 |
 |
 |
 |
 Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў
 |
 |
 |
 |
 |
 |
|
|
 |
| пошук |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
|
|
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
|
|
 |
 |
 |
|
| Пн |
Аў |
Ср |
Чц |
Пт |
Сб |
Нд |
| | | 1 | 2 | 3 | 4 | | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | |
|
 |
 |
 |
| новае на форуме |
 |
 |
 |





|
 |
 |
 |
| юрыдычная кансультацыя |
 |
 |
 |





|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
 |
|
 |
|
|
|
 |
 |
 |
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс |
 |
 |
 |
 |
Міравое пагадненьне ў справах аб эканамічнай неплатаздольнасьці і банкруцтве
| Ганна Жарабцова | 07.3.2006
|
 |
 |
 |
Уводзіны
Ч.3 арт. 121 Гаспадарчага працэсуальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (далей – ГсПК) устанаўлівае, што гаспадарчы суд прыймае меры што да ўрэгуляваньня спрэчкі і заключэньня бакамі міравога пагадненьня.[1] Агульныя правілы наконт заключэньня міравога пагадненьня, патрабаваньняў да зьместу і формы міравога пагадненьня, зацьвярджэньня міравога пагадненьня, парадку яго выкананьня разьмешчаныя ў гл. 10 ГсПК.
У адпаведнасьці з арт. 265 Гаспадарчага працэсуальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь справы аб эканамічнай неплатаздольнасьці (банкруцтве) юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў разглядаюцца гаспадарчым судом паводле правілаў, устаноўленых Гаспадарча працэсуальным кодэксам, з улікам асаблівасьцяў, прадугледжанных заканадаўчымі актамі аб эканамічнай неплатаздольнасьці (банкруцтве).[2]
У справах па эканамічнай неплатаздольнасьці (банкруцтве) ГсПК ужываецца ў якасьці субсыдыярнага заканадаўства, т.б. у тым выпадку, калі ёсьць сытуацыя браку заканадаўства аб банкруцтве. Такім чынам, асноўныя правілы, а менавіта па ўрэгуляваньні спрэчкі праз заключэньне міравога пагадненьня ды спрыяньні судом у міравым вырашэньні спрэчкі, характэрныя і для справаў аб банкруцтве. Але пры вырашэньні такіх справаў гаспадарчы суд павінен улічваць спэцыфіку саміх справаў і, у тым ліку, спэцыфіку заключэньня міравога пагадненьня.
У гэтым тэксце мы зьвернем увагу на характэрныя рысы міравога пагадненьня, яго праўную прыроду, форму і зьмест.
1. Панятак і характарыстыка міравога пагадненьня ў вытворчасьці па справах аб банкруцтве.
У арт. 1 Закону Рэспублікі Беларусь “Аб эканамічнай неплатаздольнасьці (банкруцтве)” (далей – Закон) рэглямэнтуюцца асноўныя паняткі, якія выкарыстоўваюцца ў памянёным Законе. Так, у адпаведнасьці з Законам міравое пагадненьне ў вытворчасьці па справе аб банкруцтве (далей міравое пагадненьне)– працэдура банкруцтва ў выглядзе пагадненьня паміж даўжбітам (асобамі, якія згодна з ўстаноўленым парадкам выступаюць ад яго імя) і конкурснымі крэдыторамі аб выплаце даўгоў, у якім прадугледжваецца вызваленьне даўжбіта ад даўгоў, альбо зьніжэньне памеру даўгоў, альбо растэрміноўка іх пагашэньня, а таксама тэрмін выплаты даўгоў і г.д.[3]
Зыходзячы з праўнае дактрыны і легальнага панятку можна вылучыць асноўныя характарыстыкі міравога пагадненьня ў вытворчасьці па справах аб банкруцтве.
