Друкуецца з ласкавай згоды аўтара.
Крыніца — Le monde diplomatique. Верасень 2005.
http://www.monde-diplomatique.fr/2005/09/RUIZ_DIAZ/12767
Прадмова
Сьвятлана Касiлава
Праблема судачыненняў малых i вялiкiх дзяржаваў налiчвае не адно стагоддзе. Яе можна акрэслiць як барацьбу малых нацый за самавызначэнне i незалежнасць. Пазбавiўшыся каланiяльнай залежнасцi, былыя васалы сутыкнулiся з мноствам праблем. Напрыклад, падчас халоднай вайны паўстала неабходнасць iдэалагiчнага атаесамлення з адным з бакоў. Калi гэта дылема была вырашана на карысць стварэння альтэрнатыўнага руху, засталiся iншыя не менш важныя пытаннi. Як скарацiць рознiцу ў эканамiчным развiццi, а таксама паменшыць даўгавую залежнасць ад больш развiтых краiн? Як захаваць лакальную культуру i традыцыi, не саступiць нацiску глабалiзацыi? Як абаранiць правы сваёй дзяржавы, а бывае i цэлага рэгiёну з уласцiвымi яму асаблiвасцямi?
Менавiта пытанне абароны правоў на сусветным узроўнi адыгрывае значную ролю ў рэгуляваннi мiжнародных стасункаў. Так, ААН з сваiмi шматлiкiмi iнстытутамi i дакументамi была задумана як унiверсальная сiстэма абароны правоў. Для малых дзяржаў арганiзацыя стала трыбунай, з якой магчыма заклiкаць да выканання абавязкаў, цi магчыма ўнесцi мадыфiкацыi ў iсную сiстэму. Тым не менш, юбiлейны самiт ААН паказаў, што ўнiверсальныя механiзмы забеспячэння правоў не такія эфектыўныя, як хацелася б. Вялiкая ўвага ў прамовах лiдэраў дзяржаў удзялялася рэформам ААН. Змены асаблiва неабходны малым краiнам для ўмацавання сваiх пазiцый у будаўнiцтве сусветнага грамадства. Артыкул Хуго Руiз-Дыяз прысвечаны асаблiвасцям самасцвярджэння краiнаў развіцця на мiжнароднай арэне. Аўтар задаецца пытаннем, як складвалiся стасункі памiж развiтымi краінамі i краiнамі развіцця (Поўначчу i Поўднем), цi была створана сiла, здольная сапраўды абараняць пазiцыi малых краiнаў.
Сьвятлана Касiлава (нар. у 1982г.) скончыла франка-беларускi факультэт палiтычных навук i пытанняў еўрапейскай iнтэграцыi ЕГУ, а таксама магiстратуру Каледжу Еўропы ў Варшаве. Галiны навуковых даследаванняў — трaнсфармацыя ў краiнах Цэнтральнай i Ўсходняй Еўропы, пашырэнне ЕЗ, новая палiтыка суседства ЕЗ, палiтычная культура i палiтычная легiтымiзацыя.
________________________
Нягледзячы на тое, што ААН не падтрымлiвала эканамiчнае развiццё ў кiрунку, да якога iмкнулiся паўднёвыя краiны, арганiзацыя застаецца для iх вельмi важнай праўнай трыбунай. Пачынаючы з канца 1960-х г. былыя калонii нават здолелi змянiць змест мiжнароднага права.
У вераснi 2003 г. паўднёвыя краiны пад кiраўнiцтвам Бразiлii, Iндыi i Паўночнай Афрыкi сабатуюць канферэнцыю Сусветнай гандлёвай арганiзацыi у Канкуне. Аб’яднаўшыся пад назвай G20, яны дарэмна ставяць пытанне аб спыненнi субсiдый, якiя ЗША i ЕЗ накiроўваюць сваiм фермерам. Бразiлiя, Iндыя i Паўднёвая Афрыка, у якiх пражывае 1,5 млрд жыхароў i ствараецца 12,5% сусветнага ўнутранага валавага прадукту, жадаюць iграць палiтычную i стратэгiчную ролю, якая адпавядала б iх дэмаграфiчнаму i эканамiчнаму становiшчу.
