Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
   новае на форуме
10 Крс 10.26  Women Slip-ons: Suggestions about Finding the right cheap So

03 Крс 02.10  gustav klimt

02 Сак 08.47  "уплата налога"

07 Стд 06.45  Пераклад Правілаў дарожнага руху паводле НЦПІ

05 Стд 02.52  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

   юрыдычная кансультацыя
03 Крс 01.08  Polo lacoste

05 Сак 03.26  Праязны дакумэнт як аб'ект аўтарскага права

04 Кас 17.10  атрыманне пенсіі

28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Да праблемы праўнага рэгулявання жыллёвых кааператываў у Рэспубліцы Беларусь | Сяргей Варанкевіч | 22.1.2009

Шматкватэрныя жылыя дамы па прававой форме ўяўляюць сабой некалькі розных тыпаў. Яны падзяляюцца на 1) дамы, што належаць дзяржаўнаму жыллёваму фонду, 2) дамы таварыстваў уласнікаў (ТУ ціТСпа-руску), 3) жыллёва-будаўнічыя вытворчыя кааператывы (ЖБВК, раней - "ЖБК" ці ЖСК па-руску).

Разгледзім розніцу паміж гэтымі формамі і вызначым, якія перспектывы мае апошняя з іх - кааператывы.

У дамах дзяржаўнага жыллёвага фонду не існуе арганізацыі, якая аб'ядноўвае жыхароў. Будынкі застаюцца ва ўласнасці і пад кіраваннем мясцовых ці рэспубліканскіх уладаў, нават калі кватэры ў іх прыватызаваныя. Гэта значыць, што пад'езды і месцы агульнага карыстання застаюцца ва ўласнасці дзяржавы, хоць прыватызаваныя кватэры і робяцца прыватнай уласнасцю грамадзянаў. У гэтым галоўнае адрозненне ад прыватных форм кіравання домамТУ і ЖБВК.

Таварыствы ўласнікаў фармальна наогул не маюць уласнасці на шматкватэрны дом, яны імі толькі кіруюць. Валодаюць жа усім будынкам, уключаючы пад'ездамі, бытоўкамі і іншым, самі таварышы (прыватныя ўласнікі кватэр, што зяўляюцца чальцамі таварыства) [1].

ЖБВК (кааператыў) - гэта больш складаная форма будаўніцтва і кіравання домам. Кааператыў як юрыдычная асоба зяўляецца ўласнікам як будынка, так і кватэр, што не былі яшчэ аформленыя ў прыватную ўласнасць. Гэта значыць, што ў жыхароў ёсць толькі права ўласнасці на долю ў кааператыве, нават не на сваю кватэру. Калі кватэра пераходзіць у прыватную ўласнасць, ЖБВК трымае ва ўладанні ўсю шматпавярхоўку як цэлае і месцы агульнага карыстання ў прыватнасці. Кааператыў можа або самастойна абслугоўваць дом, або наняць для гэтага "любую" арганізацыю абслугоўвання, што гарантуецца пунктам 25 Палажэння "Пра арганізацыі забудоўшчыкаў", зацверджанага Указам43 ад 28.01.2008 г. [2]. Слова "любую" пакуль можна пісаць у двукоссі, паколькі ў Рэспубліцы Беларусь працуюць толькі некалькі недзяржаўных кампаній абслугоўвання. Толькі ў тых раёнах, дзе яны існуюць, можна казаць пра наяўнасць выбару, альтэрнатывы. Там, дзе пакуль няма "прыватных жэсаў", напрыклад, у Ленінскім раёне г. Мінска, кааператывы звычайна звяртаюцца па паслугі ў дзяржаўныя жэсы, калі не хочуць абслугоўваць дом самастойна.

Звядзем вынікі нашага параўнання ў асобную табліцу:

 

Дом дзяржаўрнага жылёвага фонду

Дом таварыства ўласнікаў

Кааператыўны дом

Уласнік будынка

дзяржава

жыхары

кааператыў

Чым валодае жыхар?

Толькі сваёй кватэрай, калі яна прыватызаваная

Кватэрай і доляй у маёмасці агульнага карыстання

Доляй ў кааператыве

 

Пераходзім да сучаснай сітуацыі з кааператывамі. Жыллёвыя кааператывы, што ствараліся 40-10 гадоў назад, падчас Савецкага саюза склалі з дзяржаўнымі жыллёва-эксплуатацыйнымі службамі даволі выгодныя для сябе дамовы на абслугоўванне, дзе адносна поўна прапісалі ўсе свае правы і склад абавязкаў, што выконваюць жэсы. Такім чынам, тэарэтычна кааператыўныя дамы юрыдычнага боку больш абаронены, чым "дзяржаўныя".