Першай асаблівасьцю міравога пагадненьня ў вытворчасьці па справах аб банкруцтве ёсьць яскрава адлюстраваная на заканадаўчым узроўні падвоеная прырода міравога пагадненьня. З аднога боку міравое пагадненьне – грамадзянска-прававая ўгода, умовы якой вызначаюцца нормамі матэрыяльнага права, а з другога – міравое пагадненьне ёсьць працэсуальным дзеяньнем, бо форма ўчыненьня і наступствы заключэньня вызначаюцца нормамі працэсуальнага права.[4] Акрамя таго, працэсуальная прырода міравога пагадненьня вынікае з самога легальнага панятку, а менавіта: міравое пагадненьне ёсьць працэдурай банкруцтва, і ў арт. 12 Закону[5] у якасьці адной з працэдураў банкруцтва, якія могуць ужывацца , пералічваецца і міравое пагадненьне. Пры гэтым міравое пагадненьне можа быць заключана як даўжбітам-юрыдычнай асобай, так і даўжбітам—індывідуальным прадпрымальнікам. Цывільна-праўная прырода міравога пагадненьня ў вытворчасьці па справах аб банкруцтве выяўляецца ў тым, што міравое пагадненьне ёсьць пагадненьнем бакоў. Гэта пагадненьне, а таму ў ім устанаўліваюцца правы і абавязкі бакоў, якія заключылі памянёнае пагадненьне. Акрамя таго, заканадаўства прадугледжвае магчымасьць прызнаньня заключанага міравога пагадненьня несапраўдным (арт. 161 Закону). Праўныя наступствы прызнаньня міравога пагадненьня несапраўдным аналягічныя агульным наступствам прызнаньня ўгоды несапраўднай, што прадугледжвае арт. 168 Цывільнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.[6] Такім чынам, міравое пагадненьне ў вытворчасьці па справах аб банкруцтве мае яскрава адлюстраваную падвоеную прыроду цывільна-праўнай дамовы і працэдуры.
Міравое пагадненьне ў вытворчасьці па справах аб банкруцтве ў адрозьненьні ад міравога пагадненьня, якое заключаецца ў гаспадарчых судах Рэспублікі Беларусь, можа быць заключана толькі паміж пэўнымі суб’ектамі, т.б. паміж даўжбітам (асобамі, якія ва ўстаноўленым парадку выступаюць ад яго імя) і конкурснымі крэдыторамі. У той жа час ў гаспадарчым судаводзтве міравое пагадненьне заключаецца паміж бакамі (ч.1 арт. 121 Гаспадарчага працэсуальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь[7], т.б. паміж пазыўніком і адказьнікам. І толькі на стадыі выканаўчай вытворчасьці бакі называюцца крэдыторам і даўжбітам. Закон “Аб эканамічнай неплатаздольнасьці (банкруцтве)” усталяваў асаблівы парадак прызнаньня боку крэдыторам і даўжбітам. Асобы, якія не прызнаны згодна з устаноўленым парадкам конкурснымі крэдыторамі, ня могуць заключыць міравое пагадненьне ў межах разгляду справаў аб банкруцтве. Акрамя таго, неабходна адзначыць, што колькасьць крэдытораў падчас разгляду справы аб банкруцтве можа павялічвацца. Пры гэтым міравое пагадненьне заключаецца толькі паміж даўжбітам і ўсімі крэдыторамі. Заключэньне міравога пагадненьня паміж даўжбітам і часткай крэдытораў не дапушчаецца. Але Закон устанаўлівае магчымасьць удзелу ў міравым пагадненьні трэціх асобаў, якія бяруць на сябе правы і забавязальніцтвы, прадугледжанныя міравым пагадненьнем (арт. 155 Закону[8]). Трэція асобы, як правіла, выступаюць у якасьці гарантаў выкананьня міравога пагадненьня даўжбітам.
Міравое пагадненьне ў гаспадарчым судаводзтве можа быць заключана бакамі ў гаспадарчым судзе першай, апэляцыйнай, касацыйнай ці наглядавай інстанцыі, а таксама на іншых стадыях выкананьня судовай пастановы (ч.2 арт. 121 ГсПК[9]). Але заключэньне міравога пагадненьня ў вытворчасьці па справах аб банкруцтве магчыма толькі пасьля выкананьня пэўных умоваў. Так, арт. 155 Закону ўстанаўлівае, што міравое пагадненьне можа быць заключана толькі з моманту ўзбуджэньня гаспадарчым судом вытворчасьці па справе аб банкруцтве на любой яго стадыі пасьля пагашэньня запазычанасьці па патрабаваньнях крэдытораў першай і другой чаргі.[10] Такім чынам, зробім выснову, што міравое пагадненьне ў вытворчасьці па справах аб банкруцтве заключаецца паміж вызначанымі суб’ектамі на любой стадыі вырашэньня і разгляду справы пасьля пагашэньня запазычанасьці па патрабаваньнях крэдытораў першай і другой чаргі.