Бразiльскi прэзiдэнт Луiс Луда да Сiльва скiроўвае сваю знешнюю палiтыку на ўмацаванне сувязяў памiж паўднёвымi краiнамi. Так, пачынаючы са свайго абрання ў 2002 г., ён ажыццявiў чатыры вiзiты ў Афрыку i арганiзаваў першы самiт краiн Паўночнай Афрыкi i арабскiх краiн у Бразiлii 10-га i 11-га траўня 2005 г. Kiтай таксама працуе на карысць зблiжэння паўднёвых краiн: усё больш частымi становяцца дыпламатычныя вiзiты ў паўднёва-амэрыканскiя сталiцы i Гавану; павялiчваецца колькасць гандлёвых пагадненняў i пагадненняў аб супрацоўнiцтве з краiнамi чорнага кантыненту. Больш таго, былi падпiсаны пагадненнi аб эканамiчным i тэхналагiчным супрацоўнiцтве з 16 лацiна-амерыканскiмi краiнамi. Таксама Пекiн стварыў навуковы i тэхналагiчны камiтэт сумесна з Бразiлiяй, Мексiкай, Чылi, Аргентынай i Кубай. Спадарожнiк для вывучэння прыродных рэсурсаў, зроблены ў Кiтаі i Бразiлii, быў запушчаны Пекiнам у 1999 г.; iдзе падрыхтоўка другога.
Нават калi гэтыя падзеi больш не прадстаўляюць iдэалогiю руху недалучэння 1960-х i 1970-х г., i у iх няма адкрытай крытыкi мiжнароднай лiберальнай эканомiкi, трэба прызнаць, што яны ёсць новым этапам павольнага самасцвярджэння паўднёвых краiн на мiжнароднай арэне, якi пачаўся ў 1945 г.
ААН адыграла вырашальную ролю ў гэтай стратэгii мiжнароднага прызнання. Так, пасля абвяшчэння незалежнасцi ў 1950—1960-х г. краiны трэцяга свету выкарыстоўвалi гэту арганiзацыю ў якасцi трыбуны для выражэння сваiх пазiцый, менавiта ў сферы палiтычнай незалежнасцi i развiцця.
У той жа час, Хартыя ААН, з’явiўшыся пасля другой сусветнай вайны, складалася з вялiкай колькасцi супярэчнасцяў: з аднаго боку, яна ўсталёўвала сiстэму калектыўнай бяспекi i мiжнароднага супрацоўнiцтва, з другога боку, яна прадугледжвала сiстэму апекi над некаторымi паўднёвымi краiнамi. Такое юрыдычнае афармленне фактычна легалiзавала ўпраўленне былымi калонiямi У 1945 г., нягледзячы на тое, што мiжнароднае права была вымушана адаптавацца для вырашэння блізкага канфлiкту Захад—Усход, былi захаваны класiчныя судачыненні памiж дзяржавамi, дзе краiны трэцяга свету яшчэ не занялi свайго месца. Акрамя гэтага, жорстка забараняючы ваенныя метады, Хартыя ААН не закранала метады эканамiчнай дамiнацыi, якiя потым сталi ў цэнтры геапалiтычных стасункаў Поўнач—Поўдзень.
Хваля абвяшчэння незалежнасцi 1950—1960-х г. змянiла выгляд ААН i паўплывала на яе работу. Канферэнцыя ў Бандунзе ў красавiку 1955 г., на якой прысутнiчалi 29 дзяржаў i 30 нацыянальна-вызвольных рухаў, была першым крокам да зменаў. У той час мэтай кiраўнiкоў паўднёвых краiн было знiшчэнне каланiалiзму i расавай дыскрымiнацыi. Менавiта такiм чынам, у кантэксце халоднай вайны, у 1961 г. з’явiўся рух недалучэння. Aдмаўляючыся далучыцца да аднаго з бакоў, краiны трэцяга свету заявiлi аб сабе як аб патэнцыйнай трэцяй сiле.
