Ўказ № 75.

Закон “Аб валантэрскім руху” | Ганна Жарабцова | 01.03.2006

Вярхоўная Рада Ўкраіны 23 лютага 2006 года прыняла Закон “Аб валантэрскім руху” дзеля вызначэньня арганізацыйных і праўных прынцыпаў ажыцьцяўленьня валантэрскай дзейнасьці.

Права на атрыманьне інфармацыі ў Беларусі | Уладзіслаў Белавусаў | 26.02.2006

24 лютага Цэнтар праўнай падтрымкі Беларускай асацыяцыі журналістаў прэзэнтаваў праект Закону “Аб праве на атрыманьне інфармацыі”. На абмеркаваньне гэтага праекту былі запрошаныя прадстанікі рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, НДА ды вядомыя юрысты. Прысутнічаў і прадстаўнік “Праўніка”.

Еўрапейскі Парламент заслухаў першыя сведчанні ў справе Цэнтральнае Выведнае Управы. | Аляксандра Рагажынская | 25.02.2006

У чацвер (24.02.2006) прайшла першая сесія заўсёднага камітэта ЕП, які раследуе меркаваны ўдзел ЦВУ ЗША ў незаконным ўтрыманні вязняў у Еўропе. Няўрадавыя арганізацыі і афіцыйныя асобы ізноў абвясцілі аб значнай колькасці істотных сведчанняў палётаў летакоў ЦВУ праз тэрыторыю ЕЗ.

Старонкі:  <<Папяр | 11  12  13  14  15  16  17  18  19  20 Наст>>  
   
© 2004-2007, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!