2. Форма і зьмест міравога пагадненьня ў вытворчасьці па справах аб эканамічнай неплатаздольнасьці і банкруцтве
Міравое пагадненьне ў вытворчасьці па справах аб банкруцтве, як ужо было пазначана вышэй, мае падвоеную прыроду: цывільна-праўнай дамовы і працэдуры.
Як да цывільна-праўнай дамовы Закон у арт. 156[11] устанаўлівае патрабаваньні да формы і зьместу міравога пагадненьня.
Паводле агульнага правіла міравое пагадненьне ў гаспадарчым судаводзтве заключаецца паміж бакамі ў пісьмовай форме (ч. 1 арт. 122 ГсПК[12]). Міравое пагадненьне ў вытворчасьці па справах аб банкруцтве ня ёсьць выключэньнем з агульнага правіла, таму заканадаўца ўстанаўлівае таксама абавязковую пісьмовую форму міравога пагадненьня ў вытворчасьці па справах аб банкруцтве (ч.1 арт. 156 Закону[13]).
Арт. 404 Цывільнага кодэксу Рэспублікі Беларусь[14] (далей – ЦК) вызначае патрабаваньні да формы дамоваў. Дамова можа быць заключана ў вуснай ці пісьмовай (простай ці натарыяльнай) форме. У тым выпадку, калі не ўстанаўліваецца абавязковай натарыяльнай пісьмовай формы, дамова заключаецца ў простай пісьмовай форме. Паколькі заканадаўства нідзе наўпростава не ўстанаўлівае абавязковай натарыяльнай формы міравога пагадненьня, можна зрабіць выснову, што міравое пагадненьне павінна быць заключана ў простай пісьмовай форме. Але з улікам таго, што міравое пагадненьне ня ёсьць звычайнай цывільна-праўнай дамовай, неабходна ўлічваць патрабаваньні заканадаўства аб банкруцтве. Паколькі міравое пагадненьне зацьвярджаецца гаспадарчым судом праз вынясеньне вызначэньня аб зацьвярджэньні міравога пагадненьня (арт. 157 Закону[15]), такое зацьверджаньне міравога пагадненьня можна, на нашую думку, разглядаць аналягам натарыяльнай формы цывільна-праўнай дамовы. Такім чынам, міравое пагадненьне заключаецца ў пісьмовай форме з абавязковым зацьверджаньнем яго гаспадарчым судом.
Але акрамя формы неабходна яшчэ і выкананьне зьместу міравога пагадненьня. Зьместам любой цывільна-праўнай дамовы як дамовы-ўгоды ёсьць дамоўныя ўмовы.[16] Дамоўныя ўмовы прынята аб’ядноўваць у пэўныя групы. Найбольш шырокі распаўсюд атрымалі тры групы ўмоваў: істотныя, звычайныя і выпадковыя.[17] Найбольшую ролю для заключэньня дамоваў маюць істотныя ўмовы дамовы, бо заканадаўца ўстанаўлівае, што цывільна-праўная дамова лічыцца заключанай, калі паміж бакамі дасягнута пагадненьне па ўсіх істотных умовах дамовы ў форме, якую вымагае закон. Істотнымі прызнаюцца ўмовы па прадмеце дамовы, умовы, якія прызнаны заканадаўствам у якасьці істотных для дамовы дадзенага віду, а таксама тыя ўмовы, адносна якіх па заяве аднаго з бакоў павінна быць дасягнута пагадненьне (арт. 402 ЦК [18]).
Міравое пагадненьне ў вытворчасьці па справах аб банкруцтве выступае ў якасьці цывільна-праўнай дамовы, таму як і для цывільна-праўнай дамовы неабходна вызначыць істотныя ўмовы міравога пагадненьня. Бо ў адсутнасьці апошніх міравое пагадненьне ня можа лічыцца заключаным.
