Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031
   новае на форуме
07 Стд 06.45  Пераклад Правілаў дарожнага руху паводле НЦПІ

05 Стд 02.52  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

05 Стд 02.49  Як будзе "сделка" па-беларуску?

04 Стд 09.51  задаток (маск.(рас.)) -- як Беларускаю?

17 Кас 07.26  Шукаю беларускамоўнага натарыюса

   юрыдычная кансультацыя
07 Лют 20.02  Праязны дакумэнт як аб'ект аўтарскага права

04 Кас 17.10  атрыманне пенсіі

28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
новыя артыкулы
Эўрапейскі Саюз і трэція краіны: мэтадалёгія праўнай апраксімацыі | Эўрапейскае права

Гэты артыкул закранае актуальную для праўнай навукі тэму, паколькі шэраг трэціх краінаў па розных прычынах прыкладаюць намаганьні па апраксімацыі свайго нацыянальнага заканадаўства з правам Эўрапейскага Саюза (ЭС). Нягледзячы на вялікі практычны досьвед апраксімацыі права, атрыманы падчас апошніх пашырэньняў ЭС, адчуваецца недахоп тэарэтычнага асэнсаваньня пытаньня ўнівэрсальнай мэтадалёґіі праўнай апраксімацыі. У большасьці выпадкаў распрацоўкай мэтадалёґіі займаюцца экспэрты, якія непасрэдна працуюць з канкрэтнымі краінамі і, адпаведна, іх мэтадалёґія заўжды адаптаваная да адмысловай сытуацыі і канкрэтных патрабаваньняў. Вынікам гэтага ёсць істотная фрагмэнтацыя ведаў у дадзенай галіне права. На наш погляд, існуе шэраг агульных элемэнтаў, што могуць утварыць унівэрсальную мэтадалёґію, якая, у сваю чаргу, можа быць адаптаваная любой краінай, што хоча распачаць апраксімацыю права. Адсутнасьць унівэрсальнай мэтадалёґіі праўнай апраксімацыі зьяўляецца прабелам у праўнай навуцы і гэты артыкул закліканы часткова запоўніць гэты недахоп.

чытаць далей...
Да праблемы праўнага рэгулявання жыллёвых кааператываў у Рэспубліцы Беларусь | Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс

Шматкватэрныя жылыя дамы па прававой форме ўяўляюць сабой некалькі розных тыпаў. Яны падзяляюцца на 1) дамы, што належаць дзяржаўнаму жыллёваму фонду, 2) дамы таварыстваў уласнікаў (ТУ ці “ТС” па-руску), 3) жыллёва-будаўнічыя вытворчыя кааператывы (ЖБВК, раней - "ЖБК" ці ЖСК па-руску). Разгледзім розніцу паміж гэтымі формамі і вызначым, якія перспектывы мае апошняя з іх - кааператывы.

чытаць далей...
Статут замежнікаў у адміністрацыйных працэдурах, якія рэгулююць дазвол працаваць у Рэспубліцы Чэхія | Параўнальнае права

Нягледзячы на тое, што праца ў замежных краінах можа быць вельмі прыцягальнай, відавочна, што ня кожны можа ўдзельнічаць у гэтым працэсе . Працоўны рынак абмежаваны, і іміграцыя ёсьць суб’ектам дзяржаўнага ўзьдзеяньня, якое ажыцьцяўляецца ў межах палітыкі занятасьці і накіраванае ў першую чаргу на недапушчэньне канкурэнцыі з нацыянальнай працоўнай сілай. У сувязі з гэтым найбольш распаўсюджанымі інструмэнтамі гэтае палітыкі зьяўляюцца адміністрацыйныя бар’еры ў выглядзе дазволу. Доступ да працоўнага рынку Чэхіі абмежаваны трыма дазволамі, якія наймальнікі і замежныя працоўныя мусяць атрымаць перад пачаткам сваёй дзейнасьці. Першы дазвол, «Дазвол на рэкрутаваньне працоўных з-за мяжы», мусіць атрымаць будучы наймальнік замежніка. Суб’ектам памянёных дазволаў ёсьць сам замежнік. Да гэтых адміністрацыйных актаў адносяцца дазвол на працу і дазвол на пражываньне.

