Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
   новае на форуме
21 Снж 12.23  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

02 Лют 21.58  візыт старшыні ПАРЭ ў Беларусь

12 Снж 15.45  Юрыдычная тэрміналёгія - Стварайма разам!

07 Снж 20.28  Віншую ўсіх з Днём юрыста!

09 Ліс 11.42  Шукаю працу

   юрыдычная кансультацыя
02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

03 Снж 01.54  змена прозвішча

19 Ліс 05.16  Замежныя ПІФы

09 Ліс 15.27  Акцыянерныя таварыствы

бел eng
Галоўная Навіны Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Эўрапейскае права
Праблемы ратыфікацыі Канстытуцыі Еўрапейскага Звязу | Святлана Лакотка | 10.11.2005

1 траўня 2004 года непасрэдным суседам Беларусі стаў  Еўрапейскі звяз, які прыняў у свой шэраг разам з іншымі краінамі Польшчу, Летуву і Латвію. Еўрапейскі звяз – гэта арганізацыя, якая імкліва развіваецца, пашыраецца і паступова займае ўсё больш устойлівыя пазіцыі на міжнародный арэне. І сёння Еўрапейскі звяз, імкнучыся рэалізаваць свае мэты, падмуркам якіх ёсць дэмакратычныя каштоўнасці, прымае сваю, агульнаеўрапейскую Канстытуцыю, якая стане доказам і, адначасова, гарантыяй прагрэсіўнага цывілізаванага развіцця Еўропы.

Адзіная Канстытуцыя замяняе статутныя дамовы Еўрапейскіх супольнасцяў і шматлікія міжнародныя дамовы, якія замяшчаюць нормы канстытуцыйна-праўнага характару. Паўнавартасная Канатытуцыя ўзмацняе легітымнасць Звяза, яго адзінства, аўтарытэт і самаідэнтыфікацыю на міжнароднай арэне, набліжае звязаўскія ўлады да патрэбаў грамадзянаў і знітоўвае канстытуцыйнае заканадаўства краін-удзельніц. Паколькі інтэграцыя ў Еўропе пачалася з інтэграцыі эканамічнай, Канстытуцыя забяспечвае перадусім эканамічнае ўзаемадзеянне, якое, між тым, магчыма толькі ва ўмовах вяршэнства права, свабоды, дэмакратыі, праўнай дзяржавы, павагі да правоў і свабод чалавека. Акрамя таго, менавіта ў тым, што краіны-ўдзельніцы, імкнучыся да аптымальнага эканамічнага развіцця, узгадняюць свае дзеянні не толькі ў эканамічнай, але і ў сацыальнай, палітычнай і культурнай сферах, - у гэтым бачыцца адасабленне сістэмы права Звяза ад міжнароднага права ў адметную, наднацыянальную сістэму права.  

Дакумент, афіцыйная назва якога Дамова аб устанаўленні Канстытуцыі для Еўропы, некаторыя называюць проста канстытуцыяй, а іншыя – дамовай. Менавіта тое, што дакумент замацоўвае сістэму інстытутаў і органаў улады і правы, свабоды і абавязкі грамадзян, –  дазваляе назваць яго канстытуцыяй. З іншага боку, дакумент набывае моц толькі пасля ратыфікацыі яго ўсімі краінамі-ўдзельніцамі і каб унесці дапаўненні і змяненні, неабходна аднагалосная згода ўсіх краін-удзельц. Гэта характэрыстыкі міжнароднай дамовы. Разам з тым, на тытульнам аркушы афіцыйнага тэксту дакумент вызначаны як “Дамова аб устанаўленні Канстытуцыі для Еўропы”, а ўжо артыкул 1 адносна дакумента ўжывае тэрмін канстытуцыя[1].

Першай краінай, якая ратыфікавала Канстытуцыю, стала Летува. Летувіскі парламент праз паўгады (11 кастрычніка 2004 г.) пасля ўступлення краіны ў Еўрапейскі звяз амаль аднагалосна (тры дэпутаты ўстрымаліся) прагаласаваў за прыняцце. Зараз Дамова ратыфікаваная парламентамі наступных краінаў: Вугоршчына 20.12.2004, Славенія 1.02.2005,  Італія 6.04.2005, Грэцыя 19.04.2005, Славаччына 11.05.2005, Аўстрыя 25.05.2005, Нямеччына 27.05.2005, Латвія 2.06.2005, Кіпр 30.06.2005, Мальта 6.07.2005[2]. Неабходна зазначыць, што прэзідэнты Славеніі і Нямеччыны яшчэ не падпісалі ратыфікаваную парламентамі Дамову, Кіпр мае адносна самую вялікую колькасць галасоў, пададзеных супраць Канстытуцыі (“супраць” – 19, “за” – 30, “устрымаліся” - 1), а парламент Мальты прыняў Дамову аднагалосна.       

У Гішпаніі 20 лютага 2005 года адбыўся кансультацыйны рэферэндум, на якім 76,7% грамадзян аддалі свае галасы за Канстытуцыю. У красавіку – ніжняя палата, а ў траўні верхняя палата паламенту Гішпаніі ратафікавалі Дамову. Люксембург пайшоў тым жа шляхам: у ліпені 2005 года 56,52 %  грамадзян  пагадзіліся прыняць Канстытуцыю, а канчатковы адказ па ратыфікацыі мусіць даць парламент на восеньскай сэсіі.         