У выніку таго, што істотныя ўмовы міравога пагадненьня наўпрост не прадугледжаныя ў Законе і зыходзячы з сутнасьці міравога пагадненьня і палажэньняў Цывільнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, істотнымі ўмовамі міравога пагадненьня неабходна лічыць умовы аб прадмеце. У якасьці прадмету выступаюць забавязальніцтвы даўжбіта. У такім выпадку неабходна абавязкова зафіксаваць забавязальніцтвы даўжбіта да заключэньня міравога пагадненьня, потым пазначыць, у якія забавязальніцтвы яны трансфармаваліся, альбо забавязальніцтвы спыняюцца спосабамі, прадугледжаннымі цывільным заканадаўствам: прадастаўленьнем адступнога, навацыяй, дараваньнем доўгу, абмен патрабаваньняў на долі ў статутным капітале даўжбіта, акцыі, якія канвэртуюцца ў забавязальніцтвы даўжбіта.[19]
Ч.2 арт. 156 Закону[20] зьмяшчае прыкладны пералік істотных умоваў міравога пагадненьня, паказваючы на прадмет дамоўленасьці. Пры гэтым, можа выкарыстоўвацца як адно, некалькі ўмоваў альбо сукупнасьць умоваў. Т.б. кожнае міравое пагадненьне мае свой індывідуальны характар.
Але паколькі міравое пагадненьне ў вытворчасьці па справах аб банкруцтве – спецыфічная ўгода, якая ўчыняецца ў працэсе банкруцтва, яна абавязкова павінна адпавядаць асаблівым умовам, прадугледжанным Законам, а таксама прынцыпам банкруцтва.[21]
У першую чаргу недапушчальнай ёсьць перавага задавальненьня патрабаваньняў адных крэдытораў перад іншымі. Акрамя таго, міравое пагадненьне не павінна прыводзіць даўжбіта да банкруцтва, быць для яго невыканальным, кабальным.
Умовы міравога пагадненьня ў вытворчасьці па справах аб банкруцтве, якія тычацца пагашэньня забавязальніцтваў па абавязковых плацяжах, не павінны супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь аб падатках і зборах.
Міравое пагадненьне не павінна зьмяшчаць палажэньняў, пры якіх задавальненьне патрабаваньняў конкурсных крэдытораў у неграшовай форме будзе ствараць для іх перавагі ў параўнаньні з крэдыторамі, патрабаваньні якіх выконваюцца ў грашовай форме.[22]
Умовы міравога пагадненьня для конкурсных крэдытораў, якія ня бралі ўдзелу ў галасаваньні па заключэньні міравога пагадненьня альбо галасавалі супраць яго заключэньня, ня могуць быць горшымі за ўмовы для конкурсных крэдытораў той жа чаргі, якія галасавалі за заключэньне міравога пагадненьня (ч. 5 арт. 156 Закону).[23]
Падсумаваньне
Падсумоўваючы разгляд палажэньняў Закону “Аб эканамічнай неплатаздольнасьці (банкруцтве)”, які рэгулюе інстытуцыю міравога пагадненьня ў справах аб эканамічнай неплатаздольнасьці і банкруцтве, неабходна адзначыць наступнае:
1. Нормы Закону ёсьць спецыяльныя нормы рэгуляваньня інстытуцыі міравога пагадненьня, бо яны рэгулююць асобнае кола правастасункаў у справах аб банкруцтве. Нормы ГсПК у пытаньнях заключэньня, зацьвярджэньня і выкананьня міравога пагадненьня маюць субсыдыярны характар.
2. Міравое пагадненьне ў справах аб банкруцтве мае спэцыфічную падвоеную прыроду: з аднога боку, міравое пагадненьне ёсьць цывільна-праўнай дамовай, а з другога боку – адной з працэдураў банкруцтва.
3. Міравое пагадненьне ў справах аб банкруцтве мае свой спэцыфічны прадмет, форму і зьмест.
[1] Хозяйственный процессуальный кодекс Республики Беларусь. Мн.: Национальный центр правовой информации Республики Беларусь, 2004.
[2] Хозяйственный процессуальный кодекс Республики Беларусь. Мн.: Национальный центр правовой информации Республики Беларусь, 2004.
[3] Об экономической несостоятельности (банкротстве): Закон Республики Беларусь от 18.07.2000 № 423-3. принят Палатой представителей 22.06.2000, одобрен Советом Республики 30.06.2000 (с изм. и дополн. от 04.01.2003 № 183-3) // Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь. 2000. № 73. 2/198; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь. 2003, № 8, 2/932.