Здаецца, што мiжнародыя стасункі набывалi новыя рысы. Менш за 10 год, з 1955 па 1964 г., 32 краiны становяцца незалежнымi, менавiта краiны чорнага кантыненту. Вызваленне Алжыру было здабыта на кошт асаблiва жудаснай каланiяльнай вайны i стала своеасаблiвым сімвалам: Генры Лопэс, былы прэм’ер-мiнiстр Конга, мяркуе, што менавiта гэта краiна паўднёвай Афрыкi “нясла крыж усёй Афрыкi” i што яе барацьба зрабiла мажлiвай мiрную дэкаланiзацыю iншых краiн французскай iмперыi. Партугальскiя калонii (Мазамбiк, Ангола, Гвiнея-Бiссаў, Каба-Вердэ i Сан Томе) распачалi жорсткую барацьбу за незалежнасць у другой палове 1970-х г.
У краiнах трэцяга свету з’явiлася надзея на ўмацаванне ў ААН. Сфармiраваўшы большасць у Генеральнай асамблеi, яны абапiралiся на арганiзацыю для таго, каб абвясціць незаконнай каланiяльную залежнасць. 14 снежня 1960 г. рэзалюцыя 1514 прызнала легiтымнасць барацьбы за нацыянальнае самавызначэнне. Упершыню за ўсю гiсторыю мiжнародных стасункаў легiтымнасць законаў, навязаных мацнейшымi, больш не была адметнай рысай мiжнароднага права, а барацьба прыгнечаных супраць гвалту атрымала юрыдычнае прызнанне. У той жа час у мiжнародным грамадстве з’явiлiся глыбокiя супярэчнасцi.
У 1970-х г. паўднёвыя краiны выкарыстоўвалi ААН у якасцi “антыiмперыялiстычнай” трыбуны, каб прызнаць нацыянальна-вызваленчыя рухi, такiя як Арганiзацыя вызвалення Палестыны (пасля гiстарычнай прамовы Ясіра Арафата 13 лiстапада 1974 г.) або Арганiзацыя паўднёва-ўсходняга афрыканскага народу — вызваленчы рух у Намiбii (пад акупацыяй Паўднёвай Афрыкi), запрошанай у якасцi назiральнiка.
Тым не менш, пасля канферэныi у Бандунзе афiцыйнае стварэнне руху недалучэння ў Белградзе ў вераснi 1961 г. не абыйшлося без некаторых непаразуменняў. На самай справе, вызваленчы рух з’явiўся яшчэ пасля неафiцыйнай канферэнцыi 26 снежня 1957 г. у Каiры. Савецкi Саюз, якi падтрымаў Гамаля Абдэль Насэра ў Суэцкiм крызiсе i абвясціў сябе “сапраўдным саюзнiкам трэцяга свету”, прыняў актыўны ўдзел у справе стварэння руху, чым паставiў пад сумненне яго незалежнасць. Не абыйшлося таксама i без Японii: падпарадкаваная ЗША, яна таксама калiсьцi была моцнай каланiяльнай краiнай.
Такiя “шэрыя” зоны магчыма былo знайсцi на працягу ўсёй гiсторыi цяжкага самасцвярджэння паўднёвых краiн у мiжнароднай геапалiтычнай гульні. Тым не менш, прымаючы новыя краiны, рух недалучэння павялiчваецца з 25 да 100 удзельнiкаў. Шматлiкiя самiты праходзяць адзiн за адным, уяўляўчы сабой сапраўдная пасяджэннi краiнаў паступовага развіцця (Каiр 1964 г., Алжыр 1973 г., Гавана 1979 г., Белград 1989 г.).