Адказ, які паставіў ўсе працэсы па прыняццю адзінай Канстытуцыі ў складаную сітуацыю і які дазволіў назіральнікам казаць пра крызу Канстытуцыі, быў атрыманы ад Францыі і Галандыі, краін-заснавальніц Еўрапескага звяза. У Францыі 29 траўня 2005 года на абавязковым рэферэндуме з 69,34% грамадзян, укія бралі удзел, супраць Канстытуцыйнага дамовы прагаласавала  54,68%,  за  45,32 %.   У Галандыі на кансультацыйным рэферэндуме 1 чэрвеня 2005 года з  62,8 % грамадзян, якія бралі удзел, выказаліся супраць  61,6%, за 38,4%[3].

На вынікі рэферэндумаў у Францыі і Галандыі хутка адрэагавалі краіны, дзе ратыфікацыя толькі планавалася. Пасля чэрвеньскага саміту Еурапескай Рады такія краіны як Швецыя, Фінляндыя, Чэхія, Данія, Партугалія, Польшча афіцыйна прыпынілі ратыфікацыйныя працэсы. Разам з тым, Вялікая Брытанія, якая зараз старшынюе ў Еўрапескай Радзе, плануе зладзіць рэферэндум у 2006 годзе. У Бельгіі, Ірландыі і Эстоніі актыўна працягваюцца ратыфікацыйныя працэсы. Неабходна зазначыць, што Латвія, Кіпр і Мальта ратыфікавалі, а Люксембург зладзіў рэферэндум са станоўчым вынікам пасля рэферэндумаў у Францыі і Галандыі.        

Разам з патрабаваннем аб абавязковай ратыфікацыі абсалютна ўсімі краінамі-ўдзельніцамі Дамова змяшчае палажэнне аб тым, што яна набывае моц 1 лістапада 2006 года ці ў першы дзень другога месяца са дня ратыфікацыі яго апошняй краінай-удзельніцай[4]. Еўрапеская Рада, абмеркаваўшы ў чэрвені 2005 года вынікі рэферэндумаў у Францыі і Галандыі, прыйшла да высновы, што дата 1 лістапада 2006 года яшчэ застаецца магчымай, але хутчэй за ўсё канчатковая ратыфікацыя адбудзецца не раней сярэдзіны 2007 года. Трэба зазначыць, што 61 % грамадзян Еўрапейскага звязу станоўча ставяцца да ідэі адзінай Канстытуцыі[5].

Як знайсці механізм, каб выйсці з канстытуцыйнай крызы, у якой апынуўся Еўрапескі Звяз  у выніку рэферэндумаў у Францыі і Галандыі, - гэта пытанне, на якое еўрапейскае грамадства яшчэ мусіць знайсці адказ. Найбольш верагодная выйсце – гэта правядзенне паўторных рэферэндумаў у Францыі і Галандыі праз некаторы час, дастатковы для таго, каб грамадзяне гэтых краін змянілі сваё стаўленне да адзінай Канстытуцыі Еўропы. У супольнай заяве ад 17 чэрвеня 2005 года старшыні Еўрапейскай Рады, Еўрапарламенту і Еўракамісіі зазначылі: “Мы абсалютна ўпэўненыя ў тым, што ўсе мы – нацыянальныя ўрады, еўрапейскія інстытуты, палітычныя партыі і грамадзянская супольнасць – разам знойдзем той шлях, які прывядзе Еўрапейскі звяз да канчатковага кансэнсусу і адзінства, таму што Еўропа працягваецца”[6].

Станаўленне Канстытуцыі Еўрапескага звяза сведчыць аб прынцыпова новай тэндэнцыі ў праве – канстытуцыяналізацыі наднацыянальнага права на большай частцы Еўрапескага кантыненту, што можа выклікаць такія ж працэсы ў вялікіх аб’яднаннях у іншых рэгіёнах свету. Гэта, у сваю чаргу, дапамагае высунуць гіпотэзу аб магчымасці ўзнікнення ў будучым наддзяржаўнага права ці права ўсёй цывілізацыі.

Менск, 2005           



[1] Treaty establishing a Constitution for Europe. Official Journal of the European Union on 16

December 2004 (C series, No 310). Luxembourg: Office for Official Publications of the European Communities, 2005;

[2] The Federal Trust for education and research. UE Constitution (special issue), July, 2005;

[3] The Federal Trust for education and research. UE Constitution (special issue), July, 2005;

[4] Treaty establishing a Constitution for Europe. Official Journal of the European Union on 16

December 2004 (C series, No 310). Luxembourg: Office for Official Publications of the European Communities, 2005;

[5] Eurobarometer63/ Public opinion in the Europeon Union. Fieldwork: May-June 2005, publication: July 2005. The Directorate General Press and Communication: http://europa.eu.int/comm/public_opinion/index_en.htm;

[6] Joint Statement of President of the European Parliament Josep Borrell Fontelles, President of the European Council Jean-Claude Juncker and President of the European Commission Jose Manuel Barroso on the results of the referendum in the Netherlands on the Treaty establishing a Constitution for Europe. Brussels, 1 June 2005: http://europa.eu.int/constitution.

_______________________________

Святлана Лакотка – бакаляўрка права, студэнтка V курса юрыдычнага факультэту БДУ аддзяленьня “Правазнаўства”. Паралельна навучаецца на аддзяленьні “філязофія і літаратура” Беларускага Калегіюму. Кола навуковых інтарэсаў – канстытуцыйнае права, пытаньні парлямэнтарызму, дзейнасьці няўрадавых арганізацыяў, а таксама праблемы інтэграцыі Эўрапейскага зьвяза.



   
© 2004-2007, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!