[4] Постатейный научно-практический комментарий к Закону Республики Беларусь «Об экономической несостоятельности (банкротстве)» / под общ. Ред. Каменкова В.С., Козыревой Л.Г. Мн.: ГИУСТ БГУ, 2005. с. 338-339.
[5] Об экономической несостоятельности (банкротстве): Закон Республики Беларусь от 18.07.2000 № 423-3. принят Палатой представителей 22.06.2000, одобрен Советом Республики 30.06.2000 (с изм. и дополн. от 04.01.2003 № 183-3) // Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь. 2000. № 73. 2/198; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь. 2003, № 8, 2/932.
[6] Гражданский кодекс Республики Беларусь : Закон Республики Беларусь от 07.12.1998 N 218-З (изм. и дополн. от 14.07.2000 N 415-З, 03.05.2001 N 7-З, 04.01.2002 N 79-З, 24.06.2002 N 79-З, 17.07.2002 N 128-З, 11.11.2002 N 148-З, 16.12.2002 N 159-З, 26.06.2003 N 211-З, 08.01.2004 N 267-З, 18.08.2004 N 316-З) // Ведомости Национального собрания Республики Беларусь, 05.03.1999г., № 7-9, ст. 101; Ведомости Национального собрания Республики Беларусь", 2000, N 24,ст.326; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь",21.05.2001, N 46, 2/750; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь", 18.01.2002, N 7, 2/828; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь", 08.07.2002, N 75, 2/862; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь", 29.07.2002, N 84, 2/877; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь", 20.11.2002, N 128, 2/897; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь",03.01.2003, N 1, 2/908; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь", 09.07.2003, N 74, 2/960; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь", 16.01.2004, N 4, 2/1016; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь", 02.09.2004, N 137, 2/1065.
[7] Хозяйственный процессуальный кодекс Республики Беларусь. Мн.: Национальный центр правовой информации Республики Беларусь, 2004.
[8] Об экономической несостоятельности (банкротстве): Закон Республики Беларусь от 18.07.2000 № 423-3. принят Палатой представителей 22.06.2000, одобрен Советом Республики 30.06.2000 (с изм. и дополн. от 04.01.2003 № 183-3) // Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь. 2000. № 73. 2/198; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь. 2003, № 8, 2/932.
[9] Хозяйственный процессуальный кодекс Республики Беларусь. Мн.: Национальный центр правовой информации Республики Беларусь, 2004
[10] Об экономической несостоятельности (банкротстве): Закон Республики Беларусь от 18.07.2000 № 423-3. принят Палатой представителей 22.06.2000, одобрен Советом Республики 30.06.2000 (с изм. и дополн. от 04.01.2003 № 183-3) // Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь. 2000. № 73. 2/198; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь. 2003, № 8, 2/932.
[11] Об экономической несостоятельности (банкротстве): Закон Республики Беларусь от 18.07.2000 № 423-3. принят Палатой представителей 22.06.2000, одобрен Советом Республики 30.06.2000 (с изм. и дополн. от 04.01.2003 № 183-3) // Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь. 2000. № 73. 2/198; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь. 2003, № 8, 2/932.
[12] Хозяйственный процессуальный кодекс Республики Беларусь. Мн.: Национальный центр правовой информации Республики Беларусь, 2004.
[13] Об экономической несостоятельности (банкротстве): Закон Республики Беларусь от 18.07.2000 № 423-3. принят Палатой представителей 22.06.2000, одобрен Советом Республики 30.06.2000 (с изм. и дополн. от 04.01.2003 № 183-3) // Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь. 2000. № 73. 2/198; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь. 2003, № 8, 2/932.
[14] Гражданский кодекс Республики Беларусь : Закон Республики Беларусь от 07.12.1998 N 218-З (изм. и дополн. от 14.07.2000 N 415-З, 03.05.2001 N 7-З, 04.01.2002 N 79-З, 24.06.2002 N 79-З, 17.07.2002 N 128-З, 11.11.2002 N 148-З, 16.12.2002 N 159-З, 26.06.2003 N 211-З, 08.01.2004 N 267-З, 18.08.2004 N 316-З) // Ведомости Национального собрания Республики Беларусь, 05.03.1999г., № 7-9, ст. 101; Ведомости Национального собрания Республики Беларусь", 2000, N 24,ст.326; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь",21.05.2001, N 46, 2/750; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь", 18.01.2002, N 7, 2/828; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь", 08.07.2002, N 75, 2/862; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь", 29.07.2002, N 84, 2/877; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь", 20.11.2002, N 128, 2/897; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь",03.01.2003, N 1, 2/908; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь", 09.07.2003, N 74, 2/960; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь", 16.01.2004, N 4, 2/1016; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь", 02.09.2004, N 137, 2/1065.