Гэта “сiла слабых”, выступаючы з трыбуны ААН, працягвала ў 1960—1975 г. рабіць унёсак у развiццё мiжнароднага права ў кiрунку больш канструктыўных дачыненняў памiж Поўднем i Поўначчу. Ужо ў 1957 г. рэзалюцыя Генеральнай асамблеi у першы раз выкарыстала тэрмiн “развіццёвыя краiны”. Але асаблiвая перамога была атрымана развіццёвымі краiнамi са стварэннем у 1964 г. Канферэнцыi Аб’яднаных нацый па гандлі i развiцці.
“Дэкаланiзацыя змянiла мiжнародную арэну, — распавядае былы сакратар Канферэнцыi Аб’яднаных нацый па гандлі i развiцці Рубенс Рыкупера — Яна прынесла мiльёнам забытых народаў абяцанне палiтычнай незалежнасцi, развiцця i сацыяльнай справядлiвасці”.
Але палiтычная незалежнасць застаецца iлюзорнай, калi законы мiжнароднага рынку пазбаўляюць народы iх багацця на карысць чужаземных iнвестараў. Канферэнцыя Аб’яднаных нацый па гандлі i развiцці падтрымлiвала стратэгii iндустрыяльнай аўтаномii паўднёвых краiн, а таксама палiтыку замяшчэння паўночнай прадукцыi iмпартам з краiнаў развіцця. Па вынiках Канферэнцыi была створана “Група 77”, якая складалася з краiн трэцяга свету, прадстаўляла iх iнтарэсы ў ААН i сёння налiчвае 132 краiны.
Разумеючы ў якой эканамiчнай пастцы яны знаходзяцца, кiраўнiкi руху недалучэння збiраюцца ў Алжыры ў 1973 г. i дабiваюцца склiкання надзвычайнага сходу Генеральнай асамблеi ААН у траўні 1974 г., прысвечанага праблемам развiцця. На iм крытыкуюцца асновы мiжнародных адносiн. Больш дакладна, Генеральная асамблея пастанаўляе, што “гарманiчнае i сбалансаванае развiццё мiжнароднай супольнасцi стала немагчымым ва ўмовах цяперашняга эканамiчнага парадку. (...) [Гэты парадак ] не адпавядае развiццю сучасных палiтычных i эканамiчных стасункаў” (рэзалюцыя 3201). Пад цiскам паўднёвых краiн Асамблея выказалася за новы мiжнародны эканамiчны парадак.
Kраiны трэцяга свету асуджаюць дачыненні дамiнавання, па якiх жыве мiжнародная супольнасць, а таксама “ўсёдазвольнае, лiберальнае i абыякавае” права, якое робiць жабрацтва легiтымным. Увогуле юрыдычная норма не больш, чым фiкцыя, калi яна не заўважае няроўнасцi у стасунках памiж дзяржавамi. Але, такiм чынам, увесь капiталiстычны ўклад i мiжнародны парадак ставяцца пад пагрозу. Па словах Махамеда Беджаўi, былога прадстаўнiка Алжыру ў ЮНЕСКА, абставiны складваюцца наступным чынам: “Усе ведаюць, што цяперашнi парадак — нонсэнс, аднак ён трымаецца больш трывала, чым калiсьцi... Гэта тлумачыцца тым, што разам з антыкаланiяльнай i антыглабалiсцкай логiкай развiваецца iншая, якая ўяўляе сувязь прыбытку, рэнтабельнасцi, жорсткага рэалiзму i сiлы”.
Патрабаванне новага мiжнароднага эканамiчнага парадку дапаўняецца ў канцы 1974 г. дэкларацыяй аб “эканамiчных правах i абавязках дзяржаў у iх дачыненнях”. У ёй былi заяўленыя: права на нацыяналiзацыю (якое асаблiва датычыць нацыяналiзацыi рэсурсаў нафты), падпарадкаванне транснацыянальных карпарацый законам дзяржавы, што іх прымае, рэгуляванне мiжнародных iнвестыцый, кантроль за капiталам i фiнансамi, права экспрапрыяцыi замежнай маёмасцi, права на прыродныя рэсурсы, права на развiццё... Вылучэнне гэтых патрабаванняў таксама дало краiнам трэцяга свету магчымасць пацвердзiць сваю колькасную перавагу. Яны складаюць вялiкую праграму дзеянняў у сферы харчавання i гандлю, распаўсюду тэхналогii i капiталу.