чытаць далей...
Страчаныя Матэрыялы | Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка

Шаноўныя наведвальнікі Праўніка, Праз праблемы з сэрвэрам, былі згубленыя амаль паўгадавыя матэрыялы працы сайта, пачынаючы ад лютага 2007 года, уключаючы артыкулы, форумы, кансультацыі, \"Тымчасам\", каляндар й навіны. На жаль, мы ня маем магчымасьці аднавіць страчаныя матэрыялы форумаў і кансультацыяў, але мы пастараемся ў найбліжэйшы час дадаць наноў артыкулы. Прыносім прабачэньні за нязручнасьці! Рэдакцыя

чытаць далей...
Японія напярэдадні “татальнай мадэрнізацыі” – аналіз меркаванай палітыкі новага прэм’ер-міністра Сіндзо Абэ | Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны

У верасьні 2006 году Лібэральна-дэмакратычная партыя Японіі (ЛДП), галоўная ўрадавая партыя краіны, выбірала свайго прэзыдэнта – і, фактычна, наступнага кіраўніка краіны. Дзюніціра Коідзумі, які займаў пост прэм’ера зь вясны 2001 году, здаваў дзяржаўныя справы ў даволі ладным стане. Японская эканоміка спакваля выпростваецца з рэцэсіі 90-х; амбітная і супярэчлівая вонкавая палітыка Японіі пачала вылучаць краіну на першыя ролі ў вырашэньні сусьветных праблемаў. Да таго ж, Японія бадай што ўпершыню з часоў заканчэньня халоднай вайны цешыцца вельмі прыязнымі стасункамі са сваім адзіным вайскова-палітычным хаўрусьнікам – Злучанымі Штатамі Амэрыкі.

чытаць далей...
Праблема аўтаномнага статусу Паўднёвай Асетыі ў складзе Грузіі ў гістарычным кантэксьце | Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны

Мы паспрабавалі акрэсьліць варункі разьвіцьця паўднёваасетынскага пытаньня ў гістарычным кантэксьце разьвіцьця Паўднёвага Каўказу і ў прыватнасьці дэкалянізацыі рэгіёну ды ўсталяваньня ўзаемінаў паміж колішняй калёніяй (Грузіяй) ды мэтраполіяй (Расеяй). Таксама мы склалі першую ў сьвеце (з абнародаваных у адкрытых публікацыях) сыстэматычную кроніку разьвіцьця падзеяў у часе двух апошніх грузінска-асетынскіх канфліктаў.

чытаць далей...
маніфэст стваральнікаў праекту

Юрыдычны часопіс “Праўнік” первясткова паўстаў як on-line праект у лістападзе 2004 году зь ініцыятывы шэрагу студэнтаў ды асьпірантаў права Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, што імкнуліся такім чынам хаця б неяк запоўніць нястачу якаснай праўнай інфармацыі на дзяржаўнай беларускай мове. [...]

чытаць маніфэст цалкам...
Допісы blogu
20.5.2011

Паслядоўнасць ДНК як аб’ект праўнай аховы права інтэллектуальнай уласнасці

З выдачай Ведамствам па патэнтах і таварных знаках ЗША у 1980 годзе першага патэнта на паслядоўнасць ДНК заяўніку Чакрабарці патэнтаванне генаў у наступныя дзесяцігоддзі стала звычайнай практыкай. Разам з тым, у акадэмічным асяроддзі ўсё часцей ста...

падрабязьней...
14.1.2009

Межы права: чырвонае бяз чырвані

Часам мне падаецца, што ніводная іншая дысцыпліна ня траціць гэтак шмат высілак на вызначэньне ўласнага ладу, як гэта робіць праўная тэорыя. Ці знойдзем мы бясконцыя фаліянты, пісаныя на тэму “Чым ёсьць мэдыцына?” як адметныя спробы вы...

падрабязьней...
03.11.2008

Аборт – мужчына без права голасу?

Бясспрэчна, што адным з найвялікшых дасягненняў ХХ стагоддзя ў сферы правоў чалавека сталіся поспехі фемінісцкага руху і юрыдычнае замацаванне роўнасці палоў. Аднак калі такія аспекты полавай роўнасці, як патрабаванне аднолькавага заробку за аднол...

падрабязьней...
27.10.2008

BLOG Praŭnika

Шаноўныя наведвальнікі Праўніка,   Прапануем Вашай увазе новую інтэрактыўную рубрыку . Як Вы маглі заўважыць, гэтая рубрыка займае мейсца былой сэкцыі “Навіны”. Апошняя пераехала ў заархіваваны стан і ў буд...

падрабязьней...
падпісацца на blog
(e-mail)
тымчасам...
21.11.2006

Суд нямецкага горада Карлзруэ забязаў гінэколяга да 18-гадовага ўзросту сплочваць утрыманьне дзіцяці, якое нарадзілася праз ягоную віну.

падрабязьней...
20.11.2006

Мэр Лёндана Кэн Лівінгстон унёс прапанову аб увядзеньні з 2009 года новага падатку для ўладальнікаў джыпаў, а таксама пазбавіць уласьнікаў названых аўтамабіляў зьніжак на ўезд у гістарычную частку гораду.

падрабязьней...
   
© 2004-2012, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!