Нажаль, аднак, дзяржаўная манаполія на абслугоўванне ў складзе Жыллёвых рамантна-эксплуатацыйных аб’яднанняў (ЖРЭА)  і жэсаў у 2010-2011гг. зрабілі спробу пазбегнуць перавышаных абавязкаў перад кааператывамі шляхам адвольнага тлумачэння Закона “Пра абарону спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг 405-З ад 16.07.2008 [3]. Разлікова-даведкавыя цэнтры раёнаў пачалі пагражаць жыхарам кааператыўных дамоў, што не будуць выдаваць ім даведак, пакуль тыя не заключаць з ЖРЭА "дамову на аказанне паслуг па тэхнічным абслугоўванні шматкватэрнага жылога дома, вывазе і абясшкоджванні цвёрдых побытавых адходаў і карыстанні ліфтам". Гэтыя дамовы ўтрымліваюць меншыя абавязкі жэсаў ў параўнанні з дамовамі, якія кааператывы заключылі з імі раней. Дадзеныя дамовы засноўваюцца на "Тыпавай дамове на аказанне паслуг па тэхнічным абслугоўванні шматкватэрнага жылога дому, вывазе і абясшкоджванні цвёрдых побытавых адходаў і карыстанні ліфтам", зацверджанай Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27.01.2009 99 (рэд. ад 31.03.2009) "Пра захады па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь "Пра абарону правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг"" [4].

Як было сказана вышэй датычна кааператываў, шматкватэрны дом належыць кааператыву, а не проста жыхарам. Такім чынам, складаць індывідуальна з чальцамі кааператыва падобныя дамовы ЖРЭА не мае ніякага права, а такія дамовы, на нашу думку, не маюць юрыдычнай сілы. Дамовы са спажыўцамі паслуг правамоцная складаць не ЖРЭА, а кааператыў, бо менавіта ён нясе адказнасць перад чальцамі кааператыва (спажыўцамі) за тэхнічнае абслугоўванне і стан дома.

У 2010-2011 гг. вялікая колькасць жыллёва-будаўнічых кааператываў і Гарадское грамадскае абяднаннеПраваахова спажыўцоў, што ўзялася адстойваць іх інтарэсы, неадначасова заяўлялі пра незаконнасць дзеянняў ЖРЭА, аднак ні дзяржаўныя манапалісты ў сферы жыллёвага абслугоўвання, ні адміністрацыі раёнаў, ні Мінжылкамгас ніякіх дзеянняў не прадпрынялі..

Гэтая сітуацыя яскрава прадэманстравала, што жыллёвыя кааператывы так і застануцца безабароннымі перад дзяржаўнай жыллёва-эксплуатацыйнай манаполіяй, пакуль у бліжэйшай перспектыве не пачнуць стварацца уласныя кампаніі абслугоўвання, што будуць займацца сваёй справай - якасна прыбіраць і рамантаваць пад'езды - а не ў стылі дзяржаўных жэсаў рабіць махінацыі з дамовамі, каб пазбегнуць сваіх абавязкаў.

[1] Закон Рэспублікі Беларусь “Аб сумесным домаўладанні” №135-З ад 8.01.1998 ў рэдакцыі Закона № 55-З ад 9.11.2019 // http://pravo.by/main.aspx?guid=3871&p0=H19800135&p2=

[2] Палажэнне "Пра арганізацыі забудоўшчыкаў", зацверджанае Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь43 ад 28.01.2008 г. // http://pravo.by/main.aspx?guid=3871&p0=p30800043&p2=

[3] Закон “Пра абарону спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг 405-З ад 16.07.2008 // http://pravo.by/main.aspx?guid=3871&p0=h10800405&p2={NRPA}

[4] Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27.01.2009 99 (рэд. ад 31.03.2009) "Пра захады па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь "Пра абарону правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг""// http://pravoby.info/docum09/part02/akt02504.htm

Сяргей Варанкевіч - юрыст, выпускнік юрфака (2005) і  аспірантуры БДУ (2008). У розны час працаваў на пасадах юрысконсульта, выкладчыка юрыдычнага факультэта БДУ. З 2007 - старшыня РГМА "Грамадзянскі форум". Аўтар публікацыяў у навуковых выданнях Беларусі і Расіі.

 



   
© 2004-2012, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!