Але гэтыя палажэннi — усяго толькi палiтычныя дэкларацыi, i яны не маюць юрыдычнай сiлы. Перамога лiберальнай мадэлi перашкаджае трансфармацыi мiжнароднай юрыдычнай сiстэмы. Больш таго, знiкненне антаганiзму Захад-Усход пазбавiла краiны трэцяга свету знаёмай сiстэмы каардынатаў i прывяло да iх палiтычнай i эканамiчнай iзаляцыi. Патрабаваннi гэтых краiн, тым не менш, знайшлi сваё адлюстраванне ў паняццi сусветных публiчных даброт, прызнаных у канвенцыi Мантэга Бэй аб марскiм праве 1982 г. Aднак гэта паняцце яшчэ не атрымала неабходнага развiцця.
Нягледзячы на тое, што рух паўднёвых краiн адыграў значную гiстарычную ролю ў барацьбе супраць каланiялiзму i iмперыялiзму, перагляду эканамiчнага i палiтычнага парадку так i не адбылося. Ва ўмовах, калi глабалiзацыя падаўляе эканамiчнае i сацыяльнае супрацоўнiцтва, “права на вызваленне, на салiдарнасць i надзею замяняецца на права на абарону, спачуванне i падаўленне пры дапамозе мiжнароднага гуманiтарнага права”.
Супрацьстаянне Поўнач—Поўдзень захавалася ў сучасным эканамiчным i гандлёвым парадку, навязаным развiтымi краiнамi пачынаючы з 1980-х г. З’яўляюцца новыя фармаваннi: G90, якая выступае за знiшчэнне фiнансавай падтрымкi экспарту сельска-гаспадарчай прадукцыi; G20, створаная дa пятай мiжурадавай канферэнцыi Сусветнай гандлёвай арганiзацыi ў Канкуне ў вераснi 2003. G20 (не блытаць з G8) складаецца з развіццёвых краiнаў i iмкнецца зрабiць гандлёвыя перамовы больш справядлiвымi.
У ходзе канферэнцыi ў горадзе Доха ў 2001 г. паўднёвыя краiны ўжо заявiлi свае сумесныя пазiцыi, куды ўвайшлi патрабаванне скасавання сельскагаспадарчых датацый развiтымi краiнамi; суадносiны памiж знешнiм доўгам, развiццём i мiжнародным гандлем; частковая рэформа мiжнародных пагадненняў па абароне iнтэлектуальных правоў у сферы аховы здароў’я i доступу да медыкаментаў.
З самага моманту стварэння G20 вызывала вялiкi iнтарэс i давала новыя надзеi, асаблiва пасля падзей на канферэнцыi ў Канкуне. Пасля гэтага G20 узмацнiлася ў ходзе мiжурадавых сустрэч у Бразiлii (у снежнi 2003) i ў Сан-Паўлу (12 чэрвеня 2004) з нагоды XI гадавiны Канферэнцыi Аб’яднаных нацый па гандлі i развiцці. Зараз гэта групоўка iграе ролю галоўнага i легiтымнага партнэра падчас гандлёвых перамоў па сельскай гаспадарцы ў рамках Сусветнай гандлёвай арганiзацыi.
Краiны G20 прадстаўляюць амаль 70% насельнiцтва i 26% мiжнароднага сельскагаспадарчага экспарту. Тым не менш, паасобку яны вельмi саступаюць паўночна-амерыканскай сiле: краiны Лацiнскай Амерыкi iснуюць памiж супрацiўленнем закідам Вашынгтону i страхам перад мажлiвымi рэпрэсiямi. Менавiта таму Чылi падпiсала з ЗША пагадненне аб свабодным гандлі; Гватэмала, Сальвадор i Гандурас ратыфiкавалi такое ж пагадненне; Балiвiя, Калумбiя, Эквадор i Перу ўдзельнiчаюць у перамовах.