[15] Об экономической несостоятельности (банкротстве): Закон Республики Беларусь от 18.07.2000 № 423-3. принят Палатой представителей 22.06.2000, одобрен Советом Республики 30.06.2000 (с изм. и дополн. от 04.01.2003 № 183-3) // Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь. 2000. № 73. 2/198; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь. 2003, № 8, 2/932.
[16] Брагинский М.И.. Витрянский В.В. Договорное право: Общие положения. – М.: Издательство «Статут», 1997. с.238.
[17] Брагинский М.И.. Витрянский В.В. Договорное право: Общие положения. – М.: Издательство «Статут», 1997. с.238.
[18] Гражданский кодекс Республики Беларусь : Закон Республики Беларусь от 07.12.1998 N 218-З (изм. и дополн. от 14.07.2000 N 415-З, 03.05.2001 N 7-З, 04.01.2002 N 79-З, 24.06.2002 N 79-З, 17.07.2002 N 128-З, 11.11.2002 N 148-З, 16.12.2002 N 159-З, 26.06.2003 N 211-З, 08.01.2004 N 267-З, 18.08.2004 N 316-З) // Ведомости Национального собрания Республики Беларусь, 05.03.1999г., № 7-9, ст. 101; Ведомости Национального собрания Республики Беларусь", 2000, N 24,ст.326; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь",21.05.2001, N 46, 2/750; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь", 18.01.2002, N 7, 2/828; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь", 08.07.2002, N 75, 2/862; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь", 29.07.2002, N 84, 2/877; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь", 20.11.2002, N 128, 2/897; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь",03.01.2003, N 1, 2/908; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь", 09.07.2003, N 74, 2/960; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь", 16.01.2004, N 4, 2/1016; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь", 02.09.2004, N 137, 2/1065.
[19] Постатейный научно-практический комментарий к Закону Республики Беларусь «Об экономической несостоятельности (банкротстве)» / под общ. Ред. Каменкова В.С., Козыревой Л.Г. Мн.: ГИУСТ БГУ, 2005. с. 340.
[20] Об экономической несостоятельности (банкротстве): Закон Республики Беларусь от 18.07.2000 № 423-3. принят Палатой представителей 22.06.2000, одобрен Советом Республики 30.06.2000 (с изм. и дополн. от 04.01.2003 № 183-3) // Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь. 2000. № 73. 2/198; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь. 2003, № 8, 2/932.
[21] Постатейный научно-практический комментарий к Закону Республики Беларусь «Об экономической несостоятельности (банкротстве)» / под общ. Ред. Каменкова В.С., Козыревой Л.Г. Мн.: ГИУСТ БГУ, 2005. с. 340.
[22] Постатейный научно-практический комментарий к Закону Республики Беларусь «Об экономической несостоятельности (банкротстве)» / под общ. Ред. Каменкова В.С., Козыревой Л.Г. Мн.: ГИУСТ БГУ, 2005. с. 341.
[23] Об экономической несостоятельности (банкротстве): Закон Республики Беларусь от 18.07.2000 № 423-3. принят Палатой представителей 22.06.2000, одобрен Советом Республики 30.06.2000 (с изм. и дополн. от 04.01.2003 № 183-3) // Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь. 2000. № 73. 2/198; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь. 2003, № 8, 2/932.
______________________________
Ганна Жарабцова (нар. у 1983 г. у м. Буда-Кашалёве) – бакаляўрка права, навучаецца на V курсе аддзяленьня "эканамічнае права" юрыдычнага факультэта БДУ. Галіна юрыдычных зацікаўленасьцяў - цывільнае, гаспадарчае, працоўнае права, праўныя аспэкты эканамічнае дзейнасьці.

|
 |
 |
|
|