Як жа пераадолець адрозненнi ў iнтарэсах памiж вялiкiмi дзяржавамi G20, такiмi як Iндыя цi Бразiлiя, i iншымi краiнамi? Напрыклад, Iндыя ёсць барацьбiтом за адкрыццё сельскагаспадарчых рынкаў, нават пры тым, што яна падтрымлiвае дзяржаўнае рэгуляванне сельскай гаспадаркi. Што датычыць бяднейшых краiнаў, яны хочуць абаранiць сваю прадукцыю ад сусветнай канкурэнцыi. Венесуэла пад кiраўнiцтвам Хуго Чавеса ўвогуле прапанавала Балiвiйскую альтэрнатыву Лацінскай Амерыкi i Карыбскага басейну, якая не ўпiсваецца ў логiку свабоднага гандлю i канкурэнцыi. Так, створаная на аснове супрацоўнiцтва, палiтычнай, сацыяльнай, культурнай i навуковай салiдарнасцi, яна прызвана кампенсаваць структурную няроўнасць, якая аслабляе краiны развіцця.
Зыходзячы з той жа логiкi, 30 чэрвеня 2005 г. Чавес i 14 кiраўнiкоў дзяржаў Лацiнскай Амерыкi падпiсалi ў Пуэрта Ла Круз (Венесуэла) пагадненне аб стварэннi “Петракараiб”, рэгiянальнай нафтавай кампанii, што дазволiць Каракасу пастаўляць нафту бедным краiнам па лепшых цэнах з улiкам аблегчанага рэжыму аплаты.
У адрозненне ад груповак 1960—1970-х г., G20 яўна не пратэстуе супраць эканамiчнай арганiзацыi мiжнароднай супольнасцi i не выказваецца за альтэрнатыўную сацыяльную мадэль. Нават калi здаецца, што яна ёсць процiдзеяннем паўднёвых краiн iндустрыяльным краiнам, яшчэ не зразумела аб якой перагрупоўцы сiлы iдзе гаворка i як яна будзе адбывацца. Тым не менш, G20 прэзентуе новыя стасункі памiж Поўднем i Поўначчу, i яны былi прызнаны ААН, калi у 2004 г. Быў абвешчаны штогадовы дзень супрацы памiж паўднёвымi краiнамi.
з французскае пераклала Святлана Касілава
[1] G20: Паўднёвая Афрыка, Егiпет, Нiгерыя, Танзанiя, Зiмбабве, Кiтай, Фiлiпiны, Iндыя, Iнданэзiя, Пакiстан, Тайланд, Аргентына, Балiвiя, Бразiлiя, Чылi, Куба, Мексiка, Уругвай, Парагвай, Венесуэла.
[2] Гл.: Paquin-Boutin Marie-Pierre. La nouvelle stratégie commerciale des puissances du Sud // Réseau d’information et de solidarité avec l’Amérique latine. 18 mars, 2005.
[3] Прэзiдэнт Ху Дзынтаў наведаў Бразiлiю, Чылi, Аргентыну i Кубу ў лiстападзе 2004 г. Кiраўнiкi Мексiкi, Венесуэлы, Эквадору, Бразiлii, Чылi i Кубы наведалi Кiтай.
[4] Servant Jean-Christophe. La Chine а l’assaut du marché africain // Le Monde diplomatique. Mai, 2005.
[5] Створаны артыкулам 86 Хартыi Аб’яднаных нацыяў, гэты рэжым датычыў тэрыторый пад мандатам Лiгi нацыяў пасля першай сусветнай вайны i калонiй, для якiх гэты рэжым быў зацвержаны метраполiямi. Ён перастаў дзейнiчаць у 1994 г.
[6] Lacouture Jean. Bandung ou la fin de l’ère coloniale // Le Monde diplomatique. Avril, 2005.
[7] Тунiс, Гана, Малазiйская Федэрацыя, Нiгерыя, Уганда, Кенiя, Танзанiя, Марока, Гвiнея, Сенегал, Кот-д’Iвуар, Чад, Малi, Цэнтральная Афрыка, Мадагаскар, Алжыр, Конга, Конга-Заiр, Руанда, Бурундзі, Бенiн, Буркiна Фасо, Камерун, Габон, Малавi, Маўрытанiя, Нiгер, Сiера-Леонэ, Самалi, Судан, Тога, Замбiя.
[8] Chaumont Charles Cours général de droit international public. Recueil des cours de l’académie de droit international de La Haye, II, 1970.
[9] У 1956 г. Гамаль Абдэль Насэр, прэзiдэнт Егiпту, вырашыў нацыяналiзаваць u1050 Кампанiю Суэцкага каналу. Вялiкая Брытанiя, Францыя i Iзраiль атакуюць Егiпет, але вымушаны адступiць пасля ўмяшальніцтва ЗША i СССР.
[10] Charvin Robert. Le discours sur le droit international. Introduction critique au droit international. Presses universitaires de Lyon, 1984.
[11] Цытавана ў André Linard dans «La Cnuced: de la contestation à l’intégration», ONU, droits pour tous ou loi du plus fort? Cetim, Genève, 2005.
[12] “Дэкларацыя аб усталяваннi новага мiжнароднага эканамiчнага парадку”, рэзалюцыя 3201 (S-VI), 1974.
[13] Bedjaoui Mohammed. Pour un nouvel ordre économique international. Unesco. Paris, 1978.
[14] Salmon Jean. Le procédé de la fiction en droit international. Revue belge de droit international. T. I. Bruxelles, 1974.
[15] Bedjaoui Mohammed. Op. cit.
[16] Гл. Рэзалюцыю 3218 (XXIX), “Хартыя эканамiчных правоў i абавязкаў дзяржаў”, 12 снежня 1974.
[17] Sur Serge. Les phénomènes de mode en droit international. SFDI. colloque de Paris. Le Droit international et le Temps. A. Pedone. Paris, 2001.
[18] Створаная ў жнiўнi 2003 г., гэта група паменшылася з 23 да 19 краiнаў: Аргентына, Балiвiя, Бразiлiя, Чылi, Кiтай, Куба, Егiпет, Iндыя, Iнданэзiя, Мексiка, Нiгерыя, Пакiстан, Парагвай, Фiлiпiны, Паўднёвая Афрыка, Тайланд, Танзанiя, Вeнeсуэла, Зiмбабве.
[19] Рэзалюцыя 58/220, якая абвясцiла 19 снежня штогадовым днём супрацоўнiцтва памiж пaўднёвымi краiнамi.
___________________________
Хуго Руiз Дыяз Бальбуэна (нар. у Парагваi) — доктар мiжнароднага права,aктыўны грамадскi дзяяч: юрыдычны кансультант Камiтэту па спiсанні замежнага доўгу краiнаў трэцяга свету; сябра Амерыканскай асацыяцыi юрыстаў; сябра мiжнароднай рады Сусветнай канферэнцыi па мiжнародным гуманiтарным праве (Парыж 2005 г.). Асноўныя кiрункi даследаванняў: мiжнароднае гуманiтарнае права, каланiялiзм i антыкаланiялiзм, Лацiнская Амерыка, замежны доўг краiнаў трэцяга свету.
Сярод апошнiх публiкацый:
Le Parlement argentin envisage de répudier les dettes de la dictature (http://www.solidarites.ch/journal/index.php3?action=4&id=1773&aut=323)
L’actualité de Bandoeng: quelles alternatives à l’ordre... Сумесна з Мiрэлем Мендэс-Франсам (http://www.reseau-ipam.org/article.php3?id_article=705)
Argentine: Projet de loi concernant la nullité de la dette héritée de la dictature (http://www.local.attac.org/geneve/article.php3?id_article=170)